Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  2. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  3. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  4. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  5. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  6. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  7. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  8. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  9. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  10. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  11. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  12. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  13. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  14. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  15. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  16. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  17. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  18. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  19. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  20. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  21. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  22. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  23. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  24. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  25. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  26. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  27. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  28. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  29. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  30. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура


Надзея НІКАЛАЕВА,

Урач — самая гуманная, высакародная і самая складаная ў эмацыйным і маральным плане прафесія. Кожны пацыент памятае свайго доктара — таго, хто яго вылечыў і выратаваў яму жыццё. Разам з тым у працы нават самага высокакваліфікаванага спецыяліста існуе рызыка прафесійнай памылкі. Менавіта таму ў сусветнай практыцы прафесійная адказнасць урачоў, як правіла, падлягае абавязковаму страхаванню. Напярэдадні Дня медыцынскага работніка мы сустрэліся са старшынёй Беларускай асацыяцыі ўрачоў, галоўным урачом 34-й сталічнай паліклінікі Дзмітрыем ШАЎЦОВЫМ, каб пагаварыць пра тое, што хвалюе сёння беларускіх медыкаў:

— Вы маеце рацыю, сапраўды страхаванне ва ўсім свеце з'яўляецца асновай ажыццяўлення любой дзейнасці, а тым больш урачэбнай. У нас прафесійная адказнасць урача таксама страхуецца, але не ў абавязковым, а ў добраахвотным парадку, таму такое страхаванне пакуль не атрымала шырокага распаўсюджвання. Асабіста я ўпэўнены, што страхаванне ўрачэбнай рызыкі абараняе не толькі пацыента, але і стымулюе ўрача. Патлумачу, што я маю на ўвазе. Сёння ўрач у нашай краіне абсалютна не абаронены: яго можна прыцягнуць да адказнасці як па адміністрацыйным, так і па крымінальным заканадаўстве. Вас цікавіць, што дае ўрачу страхаванне?
 
У тым выпадку, калі паміж урачом і пацыентам узнікае канфліктная сітуацыя, тут жа падключаецца страхавая кампанія. Урач не ўцягваецца ў канфлікт і працягвае спакойна працаваць. А прадстаўнік страхавой кампаніі яшчэ на дасудовым этапе спрабуе з пацыентам дамовіцца, выплаціўшы яму грашовую кампенсацыю. У тым выпадку, калі пацыент настойвае на перадачы справы ў суд, страхавая кампанія выстаўляе свайго эксперта, які выступае ў судзе абаронцам урача, і ліквідацыя канфлікту ўсё роўна адбываецца ў вузкім коле, імідж урача і ўстановы аховы здароўя ад гэтага не церпіць. Аднак калі ўрач адзін раз дапусціў памылку, другі, трэці, то страхавая кампанія можа паставіць пад сумненне яго кваліфікацыю і сказаць: "Паважаны спецыяліст, калі ласка, стаўцеся больш уважліва да сваёй работы"... Натуральна, што калі пацыенты будуць пастаянна скардзіцца на медыцынскага работніка, то страхавая кампанія скасуе з ім дагавор. Таму наяўнасць страхавога пасведчання для ўрача з'яўляецца свайго роду пацвярджэннем, што ён валодае высокім прафесіяналізмам, і менавіта таму страхавая кампанія гатова яго абараняць. Гэта павышае статус урача.

Хачу дадаць, што на Захадзе памер кампенсацыі шкоды здароўю, якая ўзнікла ў выніку ўрачэбнай памылкі ці халатнасці медперсаналу, вызначаецца, зыходзячы з рэальных патрэб чалавека, што пацярпеў, а не з фінансавых магчымасцяў таго боку, што нанёс шкоду здароўю — як гэта адбываецца ў нас...
 
— А ўвогуле пра якія сумы страхавых узносаў ідзе размова?

— Мы вялі перамовы са страхавымі арганізацыямі, і нам назвалі даволі сімвалічную суму — прыблізна 300 тысяч рублёў за год. Вядома, страхаўшчыкі разумеюць, што першы час, пакуль са страхавых узносаў сфарміруецца значны фонд, ім давядзецца працаваць са стратамі для сябе, больш для фарміравання станоўчага іміджу, чым для прыбытку. Але затым, калі ўрачы пачнуць ім давяраць, усё стане на свае месцы.
 
— Дзмітрый Яўгенавіч, не сакрэт, што пацыенты часта ставяцца да медыцыны як да сферы паслуг, спрабуюць маніпуляваць урачамі ў сваіх інтарэсах. Тым больш што адказнасць за выкананне прызначэнняў урача ў нас ніхто не нясе. Як вы лічыце, што можна і трэба зрабіць для абароны інтарэсаў і правоў медыцынскіх работнікаў?

Даволі часта пацыенты зневажаюць урача. Дастаткова аднаго такога пацыента, каб вывесці са строю на ўвесь дзень не толькі ўрача, але і загадчыка аддзялення. У нас бывае за год ад 4 да 8 заяў ад пацыентаў, якія сталі сведкамі хамскага стаўлення іншых пацыентаў да ўрача. Такія пацыенты пачынаюць выступаць, яшчэ седзячы ў чарзе, затым так стукаюць дзвярамі ўрачэбнага кабінета, што адлятае тынкоўка, хамяць урачу, пагражаюць, што "выведуць яго на чыстую ваду". Некалькі гадоў таму нам нават даводзілася звяртацца ў праваахоўныя органы, каб прыцягнуць пацыентаў да адміністратыўнай адказнасці.Ёсць пацыенты, незадаволеныя тым, што ўрач адмаўляецца выпісваць ім ільготны рэцэпт на прэпарат, які не ўваходзіць у зацверджаны пералік. Усе ўпэўнены, што тыя лекі, якія ўрач мае права выпісаць па льгоце, не могуць быць эфектыўнымі. Ёсць пэўная спецыфічная катэгорыя пацыентаў, якія прыходзяць у паліклініку па лісток непрацаздольнасці. Як правіла, асноўны паток ідзе раніцай у панядзелак. Напярэдадні чалавек добра "адпачыў", у яго падскочыў ціск, але па паху алкаголю няцяжка здагадацца, у чым прычына. Ці такія "пацыенты" прыходзяць увечары, за 5—10 хвілін да заканчэння прыёму, пачынаюць прасіць бальнічны, прапануюць урачу грошы. Нашым работнікам нават даводзіцца ўставаць, адчыняць дзверы, каб чулі іншыя пацыенты, і прасіць наведніка пакінуць кабінет. Часам пацыенты ў прамым сэнсе слова правакуюць урачоў. У выніку нашы ўрачы сталі прасіць іх абараніць, асабліва на позніх прыёмах, калі яны застаюцца адны, без медыцынскіх сёстраў.

 Таму мы вырашылі закупіць за кошт пазабюджэтных сродкаў вэб-камеры і паставілі іх ва ўсіх кабінетах участковых урачоў. На дзвярах кабінетаў вісіць папярэджанне, што калі будзе пагроза гонару і годнасці ўрача, то ў любы момант можа быць уключана відэакамера. Прадбачу ваша пытанне — пастаянна відэаназіранне ва ўрачэбных кабінетах не вядзецца, і, вядома, у інтэрнэце пікантныя здымкі з'явіцца не могуць. Камеры ўключаюцца, толькі калі ўзнікае канфліктная сітуацыя, і доктар папярэджвае пацыента, што зараз размова з ім будзе запісвацца. Для гэтага доктару дастаткова толькі націснуць клавішу на камп'ютарнай мышцы.
 
— А ці часта вашым урачам даводзілася прыбягаць да новага інструмента стасункаў з пацыентамі?

— За 3,5 месяца не было ніводнага выпадку. Папярэджанне, што зараз будзе ўключана вэб-камера, вельмі хутка гасіць любы канфлікт. Аўдыя- і відэаназіранне выкарыстоўваецца ў паліклініцы таксама на ўваходзе, у рэгістратуры, стале даведак і на кожным паверсе. Да таго, як у рэгістратуры пачаў весціся аўдыязапіс усіх размоў, у нас было прыкладна 3-4 скаргі кожны тыдзень на тое, што пацыентам там нахамілі ці далі талон не да таго спецыяліста. Маўляў, я прасіла да ўролага, а мне далі да неўролага. Пачынаеш разбірацца — адзін бок агучвае сваю версію, другі — зусім іншую. Затое цяпер у любой канфліктнай сітуацыі я магу праслухаць запіс, каб устанавіць, хто ж у канфлікце быў вінаваты. Больш за тое, седзячы ў сваім кабінеце, я магу чуць, што адбываецца ў рэгістратуры. І калі раптам пачую, што з пацыентам некарэктна абыходзяцца, то магу пакараць свайго работніка. І вы ведаеце, гэта іх дысцыплінуе. У нас з таго моманту, як пачаў выкарыстоўвацца аўдыязапіс, не было ніводнай скаргі на работу рэгістратуры. Шчыра кажучы, я не сумняваўся, што як толькі мы ўстановім вэб-камеры, то неабходнасць у іх выкарыстанні тут жа знікне. Выдаткі былі зусім невялікія (адна вэб-камера каштавала прыкладна 150 тысяч рублёў), затое які эфект мы атрымалі! Цяпер думаем, што трэба ўстанавіць вэб-камеры і ў кабінетах іншых спецыялістаў...

— А што, на вашу думку, больш важна: якасць ці даступнасць медыцынскай дапамогі? Па колькасці наведванняў паліклінік беларусы — у сусветных лідарах. Але колькасць не заўсёды пераходзіць у якасць, і здароўе ад частага наведвання паліклінік людзям не дабаўляецца...
— А як здароўе можа дабавіцца, калі яно страчана незваротна? Задача ўрача — не даць перарасці вострай паталогіі ў хранічную, а ў пацыентаў з хранічнымі захворваннямі — не дапусціць пагаршэння іх стану. Ведаеце, я нядаўна са здзіўленнем даведаўся, што калі сярэдняя працягласць жыцця мужчын складае 64 гады, то мужчыны, хворыя на цукровы дыябет, жывуць у сярэднім 67 гадоў. Тлумачэнне гэтаму простае: цукровы дыябет патрабуе захавання пэўнага стылю жыцця. Калі хворыя на дыябет не будуць строга прытрымлівацца рэкамендацый урача, будуць парушаць схему медыкаментознай падтрымкі, то яны доўга не пражывуць. А тых, хто лічыць, што ў іх здароўя хапае, у паліклініку і пернікам не заманіш. Існуе распаўсюджаны стэрэатып, што для таго, каб атрымаць талончык да ўрача, трэба прыходзіць у паліклініку яшчэ да яе адкрыцця. У нашай паліклініцы талончык можна атрымаць на працягу ўсяго дня. Яго без праблем можна заказаць праз інтэрнэт. У рэгістратуры ўстаноўлена шматканальная сувязь. Але пакуль гром не грымне, хворага ў паліклініцы не дачакаешся. Асабліва гэта тычыцца мужчын ва ўзросце да 40-50 гадоў....
 
Што тычыцца рэкорднай колькасці наведвання паліклінік, то тут трэба адштурхоўвацца яшчэ і ад узросту пацыентаў, якіх абслугоўвае паліклініка: у зоне нашага абслугоўвання 67% пацыентаў ва ўзросце пасля 40 гадоў. Натуральна, што яны часцей звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, чым жыхары мікрараёнаў-новабудоўляў, дзе пераважае маладое насельніцтва.
 
— А як вы ставіцеся да прапановы ўвесці сімвалічную суму за наведванне паліклінік?

— Падтрымліваю дзвюма рукамі. Няхай гэта будзе не пяць тысяч, а паўтары — столькі ж каштуе талончык на праезд, але я ўпэўнены, што нават гэта сума спыніць кагосьці ў іх жаданні без асаблівай патрэбы завітаць у паліклініку. У нас ёсць пацыенты, якія наведваюць паліклініку і 50, і 60 разоў на год. А чаму б гэта і не рабіць? Цёпла, утульна, можна пагутарыць пад кабінетам урача, даведацца апошнія навіны, вымераць ціск і гэтак далей. Такі своеасаблівы клуб па інтарэсах. У сярэднім кожны тыдзень мы рэгіструем тысячу наведванняў пацыентаў. Калі я памножыў 1,5 тысячы рублёў на колькасць наведванняў нашай паліклінікі, атрымалася 320 (!) мільёнаў рублёў за год. Колькі карыснага для паліклінікі я б мог зрабіць за гэтыя грошы...
 
— Магчыма, зменшыць нагрузку на амбулаторна-паліклінічную службу дапамагла б адмена кароткатэрміновых бальнічных лісткоў?

— Час ад часу да нас звяртаюцца невялікія камерцыйныя прадпрыемствы, якія лічаць, што той ці іншы іх работнік злоўжывае бальнічнымі. Яны хочуць даведацца аб прычынах, таму што прызвычаіліся лічыць свае грошы. А дзяржаўныя прадпрыемствы мала хвалюе, хварэе іх работнік ці не. У Савецкім раёне сталіцы ёсць толькі два прадпрыемствы (ЦУМ і Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі), якія практыкуюць даплаты сваім супрацоўнікам з хранічнымі захворваннямі. Больш за тое, на нашы прапановы прышчапіць сваіх работнікаў ад грыпу многія кіраўнікі ўвогуле ніяк не рэагуюць. Я ўпэўнены, што калі б бальнічныя лісткі непрацаздольнасці аплачваліся не з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а з кішэні наймальнікаў, прычым не з бюджэтнага фонду, а са свайго прыбытку, то малюнак быў бы зусім іншым. Кіраўнікі б, напэўна, задумаліся: а чаму мае работнікі так часта хварэюць? Зашклілі б і ўцяплілі вокны, паклапаціліся аб прафілактычных мерапрыемствах, аб аздараўленні сваіх супрацоўнікаў і гэтак далей.
 
Цяпер што тычыцца адмены кароткатэрміновых лісткоў. Мне ў гэтым плане вельмі падабаецца досвед Швецыі. Там на працягу года кожнаму работніку, акрамя гарантаванага адпачынку, даецца дадаткова яшчэ 7 дзён, якія таксама аплачваюцца, і наймальніка зусім не цікавіць, як работнік імі будзе распараджацца. Напрыклад, калі чалавек падхапіў прастуднае захворванне, ён можа застацца дома і інтэнсіўна лячыцца, не звяртаючыся да ўрача. Першыя тры дні знаходжання на бальнічным там увогуле не аплачваюцца, за наступныя 7 дзён хваробы выплачваецца 50% ад заробку, а ўжо пасля 10 дзён, калі чалавек працягвае хварэць, практыкуецца стапрацэнтная аплата лістка непрацаздольнасці. Такім чынам абараняюцца самыя ўразлівыя катэгорыі: людзі з хранічнымі захворваннямі і пацыенты з траўматычнымі пашкоджаннямі. А ў нас, як ні сумна гэта канстатаваць, хварэць людзям выгадна, бо фактычна чалавек, седзячы дома, атрымлівае сваю сярэднямесячную заработную плату.
 
Наколькі мне вядома, у нас таксама агучваліся аналагічныя ініцыятывы, каб першыя тры дні знаходжання на бальнічным не аплачваліся. У гэтым выпадку ў людзей быў бы стымул да хуткага выздараўлення, і яны б, напэўна, больш клапаціліся пра сваё здароўе. За наступныя тры дні прапаноўвалася выплачваць 50 працэнтаў ад сярэдняга заробку і 100 працэнтаў — з шостага дня захворвання. Але такое палітычнае рашэнне трэба прымаць на ўзроўні ўрада. Хачу таксама дадаць, што ў Беларусі да еўрапейскай практыкі прадастаўлення работнікам аплачанага гадавога рэзерву (пэўнай колькасці дзён), якім работнік можа скарыстацца без звароту ў медыцынскія ўстановы, прыбягаюць замежныя кампаніі, прадстаўніцтвы і прыватныя фірмы.
 
— Апошнім часам гучаць прапановы аб павелічэнні тэрміну работы выпускнікоў медыцынскіх ВНУ па размеркаванні. Маўляў, гэта дазволіла б хоць часткова вырашыць праблемы сельскай медыцыны. Як вы ставіцеся да такіх ініцыятыў?

— Я гляджу на гэту праблему з пункту гледжання кадравага забеспячэння тэрапеўтычнай службы амбулаторна-паліклінічнага звяна. У мяне сёння 35 працэнтаў участковых тэрапеўтаў знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Тэрапія ў паліклініках — пераважна жаночая спецыяльнасць. І, як правіла, маладыя спецыялісты, якія размяркоўваюцца ў паліклінікі, вельмі хутка пачынаюць выпраўляць тое, што яны не паспелі зрабіць за гады свайго інтэнсіўнага навучання. У медыцынскім універсітэце, паверце, вельмі складана ствараць сем'і і нараджаць дзяцей. Такім чынам, за гады знаходжання ў дэкрэтным водпуску неабходнасць у працы па размеркаванні сама сабой знікае. Па маіх назіраннях, той, хто адпрацаваў у паліклініцы 5-6 гадоў, ужо да гэтай работы прырастае. А вось з кожных трох маладых спецыялістаў пасля дэкрэту вяртаюцца на ранейшае месца работы толькі два, а іншыя шукаюць сабе больш лёгкую працу. Але калі чалавек знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, то на яго месца я не магу ўзяць на пастаяннай аснове іншага спецыяліста. А маладога спецыяліста я ўвогуле магу ўзяць толькі на свабодную стаўку. Таму я быў бы не супраць і пяці гадоў адпрацоўкі па размеркаванні (смяецца). Але вось з чым я катэгарычна не магу пагадзіцца, дык гэта са скаргамі на заробкі. Няўжо, калі маладыя людзі паступаюць у медыцынскі ўніверсітэт, яны спадзяюцца на "залатыя горы"? І калі яны першапачаткова нацэлены на работу ў прадстаўніцтвах фармацэўтычных кампаній, то няхай лепш увогуле не займаюць у медуніверсітэце на лячэбным факультэце чужое месца.
 
— А колькі ў вашай паліклініцы атрымлівае ўчастковы ўрач?

— За красавік сярэдні заробак склаў у тэрапеўтаў 4 млн 160 тысяч рублёў. Натуральна, што ўрачы вышэйшай катэгорыі зарабляюць больш. Увогуле, я лічу, што вельмі многае ў замацаванні спецыяліста на канкрэтным месцы залежыць ад кіраўніка арганізацыі, ад яго імкнення заахвоціць ініцыятыву. Я заўсёды прашу сваіх работнікаў: "Не бойцеся выказваць нават самыя неверагодныя ідэі і сваё бачанне тых ці іншых праблем". Напрыклад, зараз у мяне на стале ляжыць прапанова ад маладога ўрача-афтальмолага па ўдасканаленні арганізацыі ў паліклініцы афатальмалагічнай дапамогі пацыентам. І я абавязкова яе заахвочу, таму што прапановы выказваюцца слушныя. А ўвогуле за леташні год у нас звольніліся ўсяго чатыры ўрачы: тры спецыялісты ва ўзросце за 70 гадоў і адзін малады ўрач-хірург, які паступіў у вочную аспірантуру. Вядома, нам было шкада з ім развітвацца, бо хворыя, як той казаў, насілі яго на руках, але малады чалавек быў нацэлены на медыцынскую навуку. Спадзяюся, што ён яшчэ будзе ганарыцца, што ў пачатку сваёй бліскучай кар'еры працаваў у 34-й мінскай паліклініцы. Увогуле, той досвед, які спецыялісты атрымліваюць у амбулаторна-паліклінічным звяне, ні з чым не параўнаеш. Асабіста я распачынаў свой шлях у медыцыне з работы рэаніматолагам-анастэзіёлагам, і мне даводзілася ўжо фактычна мець справу з наступствамі работы спецыялістаў пярвічнага звяна. Таму я лічу, што аб медыцыне ўсе мяркуюць, у першую чаргу, па рабоце тэрапеўтычнай службы.
-20%
-10%
-20%
-20%
-30%
-50%
-50%
-50%
-20%
-30%