Надзея НІКАЛАЕВА,

Для забеспячэння даступнасці лекавых сродкаў людзям з розным узроўнем даходаў Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендавала ўсім уладальнікам ліцэнзій на фармацэўтычную дзейнасць і паслугі, звязаныя з рознічнай рэалізацыяй лекавых сродкаў, у першую чаргу прапаноўваць наведвальнікам аптэк лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці.

Як вядома, існуе пералік лекавых сродкаў беларускай і расійскай вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці. Гэты пералік зацвярджаўся для таго, каб найбольш поўна задаволіць попыт насельніцтва на даступныя па цане лекавыя прэпараты. Аднак, па сутнасці, мінімальны абавязковы асартымент беларускіх лекаў прысутнічае ў недзяржаўных аптэках далёка не заўсёды. Прычыны зразумелыя: прадаваць танныя айчынныя лекі для ўладальнікаў прыватных аптэк нецікава, бо прыбытку яны не прыносяць. Яшчэ адна прычына зацікаўленасці прыватных аптэк у рэалізацыі, галоўным чынам, імпартных лекаў — добрая пазнавальнасць многіх замежных безрэцэптурных прэпаратаў, у рэкламу якіх укладаюцца вялізныя сродкі, плюс зацікаўленасць у іх прасоўванні медыцынскіх работнікаў, якія заахвочваюцца прадстаўніцтвамі замежных фармацэўтычных кампаній.

Вынікі маніторынгу лекавых сродкаў беларускай і расійскай вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці, што праводзіўся на працягу гэтага года Міністэрствам аховы здароўя, паказваюць нязначную рэалізацыю лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці. У аптэках без руху знаходзяцца ад 15 да 176 найменняў лекавых сродкаў. Пры гэтым некаторыя найменні лекаў — гэта ўсяго 1-3 упакоўкі. Падчас маніторынгу прадстаўнікі галоўнага медынскага ведамства пераканаліся, што работнікі аптэк не імкнуцца прапаноўваць насельніцтву ў першую чаргу беларускія лекі. Між іншым, у адной аптэцы можа быць прадстаўлена адначасова да 10-15 сінонімаў аднаго лякарства (джэнерыкаў). І нават калі ў Беларусі наладжаны выпуск свайго аналагу замежнага лякарства, зусім не факт, што беларускі прэпарат дойдзе да пацыента...
-20%
-50%
-25%
-12%
-15%
-10%
-48%
-15%
-35%
-5%
-10%
0071926