Поддержать TUT.BY
146 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  2. «Затронута тема нагорно-карабахского урегулирования». Лукашенко и Путин поговорили по телефону
  3. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  4. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  5. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  6. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  7. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  8. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  9. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  10. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  11. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  12. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  13. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  14. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  15. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  16. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  17. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  18. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  19. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  20. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  21. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  22. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  23. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  24. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  25. В Беларуси завели более трех тысяч «протестных» уголовных дел
  26. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  27. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  28. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  29. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  30. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?


Надзея НІКАЛАЕВА,

Адным з важнейшых фактараў рызыкі развіцця захворванняў сістэмы кровазвароту і смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай паталогіі акадэмік Расійскай акадэміі навук і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук Яўген Чазаў лічыць псіхасацыяльныя фактары. Патрыярх савецкай кардыялогіі, уладальнік Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік Расійскага кардыялагічнага навукова-вытворчага цэнтра, галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі наведаў Мінск для ўдзелу ў ІІ Еўразійскім кангрэсе кардыёлагаў.

Яўген Чазаў расказаў сваім беларускім калегам, што шырокамаштабным даследаваннем былі ахоплены многія расійскія рэгіёны. У розных кутках краіны выбіраліся паліклінікі, і кожны, хто туды ўваходзіў, даследаваўся псіхолагам ці псіхіятрам. Высветлілася, што 40 працэнтаў пацыентаў, якія звярталіся ў паліклінікі, знаходзіліся ў стане дэпрэсіі. Больш шчыльнае вывучэнне здароўя маладых людзей, вымушаных звяртацца ў паліклінікі, прывяло да высновы, што ў дэпрэсіўным стане ў арганізме чалавека ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця атэрасклерозу і сардэчна-сасудзістай паталогіі.

Галоўны расійскі кардыёлаг расказаў, што ў нестабільныя 90-я гады смяротнасць у Расіі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў перавысіла ўсе магчымыя межы: "Мы стаялі фактычна на грані вымірання, паколькі нараджальнасць не кампенсавала страты насельніцтва". Аднак дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне кардыялогіі за апошнія шэсць гадоў у Расійскай Федэрацыі ўдалося знізіць узровень сардэчна-сасудзістых захворванняў на 17 працэнтаў, у прыватнасці ад інсультаў — на 23 працэнты.

Па меркаванні акадэміка, для далейшага зніжэння смяротнасці ад захворванняў сістэмы кровазвароту трэба больш шырока ўкараняць сучасныя дыягнастычныя тэхналогіі ў паліклініках, амбулаторыях і фельчарскіх пунктах, якія дазваляюць выявіць хваробу на самай ранняй яе стадыі. Дзякуючы новым тэхналогіям ва ўмовах паліклінік можна будзе ўбачыць, напрыклад, распад атэрасклератычных бляшак. Ультрагукавыя даследаванні ў паліклініках павінны стаць нормай. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — развіццё тэлемедыцынскіх сетак, якія дазваляюць спецыялістам першаснага звяна ў складаных ці сумніўных выпадках аператыўна звяртацца па кансультацыю да калег з больш высокай кваліфікацыяй.

Сярод прычын смяротнасці насельніцтва ў Расіі 57 працэнтаў прыпадаюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, а ў іншых краінах СНД гэты паказчык вагаецца ад 54 да 57 працэнтаў. У Беларусі ён адзін з самых лепшых на постсавецкай прасторы — 53,8 працэнта. Аднак колькасць пацыентаў з сардэчна-сасудзістай паталогіяй у нашай краіне расце. Як падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", акадэмік Аляксандр Мрочак, галоўны арыенцір для кардыёлагаў — не паказчык захваральнасці, бо яго рост можа быць сведчаннем паляпшэння дыягностыкі, а паказчык смяротнасці (дакладней — працягласць жыцця). Па словах Аляксандра Мрочака, рэалізацыя ў Беларусі першай праграмы дэмаграфічнай бяспекі дазволіла да 2010 года павялічыць працягласць жыцця беларусаў у сярэднім на 1,5 года. Другая праграма дэмаграфічнай бяспекі, разлічаная на 2011—2015 гады, нацэлена на паэтапнае стварэнне ў краіне ўмоў для зніжэння захваральнасці і смяротнасці.

Прадугледжаны цэлы комплекс мер, накіраваных на павышэнне якасці і даступнасці кардыялагічнай дапамогі: укараненне найбольш перспектыўных тэхналогій лячэння пацыентаў з парушэннямі рытму, вострым каранарным сіндромам, вострым парушэннем мазгавога кровазвароту. Сёння ў Беларусі функцыянуюць 5160 кардыялагічных і 250 кардыёхірургічных ложкаў. Кардыялагічную дапамогу аказваюць насельніцтву 80 кардыялагічных і 7 кардыёхірургічных аддзяленняў. Сёння ўжо 60 працэнтаў усіх кардыёхірургічных умяшанняў праводзяцца ў абласных кардыёхірургічных аддзяленнях, а самыя складаныя аперацыі па-ранейшаму робяцца ў РНПЦ "Кардыялогія". Штогод у дзіцячым кардыёхіругічным цэнтры, які ўваходзіць у склад РНПЦ "Кардыялогія", аперыруюцца каля тысячы дзяцей, з іх да 100 — у перыядзе нованароджанасці. А ўсяго за год у краіне ажыццяўляецца каля 7 тысяч кардыяхірургічных аперацый. Кожны год на кансультацыі ў РНПЦ "Кардыялогія" накіроўваюцца каля 30 тысяч чалавек з усёй краіны...
 
-30%
-20%
-50%
-20%
-35%
-15%
-10%
-5%
-10%
-15%