Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  2. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  3. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  4. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  5. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  6. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  7. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  8. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  9. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  10. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  11. От документалки про ЖКХ до «организации протестов». Что за блогеры Петрухин и Кабанов, которым дали по 3 года
  12. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  13. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  14. Брестским блогерам Петрухину и Кабанову вынесли приговор в Могилеве. Их самих в суд так и не пустили
  15. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  16. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  17. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  18. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  19. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  20. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  21. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  22. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  23. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  24. Белоруска придумала уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  25. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  26. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  27. Третья волна, смерть «песняра», запрет по NIVEA, цены на доски и медаль Герасимени — все за вчера
  28. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  29. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  30. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля


Святлана БАРЫСЕНКА,

У доме, дзе ёсць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў і захоўваюцца агрэсіўныя вадкасці, дробныя бытавыя прадметы, таблеткі, цацкі, набытыя не па ўзросце, моцна рызыкуюць здароўем малых. Аднойчы можа здарыцца не проста "непрыемнасць" — катастрофа.
 
Па меншай меры, каля двух соцень дзяцей становяцца на працягу года інвалідамі па недаглядзе дарослых. Штогод у Дзіцячы хірургічны цэнтр трапляюць ад 200 да 300 маленькіх пацыентаў з усёй рэспублікі. Многія застаюцца прывязанымі да лячэбнай установы на многія гады. Але, на жаль, ніякія сучасныя метады аказання экстраннай дапамогі і лячэння не здольныя аднавіць здароўе страўнікава-кішачнага тракту. Праглынутая батарэйка або выпіты "Крот" — гэта імгненная інваліднасць.
 
Пакуль матуля "на хвілінку" адбегла на кухню, 2-гадовы Лёша знайшоў спосаб, як пакаштаваць змесціва з прыгожай бутэлечкі "Фанта"... Адкуль малым ведаць, што ў такіх (ці прыкладна такіх) бутэльках мамы могуць захоўваць вадкасці, якія змяшчаюць аміяк, гашаную і нягашаную вапну, "вадкае" шкло, каўстычную соду, сродкі для ачысткі каналізацыйных труб, мыцця вокнаў, пральныя парашкі ды растваральнікі для фарбаў?..
 
Пакуль матуля 3,5-гадовай Варвары загаварылася па тэлефоне, дзяўчынка праглынула маленькія дыскавыя батарэйкі з кітайскага цацачнага мабільніка. Дзіця атрымала цяжкі апёк стрававода. Наогул дыскавыя, 2-сантыметровыя ў дыяметры батарэйкі даволі часта не трапляюць у страўнік, а затрымліваюцца ў страваводзе. Тут яны вельмі хутка прыпякаюцца да слізістай і выклікаюць найцяжэйшы электрахімічны апёк, наскрозь прапякаюць стрававод, а ў некаторых выпадках і блізкую да яго трахею. Дзецям з такімі траўмамі выконваюць складаныя, шматгадзінныя і шматэтапныя аперацыі са штучным кровазваротам, але і яны не могуць вярнуць ранейшага здароўя...
 
Паводле слоў дацэнта кафедры дзіцячай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдата медыцынскіх навук Юрыя Грыневіча, калі ў сям'і ёсць дзіця ва ўзросце да 5 гадоў, у кватэры наогул не павінна быць ніякай агрэсіўнай хіміі і цацак не па ўзросце. "Маці лічаць, што калі яны шчыльна зачынілі шафу, схавалі падалей небяспечную "хімію", то адмежавалі дзіця ад непрыемнасцяў. Але ўрачэбная практыка паказвае, што рана ці позна малое адшукае прывабную бутэлечку з атрутным рэчывам і абавязкова пакаштуе, паколькі галоўны спосаб азнаямлення малых з навінкамі — спроба на зуб".
 
— Агрэсіўныя шчолачы, той жа "Крот", дый шэраг іншай хіміі абавязкова павінна выпускацца ў дробнай упакоўцы, каб іх не трэба было захоўваць ніводнага дня, — кажа і паказвае жудасныя фота апёкаў слізістай у маленькіх пацыентаў загадчыца прыёмнага аддзялення Дзіцячага хірургічнага цэнтра Вольга Загальская. — Але чамусьці ніхто не ўзнімае перад вытворцамі бытавой хіміі гэтае пытанне... Больш за тое, такія вадкасці, як "Крот", павінны выпускацца ў такой тары, каб яе было відаць "няўзброеным вокам" і каб гэтая тара адкрывалася не так лёгка, як сродак для мыцця посуду...
 
Другі важны момант — бацькоўская адказнасць. Ёсць дзеці, якія то кіпенем абальюцца, то атруту вып'юць, то іголку праглынуць. Але ж хіба іх саміх мы павінны вінаваць у гэтым?.. У нас ёсць дзеці, якія перанеслі не адну аперацыю, але дыхаць, есці, піць, жыць, як раней, ужо не будуць... А ўсё таму, што бацькі не глядзяць за дзецьмі, не праяўляюць пэўнай насцярожанасці, і самае страшнае — не нясуць ніякай адказнасці за тое, што зрабілі здаровага інвалідам...
 
Трэба мець на ўвазе, што калі малое "з'ела" невялікі, да 1,5 см у дыяметры, правільнай формы прадмет (за выключэннем батарэек), то праз 3-4, максімум 10 дзён ён выйдзе самастойна. Калі ж іншароднае цела мае грані, якія могуць пашкодзіць слізістую, патрабуецца тэрміновая шпіталізацыя і назіранне ўрачоў. Цікава, што востраканечныя целы (звычайныя іголкі, напрыклад) у абсалютнай большасці выпадкаў маюць усе шанцы выйсці натуральным шляхам. Страўнік і кішка здольныя скарачацца і нібыта "ўхіляцца" ад уколаў, што спрыяе павароту іголкі тупым канцом наперад.
 
Калі самастойны выхад немагчымы, выдаленне адбываецца эндаскапічным шляхам. "Пад агульным наркозам праз ротавую поласць уводзіцца зонд, аснашчаны святлаводам, што дазваляе нам бачыць усе аддзелы страўнікава-кішачнага тракту ажно да 12-перснай кішкі, — тлумачыць урач прыёмнага аддзялення ДХЦ Сяргей Пунінскі. — Зонд дазваляе абхапіць іншароднае цела і выцягнуць яго. Манеты, шарыкі проста выдаляюцца, і ад нас больш нічога не патрабуецца. Аднак калі мы кажам пра тыя ж батарэйкі, які выклікаюць апёк слізістай, то тут аднаго выдалення недастаткова. Справа ў тым, што на месцы апёку заўсёды фарміруецца грубы рубец. Наша задача з дапамогай спецыяльных прэпаратаў дабіцца таго, каб рубец стаў як мага больш эластычным і як мага менш звужаў ці перакрываў стрававод, бо інакш ежа не зможа праходзіць па ім... У цяжкіх выпадках выконваецца ў нас і такая аперацыя, як бужыраванне, калі з дапамогай эластычнага зонда мы прымусова пашыраем прасвет стрававода. Такая працэдура можа выконвацца шматразова на працягу некалькіх гадоў. Часам і гэтага недастаткова, каб дабіцца стабільнага пашырэння. Тады выконваецца гастрастамія — палосная аперацыя з устаноўкай зонда, па якім ежа будзе накіроўвацца адразу ў страўнік, абмінаючы стрававод.
 
Ёсць і яшчэ адзін метад, які на постсавецкай прасторы мы пачалі ўкараняць першымі, — устаноўка біядэградабельнага стэнта. Зроблены са спецыяльнага валакна, стэнт не толькі пашырае прасвет, але з цягам часу і раствараецца. Самы рэдкі метад — выкананне каланапластыкі, трансплантацыі кавалка тоўстай кішкі, што цалкам замяшчае стрававод... Усё гэта складаныя і вельмі дарагія спосабы аказання дапамогі. Адна аперацыя па ўстаноўцы стэнта каштуе ў сярэднім 5-10 тысяч еўра, каланапластыка — 40 тысяч еўра...
 
Усе глытаюць, усё глытаюць
 
У медыцынскай практыцы вядомыя выпадкі наўмыснага ўвядзення ў страўнікава-кішачны тракт іншародных целаў людзьмі, якія займаюцца кантрабандай незаконных лекаў, наркотыкаў, ювелірных вырабаў або іншых забароненых і каштоўных прадметаў. Павышаная рызыка трапляння ў такія сітуацыі існуе і ў тых, хто карыстаецца няякаснымі зубнымі пратэзамі, у старых са зніжаным інтэлектам, пэўнымі захворваннямі, у тым ліку псіхічнымі, а таксама ў людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, седатыўнымі і снатворнымі прэпаратамі. У "групе рызыкі" і падлеткі, якія здзяйсняюць суіцыдальныя спробы з дапамогай тых жа лекавых прэпаратаў... Аднак найбольшую трывогу ў медыкаў выклікаюць сітуацыі, калі дзеці ва ўзросце да 5 гадоў застаюцца без належнага нагляду і трапляюць у бяду.
 
Першая дапамога 
 
  • Калі дзіця выпіла нейкую "хімію", тэрмінова выклікайце "хуткую дапамогу". А пакуль яна едзе, дайце дзіцяці столькі вадкасці, колькі яно можа выпіць. Можна даваць ваду або малако. Ні ў якім разе нельга выклікаць рвоту: гэта справакуе паўторнае траўмуючае ўздзеянне на слізістую стрававода. 

  • Калі дзіця праглынула таблеткі, тэрмінова выклікайце "хуткую". Многія лекавыя прэпараты пачынаюць растварацца і ўсмоктвацца яшчэ ў ротавай поласці пад ўздзеяннем сліны. Да прыезду ўрачоў можна даць малако — універсальны супрацьатрутны сродак. 

  • Калі дзіця адкусіла наканечнік шклянога градусніка, то тут не патрабуецца ніякага медыцынскага ўмяшання. Сама ртуць — не таксічная, таксічныя яе пары. Трапляючы ў страўнікава-кішачны тракт, яна не прыносіць асаблівай шкоды арганізму. А шкляны наканечнік звычайна выходзіць самастойна.
-53%
-20%
-30%
-15%
-40%
-25%
-5%
-30%
-20%
-25%