Як паведаміў БелаПАН загадчык аддзела пластычнай хірургіі Мінскага клінічнага цэнтра пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі Сяргей Сербянкоў, колькасць аперацый толькі ў гэтым дзяржаўным цэнтры за апошнія чатыры гады павялічылася больш чым у паўтара разу.
Найбольш папулярныя пластыка павекаў (каля паловы ўсіх аперацый), устараненне лапавухасці, падцяжка скуры твару і шыі, пластыка носа. У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць аперацыі па павелічэнні грудзей.
Паводле слоў С.Сербянкова, сярэдні пацыент цэнтра - жанчына 45 гадоў. 13-15% ад тых, хто звярнуўся, - мужчыны, прычым у гэты лік уваходзяць пацыенты з дабраякаснымі пухлінамі скуры і падскурнай клятчаткі. Часцей за ўсё мужчыны скардзяцца на лапавухасць.
Кошт аперацый у цэнтры зацвярджае Міністэрства аховы здароўя. Аперацыя па пластыцы верхняга павека каштуе прыкладна 450 тыс. рублёў, ніжняга - 500 тыс., карэкцыя формы носа - каля 1,5 млн. рублёў, пластыка вуха - 550 тыс., падцяжка і павелічэнне грудзей - па 1,5 млн. (у апошнім выпадку яшчэ 500 долараў і больш можа каштаваць імплантант на адну малочную залозу), ліпасакцыя - 382 тыс. рублёў за адзін участак. Як зазначыў С.Сербянкоў, агульны кошт хірургічнага ўмяшання вар'іруецца, паколькі для дасягнення жаданага эфекту можа спатрэбіцца некалькі аперацый. Апрача таго, пацыенты павінны ўлічваць кошт знаходжання ў клініцы, анестэзіялагічнай дапамогі, медыкаментаў, расходных матэрыялаў - каля 300 тыс. рублёў.
Паводле слоў хірурга, пытанне аб аперацыі заўсёды вырашаецца ў індывідуальным парадку. Супрацьпаказаннямі з'яўляюцца хранічныя саматычныя захворванні сардэчна-сасудзістай або дыхальнай сістэмы, псіхічныя парушэнні. Некаторыя аперацыі, такія як пластыка носа або павелічэнне грудзей, пажадана праводзіць пасля дасягнення пацыентам паўналецця.
С.Сербянкоў падкрэсліў, што ніякіх гарантый у пластычнай хірургіі не існуе: "Незразумела, як будзе паводзіць сябе цела пасля аперацыі: чалавек старэе, дый сілу цяжару ніхто не адмяняў". У мінулым годзе ўскладненняў, што ўзніклі на першыя-другія суткі пасля хірургічнага ўмяшання, было 0,3% - у асноўным гэта крывацёкі, гематомы, рэдка нагнаенні. Аднак лік незадаволеных вынікамі пацыентаў можа быць значна большы. Паводле слоў С.Сербянкова, у спецыяльнай літаратуры згадваецца колькасць 10-15%. Часцей за ўсё пацыенты незадаволены станам пасляаперацыйных рубцоў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY