Загартоўванне — гэта павышэнне ўстойлiвасцi арганiзма да неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя. Загартаваны чалавек не баiцца пераахалоджання, перападаў тэмпературы паветра, уплыву ветру. Яны значна радзей хварэюць, асаблiва, калi спалучаць працэдуры загартоўвання з выкарыстаннем iмунамадулятараў мясцовага ўздзеяння. Загартоўванне можна праводзiць з дапамогай паветраных або водных працэдур, прычым варта памятаць, што водныя найбольш эфектыўныя.

Пачаць загартоўку можна ў любым узросце. Праводзiць працэдуры варта сiстэматычна. Час уздзеяння фактару загартоўвання трэба павялiчваць паступова. Нельга дапускаць пераахалоджвання. Варта пазбягаць працяглага ўздзеяння не толькi нiзкiх тэмператур, але i перагравання. Абутак i адзенне павiнны быць з натуральных тканiн i матэрыялаў. Працэдуры па загартоўцы трэба спалучаць з фiзiчнымi практыкаваннямi i масажам. Нельга курыць.

Дзецям ад трох гадоў i старэйшым пры хранiчных захворваннях верхнiх дыхальных шляхоў — танзiлiце, адэноiдах — патрэбны кантрастныя працэдуры: кантрастныя ванны для ног, кантрастнае абцiранне, кантрастны душ, саўна, руская лазня. Для кантрастнага аблiвання ножак ставяць два тазiкi з такiм узроўнем вады, каб ён не даходзiў да сярэдзiны галёнкi. У адным тазе вада павiнна быць гарачай — 38—40 °С, а ў другiм падчас першай працэдуры — на 3—4 градусы нiжэй. Малы спачатку пагружае ножкi ў гарачую ваду на 1—2 хвiлiны, а пасля "пераскоквае" ў таз з халаднаватай вадой на 5—20 секунд. I так некалькi разоў.

Дзецям пасля 3 гадоў можна прымаць i кантрастны душ. Пры гэтым малы знаходзiцца пад гарачым "дожджыкам" 1—2 хвiлiны, а пасля пад "халодным" —10—20 секунд. Чаргаваць 5—10 разоў.

Умацаванню iмунiтэту дзiцяцi з мэтай лячэння i прафiлактыкi рэспiраторных iнфекцый спрыяе выкарыстанне i такiх прэпаратаў, як iмудон.
-10%
-52%
-30%
-10%
-10%
-10%
-10%
-70%