Святлана БАРЫСЕНК,

353 чалавекі звярнуліся з галалёднымі траўмамі па ўрачэбную дапамогу на працягу тыдня ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска, цэнтральныя раённыя паліклінікі сталіцы.

Вышэйзгаданая лічба лічыцца характэрнай для сапраўдных зімовых тыдняў, калі камунальныя службы Мінска не паспяваюць ачысціць ад снегу і лёду ўсе вуліцы і завулкі.

Паводле слоў загадчыка гарадскога цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Віталя ЦІЦІШЫНА, сярод тых, хто аказаўся траўмаваным пры падзенні, — 19 дзяцей. Толькі шасцёра атрымалі траўму ў стане алкагольнага ап'янення, хоць гэтая лічба можа быць неаб'ектыўнай. Звычайна, калі траўма і была атрымана ў падобным стане, пацыенты звяртаюцца па меддапамогу пазней — пасля таго, як працверазеюць. 31 чалавек быў шпіталізаваны. Як правіла, колькасць галалёдных траўмаў раўнамерна размяркоўваецца паміж сталічнымі раёнамі, а таму ў тэрытарыяльна большых раёнах рэгіструецца большая колькасць траўмаў.


Хотите быть здоровым? Раз в неделю наш редактор будет присылать лучшие советы врачей и новости медицины
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
-15%
-10%
-15%
-36%
-30%
-30%
-5%
-50%
0068422