Лекар-нарколаг Алег Капылоў у эфіры "Свабоды" выказаў сваё стаўленне да ініцыятывы ўладаў браць грошы за лячэнне з нецвярозых.
Алена Радкевіч: Вы за ці супраць?
Алег Капылоў: Кожны грамадзянін Беларусі — гэта грамадзянін, і якім шляхам ён прыйшоў да такога фіналу, тут варта падыходзіць па-рознаму, таму што не заўсёды чалавек па сваёй волі атрымлівае хваробу ў выніку ўжывання алкаголю.
Радкевіч: Які агульны сацыяльны партрэт сённяшняга алкаголіка? Ці памяняўся ён апошнім часам? Ці гэта бамжы, дэкласанты, як мы прызвычаіліся аб іх думаць, альбо дадалося моладзі і паспяховых людзей?
Капылоў: Першапачаткова агульнага партрэту і асабістых характарыстык не існуе. Любы чалавек у грамадстве можа стаць алкаголікам. Для гэтага патрэбныя розныя фактары. І партрэт за апошнія гадоў 20 памяняўся двойчы. З пачаткам перабудовы гэта было ў рамках росту прадстаўнікоў бізнэс-класа — карпаратывы, здзелкі, фуршэты... А бамжамі не нараджаюцца, бамжамі становяцца. Гэта следства. У 1990-я гады бізнэсоўцы і іх жонкі асабліва станавіліся алкаголікамі. А з пачатку 2000 гадоў партрэт яшчэ раз змяніўся. Сёння непакоіць рост жаночага алкагалізму і падлеткавага.
Радкевіч: Ваша меркаванне, як спецыяліста, чаму людзі п’юць у сённяшняй Беларусі? У ёй жа ёсць тое, што многія ўспрымаюць як асноўную каштоўнасць — стабільнасць, здавалася б...
Капылоў: На сёння ў грамадстве ёсць такая пазіцыя, што алкагалізм - гэта з'ява, уласцівая людзям, так бы мовіць, ніжэйшага класа, ізгоям грамадства ці людзям, якія не хочуць прытрымлівацца нармальных крытэраў і правілаў, якія існуюць у грамадстве. Але не заўсёды співаюцца найгоршыя. Часцей співаюцца найлепшыя.
Радкевіч: Што хутчэй вядзе да алкагалізму — кожны дзень ужываць па трошку альбо цэлы тыдзень весці цвярозае жыццё, а ўжо ў пятніцу, што называецца, даць сабе волю?
Капылоў: Тут трэба падыходзіць вельмі дыферэнцавана. Мы зараз праводзім вялікае даследаванне на падлетках, на маладых людзях і вывучаем уплыў генетычных фактараў. Мы бачым, што ёсць катэгорыя людзей, якія, пачаўшы піць пакрыху, цягам некалькіх гадоў співаюцца вельмі хутка. А ёсць людзі, якія ўжываюць дастаткова вялікую колькасць алкаголю і да 40-50 гадоў не маюць праблем з гэтым.
Радкевіч: І што, гэта гены?
Капылоў: У адным выпадку так. Па выніках нашага даследавання вынікае, што ёсць катэгорыя людзей, якім патрэбны толькі маленькі штуршок, і ён хутка ператвараецца ў чалавека, які знаходзіцца на задворках грамадства, а ёсць людзі, якія ўстойлівыя, і ім патрэбна крыху болей. Але трэба разглядаць алкагалізм не як нейкую з'яву, а як хваробу. Як сказаў адзін з класікаў, амерыканскі псіхааналітык Франц Аляксандэр, алкаголік вінаваты ў сваёй хваробе не больш, чым язвеннік у сваёй.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY