МIФ №1. ПОЗНЯЯ ВЯЧЭРА ПРЫВОДЗIЦЬ ДА З’ЯЎЛЕННЯ ЛIШНЯЙ ВАГI
Кожны чацвёрты жыхар любога буйнога горада працуе дапазна або ў начную змену, што само па сабе мае на ўвазе познюю вячэру. Але дыетолагi лiчаць, што гэта нiяк не адбiваецца на фiгуры, калi толькi не пераядаць, не перавышаць сутачную норму калорый, i калi позняя вячэра не з’яўляецца аднаразовым харчаваннем. Часам людзi на вечар пакiдаюць што-небудзь смачненькае — як узнагароду пасля цяжкага працоўнага дня. Аднак каларыйныя прысмакi цi пiва з чыпсамi — гэта зусiм не тое, што трэба.
МIФ №2. МЫШЦЫ ПЕРАТВАРАЮЦЦА Ў ТЛУШЧ БЕЗ ФIЗIЧНЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ
Тыя, хто пацее ў спартыўных залах па тры-чатыры разы на тыдзень, апасаюцца, што пасля спынення трэнiровак iх мышцы пачнуць ператварацца ў тлушч. На шчасце, гэтага не адбываецца: мышцы — гэта адна тканка, а тлушч — зусiм iншая. А вось тое, што пасля спынення трэнiровак мышцы становяцца вялымi — застаецца фактам. Дарэчы, адваротны працэс таксама немагчымы. Iнакш кажучы, тлушч не ператвараецца ў мышачную тканку нават пры вялiкiх нагрузках. Узмоцненыя трэнiроўкi спрыяюць толькi накачванню мышцаў i больш актыўнаму спальванню тлушчу.
МIФ №3. ЧЫМ МЕНШ МЫ СПIМ, ТЫМ АКТЫЎНЕЙ ХУДЗЕЕМ
Вучоныя ўпэўнены, што паўнацэнны сон з’яўляецца абсалютна неабходнай складовай праграмы пахудзення. Даследчыкi з Чыкагскага унiверсiтэта вывучылi стан здароўя людзей, пазбаўленых нармальнага сну, i прыйшлi да высновы, што нават калi мы спiм на гадзiну менш, чым належыць, то адно гэта можа прывесцi да гарманальнага дызбалансу: узровень гармону лепцiну, якi сiгналiзуе мозгу аб насычанасцi страўнiка, знiжаецца, а ўзровень гармону грэлiну, якi паведамляе нам пра голад, павышаецца. Значыць, чым менш мы спiм, тым больш ядзiм.
МIФ №4. САМЫ ЛЕПШЫ ШАМПУНЬ — НА АСНОВЕ РАСЛIННЫХ ЭКСТРАКТАЎ
Натуральныя раслiнныя iнгрэдыенты, пра якiя паведамляюць упакоўкi касметычных сродкаў, не валодаюць якiмi-небудзь цудадзейнымi ўласцiвасцямi. Галоўнымi «героямi» «нябачнага фронту» былi i застаюцца хiмiчныя рэчывы. Аднак прадаваць чыстую «хiмiю», нават у самым прывабным флаконе, не так проста.
МIФ №5. ДЭПIЛЯЦЫЯ ВОСКАМ НЕ ЛЕПШ ЗА БРЫТВУ
Падчас дэпiляцыi воскам валасы выдаляюцца з коранем, таму новыя з’яўляюцца толькi праз тры-чатыры тыднi. А пры пастаянным ужываннi воску, пры рэзкiх рыўках фалiкулы валасоў пашкоджваюцца настолькi моцна, што рост новай «раслiннасцi» заўважна прыпыняецца.
МIФ №6. УВIЛЬГАТНЯЛЬНЫ АБО ПАЖЫЎНЫ КРЭМ — ПАНАЦЭЯ СУПРАЦЬ МАРШЧЫН
Максiмум, што можа зрабiць крэм, — разгладзiць дробныя маршчынкi i палепшыць стан скуры ў цэлым. У мэтах прафiлактыкi старэння вучоныя рэкамендуюць перш-наперш кiнуць курыць i заўсёды абараняць скуру ад сонца.
МIФ №7. ЧЫТАННЕ ПРЫ ДРЭННЫМ АСВЯТЛЕННI ПАГАРШАЕ ЗРОК
Нью-Йоркскiя афтальмолагi сцвярджаюць, што само па сабе чытанне з экрана камп’ютара, прагляд тэлевiзара на блiзкай адлегласцi не ўплывае на функцыянаванне нашых вачэй. Проста мышцы напружваюцца, i мы адчуваем стомленасць. Другiм мiфам з’яўляецца тое, што акуляры цi кантактныя лiнзы выклiкаюць прывыканне. На самай справе блiзарукасць, дальнабачнасць i астыгматызм з’яўляюцца наступствам асаблiвай анатамiчнай формы вока i патрабуюць карэкцыi. Вучоныя сцвярджаюць, што аранжавая i чырвоная садавiна-гароднiна, якая змяшчае бэта-карацiн, сапраўды вельмi карысная для зроку.
МIФ №8. ДЛЯ МУЖЧЫН ШКОДНЫЯ ЦЕСНАЯ БЯЛIЗНА, НОЎТБУКI I ГАРАЧАЯ ВАННА
Сярод пералiчанага найбольшыя апасеннi ў вучоных выклiкаюць гарачыя ванны, якiя могуць павышаць тэмпературу ў галiне паху. Анатамiчна мужчынскiя палавыя гармоны размешчаны так, што iх тэмпература нiжэй, чым усяго цела. Калi ж яны награваюцца, то назiраецца знiжэнне выпрацоўкi спермы, i для аднаўлення яе нармальнай колькасцi патрабуецца ад чатырох да шасцi месяцаў. Нягледзячы на тое, што бясспрэчных доказаў шкоднага ўздзеяння не знойдзена, усё ж такi мужчынам варта паберагчы сябе i лiшнi раз устрымацца ад прыёму гарачай ванны.
МIФ №9. ШАКАЛАД ШКОДНЫ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ
Безумоўна, вялiкая колькасць цукру i тлушчу шкодзяць i фiгуры, i арганiзму ў цэлым. Тым не менш, даследаваннi паказалi, што какававыя зярняты ў вялiкай колькасцi змяшчаюць флаванолы, якiя могуць паляпшаць работу сэрца i сасудаў. Дзякуючы гэтым рэчывам, знiжаецца цiск i згусальнасць крывi. Рэкамендуецца рэгулярна ўжываць чорны шакалад.
МIФ №10. МАГЧЫМАСЦЬ АДКРЫТА ВЫКАЗАЦЦА ЦI АДПОМСЦIЦЬ МОЖА ЗНЯЦЬ СТРЭС
Жаданне адпомсцiць прымушае нас нервавацца, упадаць у дэпрэсiю, перажываць мноства негатыўных эмоцый, а гэта адразу адбiваецца на здароўi. Усё ж такi для таго, каб выжыць з грузам дрэнных успамiнаў, пазбегнуць адчаю, варта дараваць.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY