Прэпарат для лячэння эрэктыльнай дысфункцыi «Вiягра» ў мiнскiх аптэках у «дзесятцы» найбольш купляемых лекаў займае апошняе месца. Аб гэтым паведамiлi «Iнтэрфаксу» ў пятнiцу ў iнфармацыйна-даведачнай службе аптэк Мiнска.
Паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, «Вiягру» па запатрабаванасцi ў насельнiцтва беларускай сталiцы апярэджваюць лекi супраць герпесу, прэпараты, якiя лечаць вострыя i хранiчныя парушэннi мазгавога кровазвароту, трывожныя расстройствы псiхiкi, антыгрыбковыя прэпараты i полiвiтамiны». Пры гэтым у аптэчнай службе дадалi, што, «нягледзячы на тое, што беларусы ўжо некалькi гадоў купляюць гэты сродак ад эрэктыльнай дысфункцыi, каля 70 працэнтаў людзей, якiя прыходзяць за «Вiяграй» у аптэку, абавязкова паведамляюць прадаўцам, што «гэта стрыечны дзядуля з вёскi папрасiў». «Адносна нiзкая папулярнасць гэтага прэпарата на айчынным рынку тлумачыцца тым, што «Вiягру» нi ў якiм разе нельга прымаць разам з алкаголем». Самымi папулярнымi лекамi, паводле неафiцыйных даных, з’яўляюцца актываваны вугаль i аспiрын.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY