Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў краiны нумар 999 ад 9 верасня гэтага года.
У дакуменце адзначаецца, што да 1 кастрычнiка гэтага года будзе зацверджана палажэнне аб правядзеннi конкурсу прыгажосцi.
Сустаршынямi арганiзацыйнага камiтэта з’яўляюцца вiцэ-прэм’ер краiны Уладзiмiр Дражын i намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi.
У склад аргкамiтэта ўвайшлi мiнiстр культуры Леанiд Гуляка, мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, дырэктар — мастацкi кiраўнiк Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольга Сярожнiкава, старшыня Белтэлерадыёкампанii Уладзiмiр Мацвяйчук, прадстаўнiкi Кiраўнiцтва справамi прэзiдэнта Беларусi, Апарату Савета Мiнiстраў, Мiнiстэрства фiнансаў, усiх аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, а таксама Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.
Наталля БЯГУН
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY