Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


Святлана БАРЫСЕНКА,

Здароваму харчаванню трэба вучыцца. Будзем рабіць гэта з дапамогай начальніка аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, доктара медыцынскіх навук Элеаноры Капітонавай.

Навошта на этыкетках асобна ўказваюць колькасць цукру?


Зараз на этыкетках харчовых прадуктаў указваецца колькасць спажыўных рэчываў — бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і агульнай каларыйнасці. Але ў паняцце "бялкі", "тлушчы" або "вугляводы" ўваходзяць многія складнікі. Напрыклад, бялкі бываюць раслінныя і жывёльныя, паўнацэнныя і непаўнацэнныя, ёсць і іншыя характарыстыкі.

Вугляводы дзеляцца на простыя і складаныя. Простыя — гэта звычайны цукар, мёд і інш., а складаныя — тыя, што ў біяхімічным сэнсе ўяўляюць сабой складаныя, разгорнутыя, доўгаланцуговыя злучэнні. Складаныя вугляводы яшчэ называюць "добрымі", таму што падчас іх ужывання ўзровень глюкозы ў крыві, а значыць, і інсуліну (гармону, які рэгулюе паступленне глюкозы ў тканкі і пры недахопе якога развіваецца цукровы дыябет) будзе не такім высокім, як пры паступленні ў арганізм простага, або "дрэннага", цукру. Дарэчы, таму ён і "дрэнны", што пры частым і празмерным яго ўжыванні можа развіцца цукровы дыябет і іншыя захворванні.

Сёння актыўна культывуецца самая лепшая мода ўсіх часоў і народаў — мода на здароўе. Сучаснаму чалавеку хочацца быць здаровым і ўсё часцей можна бачыць у магазінах, як пакупнікі ўважліва чытаюць этыкеткі, выбіраючы нізкакаларыйныя і нізкахалестэрынавыя прадукты. Асаблівая ўвага надаецца вугляводам і змяшчэнню ў іх менавіта простых цукраў, іншымі словамі, звычайнага цукру. І робяць гэта нездарма. Вытворцы нярэдка дадаюць у прадукт цукар для паляпшэння смаку, але не заўсёды ўказваюць гэта на этыкетках. Гэта так званы "скрыты цукар", які прысутнічае ў прадукце не толькі ў выглядзе сахарозы (звычайнага цукру), але і ў выглядзе яго "сваякоў" — мальтозы, кукурузнага сіропу, цукру-сырцу, патакі, мёду і інш. За кошт такога скрытага цукру часам можна з'есці за дзень да 50 чайных лыжак цукру — амаль шклянку! Напрыклад, 250 мл звычайнай салодкай газіроўкі можа змяшчаць да 8 чайных лыжак! Цукар можна знайсці ва ўсіх гатовых сняданках, кашах хуткага гатавання і нават нізкакаларыйных ёгуртах. Таму этыкетку сапраўды трэба чытаць уважліва. Пры гэтым памятаць, што згодна з правіламі размяшчэння інфармацыі на этыкетках, першым звычайна ўказваецца той інгрэдыент, якога ў прадукце больш за ўсё, астатнія — у парадку ўбывання. Так што, чым бліжэй да пачатку спіса знаходзіцца цукар або які-небудзь іншы "родзіч", тым большая яго доля ў прадукце.

Ці праўда, што ўжыванне сырых і кансерваваных таматаў неспрыяльна адбіваецца на працы нырак?

Наогул таматы, або, як іх звычайна называюць, памідоры, уяўляюць сабой адзін з дзівосных падарункаў прыроды. Яны змяшчаюць ледзь ці не ўсю табліцу Мендзялеева, а таксама значную колькасць вітамінаў і біялагічна актыўных рэчываў. Акрамя таго, памідоры нізкакаларыйныя і таму іх надта любяць тыя, хто імкнецца трымаць вагу пад кантролем. Аднак ёсць у таматаў і такія асаблівасці, якія прымушаюць ставіцца вельмі асцярожна да іх ужывання. Напрыклад, таматы адносяць да высокаалергенных прадуктаў. Акрамя таго, у іх шмат фасфатаў і аксалатаў (соляў фосфарнай і шчаўевай кіслот), што можа справакаваць адкладанне камянёў у нырках, жоўцевым пузыры ў асоб са спадчыннай схільнасцю да падобных працэсаў.

Марынаваныя ці салёныя памідоры з вялікай асцярожнасцю трэба ўжываць тым, у каго павышаны артэрыяльны ціск, ёсць хваробы сэрца або схільнасць да ацёкаў або не ўсё добра са страўнікам — з-за наяўнасці ў кансерваваным прадукце вялікай колькасці солі, воцату, спецый, іншых кансервантаў. Для здаровых жа людзей і свежыя, і стэрылізаваныя ва ўласным соку без дабавак таматы і таматны сок — цудоўная ежа.

Ці ёсць што-небудзь карыснае ў вараным згушчаным малацэ?

Варанае згушчанае малако — адзін з самых любімых прысмакаў дзяцей і дарослых. Любяць яго і гаспадыні, калі выкарыстоўваюць для крэмаў, начынак, памадак, салодкіх соусаў і г.д. А вось з карысцю ў "варанкі" не надта. Наогул, згушчанае малако ў любым выглядзе — звычайнае або варанае — высокакаларыйная ежа, і ў гэтым яго самая вялікая каштоўнасць. Што ж да наяўнасці вітамінаў, біялагічна актыўных рэчываў і іншых кампанентаў, па якіх нам хацелася б ацэньваць тое, што мы ядзім, то, безумоўна, пасля "крутой" тэхналагічнай апрацоўкі, якую праходзіць згушчанае малако, гаварыць пра гэта не даводзіцца. Праўда, солі ў ім прысутнічаюць, так што арганізм усё ж такі можа "ўхапіць" з такога малака мінералы — напрыклад, кальцый.

Але трэба мець на ўвазе, што цяпер у крамах можна пабачыць шмат рознага кшталту "варанкі" ад розных вытворцаў. Некаторыя з іх грашаць тым, што дадаюць для зніжэння кошту араматызатары, фарбавальнікі, загушчальнікі і іншую "хімію". Каб быць перакананым у тым, што ўжываеш натуральны прадукт, лепей прыгатаваць "варанку" ў хатніх умовах. Гэта вельмі проста: здымаем з бляшанкі звычайнай "згушчонкі" этыкетку, кладзем або ставім у каструлю, заліваем вадой вышэй за паверхню бляшанкі і варым на малым агні каля 2 гадзін. Студзім у каструлі. Ласунак гатовы! Толькі не трэба ім захапляцца: усё ж такі вельмі шмат цукру і тлушчу.

-25%
-10%
-50%
-30%
-50%
-30%
-55%
-20%
-10%