149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  2. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  3. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  4. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  5. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  6. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  7. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  8. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  9. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  10. В узком семейном кругу, но с сотнями военных. В Великобритании прошли похороны принца Филиппа
  11. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  12. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  13. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  14. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  15. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  16. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  17. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  18. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  19. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  20. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  21. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  22. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  23. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  24. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  25. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  26. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  27. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  28. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  29. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  30. Брестское «Динамо» сенсационно обыграло в Жодино «Торпедо-БелАЗ». Клуб из Бреста пока не знает поражений


Яўген Валошын,

Фото: bymedia.net
Фото: bymedia.net
Перасякаючы беларуска-польскую мяжу, машыну аўтааматара Віталя праверылі… рэнтгенам.

“У нядзелю, 2 снежня, я праходзіў мяжу праз “зялёны канал” на пункце пропуску “Брэст-Тэрэспаль”. Усё афармленне прайшоў даволі хутка, - апавядае Віталь. - Але перад самым шлагбаўмам на выездзе з Беларусі стаяў супрацоўнік мытні. Ён выбарачна разварочваў машыны назад: “Трэба прайсці дадатковае сканаванне”. Там стаяла вялікая белая машына, падобная на фуру, пад яе трэба было загнаць адразу некалькі легкавікоў. Вадзіцелям і пасажырам падчас гэтага сканавання трэба было далёка адыходзіць і стаяць: была шыльда наконт радыяцыі”.

З такой працэдурай дагляду, паводле слоў Віталя, многія аўтааматары сутыкнуліся ўпершыню, таму да мытнікаў узніклі пытанні.

“Некаторыя людзі запатрабавалі дакументы на гэта абсталяванне, прасілі патлумачыць, наколькі гэта бяспечна для здароўя. Прасілі прынесці дазіметр, каб праверыць свае машыны на радыяцыю. Адзін з кіроўцаў папрасіў мытніка, каб той сам сеў у яго легкавік і ад’ехаў ад месца, дзе праводзілася сканаванне. Той адмовіўся. Тады людзі запатрабавалі старэйшага па званні. Мне давялося з’ехаць, і развязкі я не дачакаўся. Але шмат у каго ў машыне ляжалі памперсы, прадукты і іншыя рэчы. Незразумела, ці можна усё гэта выкарыстоўваць пасля сканавання”.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі любое слова кшталту “радыяцыя” ці “рэнтген” многіх звычайных беларусаў палохае. Таму звязваемся са службовымі асобамі Дзяржаўнага мытнага камітэта, цікавімся той самай “вялікай белай машынай”, якая сканавала легкавікі.

“Гэта інспекцыйна-даглядчы комплекс - англійскае абсталяванне. Ён дзейнічае згодна з прынцыпам рэнтгенаўскага абсталявання, - адказвае на пытанне Віктар Верамяюк, намеснік начальніка Брэсцкай мытні па пытаннях развіцця інфраструктуры. - Усё бяспечна, мы такія працэдуры праводзім па ўсёй зоне дзеяння мытні. У Заходняй Еўропе ІДК карыстаюцца не толькі ў пунктах пропуску. Вы можаце ехаць, перасяклі мяжу - і па маршрутах руху ёсць спецыяльныя стаянкі, дзе могуць “прасвяціць” і грузавыя, і легкавыя аўто”.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Ігара Пяшко, пытанне бяспекі пракантралявалі эксперты з МАГАТЭ.

“Абсталяванне сертыфікаванае і ўсталяванае, з усімі санітарнымі нормамі, - тлумачыць Ігар Дзмітрыевіч. - Ніякіх праблемаў з выпраменьваннем няма. Такое ж абсталяванне з 1999 года выкарыстоўваецца ў Заходняй Еўропе. У тым ліку яно прадугледжана для агляду легкавых аўтамабіляў. У аэрапорце, калі правяраюць багаж, працуе такое ж абсталяванне. Чалавек, чый аўтамабіль правяраюць пры дапамозе ІДК, знаходзіцца па-за зонай яго работы".

"Еўрарадыё": Звычайны грамадзянін, які ніколі раней не сутыкаўся з ІДК і пабойваецца, - ці мае ён права азнаёміцца з дакументацыяй на гэта абсталяванне?

Ігар Пяшко: “Натуральна, мае. Чаму вы задаяце такое пытанне? Вы як грамадзянін маеце такое права. Але калі чалавек не хоча, каб агляд праводзілі пры дапамозе ІДК, ён можа папрасіць, каб аўтамабіль праверылі ў боксе паглыбленага агляду”.

"Еўрарадыё": Па словах людзей, якія перасякалі мяжу, ім дакументы на месцы не паказалі.

Ігар Пяшко: “Калі людзі жадаюць азнаёміцца з дакументамі, то могуць звярнуцца ў Брэсцкую мытню ці ў Дзяржаўны мытны камітэт, адкажам на ўсе пытанні”.

Калі раней на пунктах пропуску пераважна сканавалі фуры, то цяпер ёсць шанцы, што і ваш легкавік прапусцяць праз “баявое хрышчэнне” рэнтгенам".

-20%
-35%
-50%
-5%
-15%
-40%
-5%
-15%
-10%
-20%