153 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Внимание: гроза, град, сильный ветер. Синоптики объявили оранжевый уровень опасности
  2. Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі
  3. Преподаватель гомельского медунивера от руки рисует лекции для студентов — и им нравится
  4. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  5. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  6. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  7. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  8. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  9. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  10. Минэкономики: Система достаточно прочна. Неблагоприятные факторы носят временный характер
  11. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  12. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  13. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  14. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  15. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  16. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  17. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  18. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  19. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  20. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  21. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  22. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  23. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  24. Помните, в Жодино милиционер ударил женщину? На одну из участниц той истории завели дело
  25. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  26. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  27. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  28. В Минске и окрестностях — много силовиков и колонны техники. В МВД говорят, что «плановые учения»
  29. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  30. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля


Не толькi Брэд Пiт i Анджэлiна Джолi могуць лiчыць сябе сэксуальнымi. Аказваецца, амаль кожны з нас валодае такой "здольнасцю": у той цi iншай ступенi, у разуменнi таго цi iншага партнёра, а ў цэлым — у залежнасцi ад таго, наколькi нам гэта патрэбна. Аб вытоках сэксуальнасцi расказвае псiхолаг Вольга АНДРЭЕВА.

 
— Паняцце сэксуальнасцi — гэта нейкая канструкцыя, якую кожны напаўняе сваiм зместам. У розных людзей i нават у розныя стагоддзi яна свая. З бiялагiчнага пункту гледжання сэксуальнасць дадзена чалавеку ад нараджэння. Як стыль паводзiнаў — гэта вынiк пэўнага выхавання цi самавыхавання. Пры гэтым сэксуальнасць яшчэ суправаджаецца пэўным эмацыянальным зместам: можа выклiкаць захапленне, асуджэнне, зайздрасць цi iншыя пачуццi. Стаўленне людзей да сэксуальнасцi неадназначнае. Так, беларуская культура хутчэй асуджае, чым падтрымлiвае тую ж жаночую сэксуальнасць. Бо ў нас — патрыярхальная мадэль уладкавання грамадства, згодна з якой жанчына павiнна быць сцiплай, добрай гаспадыняй, пяшчотнай мацi. З другога боку, ад яе ўсё ж такi чакаюць спагадлiвасцi, разнастайнасцi ў сэксуальных паводзiнах, адным словам, яна павiнна ўсё аддаваць мужчыну i пры гэтым не заяўляць аб сваiх сэксуальных перавагах. Падобныя "правiлы гульнi" падмацоўваюцца i гендэрнымi стэрэатыпамi, паводле якiх нашы жанчыны расцэньваюць сваю паспяховасць па таму, наколькi яны запатрабаваныя мужчынамi. Як быццам у жанчыны няма сваёй аўтаномнай iдэнтычнасцi. Адна яна — нiшто. Важна толькi, цi выбраў яе мужчына — у жонкi, сяброўкi, палюбоўнiцы. Адпаведна, каб быць выбранай, трэба нешта мужчыну прад'явiць, сканструяваць нейкую сэксуальнасць, якая будзе адобрана i запатрабавана iм. Па сутнасцi, сэксуальнасць нашых жанчын канструююць мужчыны.
 
— Часам здаецца, што мужчынам абсалютна не важна, на якую "канструкцыю" яны клюнуць, галоўнае, каб аб'ект быў у прынцыпе…
 
— Калi вы гаворыце аб палiгамнасцi мужчын, то тут я павiнна сказаць наступнае. Навука эталогiя, якая вывучае паводзiны, у тым лiку сэксуальныя, жывёл i людзей, сцвярджае, што палiгамныя мадэлi паводзiнаў дэманструюць i мужчыны, i жанчыны. Гэтаксама як i ўсе млекакормячыя — i самкi, i самцы. Самыя манагамныя — птушкi. Iншая справа, мужчынская сацыяльная культура забараняе жанчыне быць палiгамнай.
 
— Калi сэксуальнасць такая разнастайная, значыць, ёсць i мужчыны, гатовыя ацанiць тых, хто "не нарадзiўся прыгожымi"…
 
— Безумоўна, ёсць мужчыны, якiм i не патрэбна iншая сэксуальнасць, iх задавальняе, што жанчына не стане "прыманкай" для iншых "самцоў". Дарэчы, калi мы гаворым пра сэксуальнасць, неабходна ўлiчваць важны бiялагiчны момант. У людзей мае быць розная палавая канстытуцыя. Ёсць мужчыны, для якiх сэксуальныя адносiны iграюць далёка не першую "скрыпку" ў стасунках з жанчынай, i для iх актыўнае палавое жыццё будзе насiллем.
 
— А што можна сказаць пра тых, хто скача з ложка ў ложак?
 
— У гэтых скачках, зноў жа, няма нiчога бiялагiчнага. Яны цалкам сацыяльныя. Калi мужчына не ўпэўнены ў сабе, яму патрэбны пацвярджэннi таго, што ён — круты хлопец. Для гэтага патрэбны прыкметы дэманстратыўнай сэксуальнай паспяховасцi. Адсюль пошук знешне прывабных, прэстыжных у вачах навакольных "самак". Калi ў модзе даўганогiя бландзiнкi, значыць, такая i будзе побач. Нават калi з ёю няма аб чым пагаварыць. Тое, як мужчына выбiрае сабе жанчыну, — тэст на праверку яго ўласных вартасцяў, самаацэнкi, упэўненасцi ў сабе. Упэўненаму ў сабе мужчыну патрэбны стабiльныя адносiны з адной, каштоўнай для яго жанчынай. Паралельных раманаў яму не патрабуецца.
 
— Прычыны нiзкай самаацэнкi, як i каранi фармiравання сэксуальнасцi, мяркую, варта шукаць у дзяцiнстве.
 
— Сэксуальнасць пачынае фармiравацца ўжо тады, калi бацькi яшчэ толькi чакаюць сваё дзiця i ўяўляюць яго будучыню. Пасля з'яўлення дзiцяцi на свет бацькоўскiя ўяўленнi "падганяюцца" пад гэты сцэнарый з дапамогай адзення, цацак, ролевых гульняў. Тых жа дзяўчынак робяць лялькамi, прыгажунямi, — адным словам, выхоўваюць майстэрства падабацца мужчыне. А кожнае дзiця трэба выхоўваць як асобу. I хлопчыку, i дзяўчынцы бацькi павiнны гаварыць: ты справiшся, у цябе атрымаецца, iмкнiся i многага дасягнеш. А калi мы будзем даваць ацэнкi: прыгожая, разумненькi, а потым нашы дзецi пойдуць у першы клас, там, хутчэй за ўсё, адшукаецца iншая прыгажуня i другi разумнiк, што стане iстотным псiхалагiчным ударам. Калi ж мы будзем выхоўваць асобу, тады наша дзяўчынка, калi падрасце, будзе разумець, што з'яўляецца не менш каштоўнай за мужчыну i што замуж трэба выйсцi не таму, што ўсе гэта робяць, а калi ёсць iдэя роўнага партнёрства i адказнасцi. У процiлеглым выпадку лепшыя гады жанчына правядзе на кухнi ў якасцi "ўзорнай" хатняй гаспадынi, а пасля яе кiнуць, абмяняюць на больш якасны "тавар". Сэксуальнасць, як вы разумееце, добра прадаецца, гэта запатрабаваны тавар. I толькi ад жанчыны залежыць, цi хоча яна iм быць. Калi яна будзе прафесiяналам пэўнай справы, з высокiм даходам i не будзе матэрыяльна залежнай ад мужчыны, значыць, у яе будзе выбар — з кiм жыць i як. Але вернемся ў дзяцiнства. Важны этап у фармiраваннi сэксуальнасцi — узрост ад 3 да 6 гадоў, калi аб'ектамi прывязлiвасцi становяцца бацькi процiлеглага полу. Хлопчыкi хочуць ажанiцца з мамамi, дзяўчынкi — выйсцi замуж за тату. I тут важна, каб бацька, напрыклад, хоць i любiў дачку, але ўсяляк паказваў ёй, што яе мацi для яго — галоўная жанчына. Дзяўчынка не павiнна заняць месца мацi, а хлопчык — бацькi, паколькi разбэшчаныя пяшчотай дзецi ў будучым будуць чакаць такiх жа паводзiнаў ад свайго партнёра па шлюбу. З другога боку, калi дзецi недаатрымлiваюць любовi ад бацькоў процiлеглага полу, то ў дарослым жыццi трапляюць у пошуках яе ў любоўныя залежнасцi.
 
— Цi справядлiва будзе сказаць, што жанчына страчвае прывабнасць пасля нараджэння дзiцяцi?
 
— Не зусiм, але дзецi сапраўды могуць сапсаваць адносiны памiж мужчынам i жанчынай. Асаблiва калi мужчына ўзяў шлюб для таго, каб гэту жанчыну нi з кiм не дзялiць. У такiм выпадку жанчыне неабходна заспакоiць свайго выбраннiка i патлумачыць, што ён для яе ўсё роўна больш важны, чым дзiця.
 
— А бяздзетную жанчыну можна лiчыць у нейкiм сэнсе непрывабнай?
 
— Я ведаю цудоўныя бяздзетныя пары, якiя цудоўна жывуць. На Захадзе ёсць нават цэлы рух, прыхiльнiкi якога свядома адмаўляюцца ад дзетанараджэння. Дзецi перасталi быць той каштоўнасцю, якой яны былi некалькi гадоў таму. Дзецi ўвогуле — гэта вялiкiя ахвяры, на якiя не ўсе хочуць iсцi. Дарэчы, паказальны факт: у той жа Расii мiзэрная колькасць разведзеных мужчын добраахвотна плацяць алiменты на сваiх дзяцей. I грамадства iх не надта асуджае.
 
— Цi варта зайздросцiць сучасным сэкс-сiмвалам?
 
— Сэкс-сiмвал — чалавек, якi ўвасабляе пэўны эстэтычны iдэал прывабнасцi. Ён можа быць нават недасканалым, але абавязкова прывабным, прыцягальным. Чаму i навошта тут зайздросцiць? Скажам, кiнаактрыса Анджэлiна Джолi ўвасабляе пэўны тып жаноцкасцi — агрэсiўнай дзяўчыны з аўтаматам, якая i ў жыццi зусiм не пушыстая. Для многiх людзей гэта, канешне, прыклад таго, на што мала хто адважыцца. Гэта ўзбуджае, але далёка не кожны мужчына гатовы бачыць побач з сабой такую жанчыну.
 
— Адзiн сучасны французскi пiсьменнiк сказаў прыкладна наступнае: як добра, што я — не жанчына, не трэба баяцца маршчын, рабiць падцяжкi, сядзець на дыетах i г.д.
 
— Жанчына можа гэтага i не рабiць. Дастаткова проста акуратна выглядаць, сачыць за сабой, а калi яна ўзводзiць гэта ў культ, то пачынае глядзець на сябе вачамi мужчыны i ацэньваць сябе як тавар. Жанчына таксама можа сказаць мужчыну: iдзi-ка, паважаны, пахадзi ў спартзалу, зрабi лiпасакцыю, а пасля паразмаўляем. У прынцыпе, цывiлiзаваны мужчына павiнен трацiць шмат грошай на сваю знешнасць, асаблiва калi гэта мае значэнне для яго работы. Дарэчы, у Еўропе зараз шмат мужчын наведваюць спартзалу, робяць манiкюр, масаж твару, пластычную хiрургiю, добра апранаюцца. Iм нават прыдумалi назву — метрасэксуал. Жанчына таксама павiнна сачыць за сабой, але ў адрозненне ад заходнiх жанчын нашым не стае таго прыняцця сябе, якое ёсць у замежнiц. Калi iх талiя стала крыху больш, яны спакойна гэта перажывуць.
 
— А наша — застанецца адна…
 
— У мужчын розныя патрабаваннi да жанчын. I часта мы жывём мiфамi аб тым, чаго яны насамрэч хочуць.
 
— Што можна сказаць пра сэксуальнасць беларускiх жанчын i мужчын?
 
— Малюецца, на жаль, асэксуальны вобраз. Справа ў тым, што ў складаны перыяд, калi цэнтральнай тэмай для многiх людзей застаецца выжыванне, сэкс адыходзiць нават не на другi план. Сэкс становiцца чымсьцi дзяжурным, але нiяк не гульнёй, не крынiцай задавальнення. Сэкс жа патрабуе культуры дастатку i пэўных умоў для адпачынку. I, канешне, высокай самапавагi людзей. Беларуская сэксуальнасць, безумоўна, ёсць, але яна сумная. Без фантазii.
 
Гутарыла
Святлана БАРЫСЕНКА
 
 
-15%
-10%
-10%
-10%
-40%
-20%
-10%
-10%
-21%
-10%