Поддержать TUT.BY
146 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  2. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  3. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходило в Беларуси 14 апреля
  4. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  5. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  6. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  7. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  8. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  9. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  10. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  11. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  12. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  13. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  14. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  15. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  16. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  17. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  18. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  19. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  20. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  21. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  22. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  23. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  24. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  25. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  26. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  27. Ставка рефинансирования, уловки мошенников, дачи под Минском и удивительная страховая выплата — все за вчера
  28. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  29. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  30. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

Кожнаму чалавеку хочацца мець прыгожыя, а галоўнае — здаровыя зубы. Сёння мы часцей за ўсё ўжываем ежу, якая лёгка пражоўваецца і хутка ператраўліваецца. Пры гэтым зубы не атрымліваюць той нагрузкі, на якую яны разлічаны ад прыроды. Эмаль зубоў, у выніку актыўнага размнажэння бактэрый у ротавай поласці, становіцца адчувальнай да халоднай і гарачай ежы, страчвае свае ахоўныя функцыі і ў большай ступені пашкоджваецца карыесам. Каб пазбегнуць захворвання, неабходна ўмацоўваць эмаль. Адзін са спосабаў — фтарыраванне зубоў, якое стаматолагі рэкамендуюць пачынаць праводзіць ужо з малых гадоў.

Фтор, нараўне з кальцыем і фосфарам, з'яўляецца адным з найбольш важных мікраэлементаў, неабходных для правільнага росту, развіцця зубоў і падтрымання іх добрага стану на доўгія гады. Варта ведаць, што прэпараты, якія прымяняюцца ў стаматалогіі для прафілактыкі карыесу, — гэта не чысты фтор, а яго злучэнні — фтарыды. Апошнія зніжаюць растваральнасць эмалі, садзейнічаюць яе аднаўленню, змяншаюць ступень выдзялення кіслот бактэрыямі, якія "насяляюць" зубны налёт.

Адрозніваюць фтарыраванне простае і фтарыраванне глыбокае.

Простае фтарыраванне можа быць праведзена двума метадамі. Першы — выраб зубных кап. Стаматолаг вырабляе індывідуальныя злепкі, унутраная поласць якіх запаўняецца фторзмяшчальным прэпаратам. Капы накладваюць на зубы і здымаюць праз 10—15 хвілін. Для атрымання максімальных вынікаў неабходна правесці ад 10 да 15 працэдур.

Другі метад — пакрыццё зубной эмалі фторлакам. Працэдура пачынаецца са зняцця зубнога налёту. Пасля гэтага спецыяльным пэндзлікам на паверхню зубоў наносіцца лак, які падсушваюць лямпай. Дзецям, каб атрымаць найлепшы эфект, дастаткова двух пакрыццяў зубоў на год, калі пачаць адразу ж пасля іх прарэзвання і паўтараць працэдуру да 13—14 гадоў штогод. Аднак пры апісаных метадах прафілактычны эфект непрацяглы: не адбываецца адкладання фтарыдаў у глыбіні пораў пашкоджанай зубной эмалі. Умоўна кажучы, малекулы гэтых рэчываў вельмі вялікія, каб пранікнуць глыбока. Яны рыхла ляжаць на паверхні эмалі і хутка выдаляюцца пры механічным уздзеянні.

Сапраўды эфектыўным метадам, які садзейнічае рэмінералізацыі (аднаўленню) эмалі, з'яўляецца глыбокае фтарыраванне з выкарыстаннем эмаль-герметызуючага ліквіду (камплект з дзвюх вадкасцяў).

Тэрмін "глыбокае фтарыраванне" і ўласна самую тэхналогію ўпершыню распрацаваў нямецкі прафесар А. Кнапвост. Тэхналогія дзейнічае на ўзроўні зубных крышталёў і ўлічвае хімічную структуру зуба. Глыбокае фтарыраванне — гэта паслядоўны комплекс маніпуляцый: ачышчэнне зубоў і міжзубнай прасторы ад налёту і зубнога каменю, старанная сушка, нанясенне вадкасці № 1 (утрымлівае фтарыды, солі магнію і медзі), зноў сушка, затым апрацоўка зубоў вадкасцю № 2 (гідравокіс кальцыю). У выніку хімічнай рэакцыі паміж двума слаямі ўтвараюцца субмікраскапічныя крышталі фторыстага кальцыю, фторыстага магнію, фторыстай медзі і гель крэмніевай кіслаты. Крышталі фтарыдаў застаюцца ў мікрапорах эмалі на працягу паўтара—двух гадоў і паступова выдзяляюць іоны фтору (дарэчы, канцэнтрацыя апошніх пры гэтым у 5 разоў вышэйшая, чым пры прымяненні простага фтарыравання), што і забяспечвае эфектыўную рэмінералізацыю. А дзякуючы іонам медзі забяспечваецца яшчэ і доўгачасовы бактэрыцыдны эфект.

Перавагі глыбокага фтарыравання вялікія: умацаванне эмалі, зніжэнне гіперадчувальнасці зубоў, значнае змяншэнне рызыкі развіцця карыесу і нават павелічэнне тэрміну службы пастаўленых пломбаў.

Комплексную сістэму глыбокага фтарыравання рэкамендуецца праводзіць 1—2 разы на год.

Асабліва эфектыўнае яго прымяненне ў дзяцей у перыяд змены зубоў. Справа ў тым, што зуб, які толькі прарэзаўся, мае няспелую, слаба мінералізаваную эмаль, працэс яе "выспявання" доўжыцца яшчэ прыкладна 2 гады. Такія зубы лёгка пашкоджваюцца карыесам, а распаўсюджваецца апошні вельмі хутка. Яшчэ два перыяды, калі надзвычай высокая ступень актыўнасці карыесу, — гэта падлеткавы ўзрост і цяжарнасць. З-за актыўнага росту рэзка павышаецца патрэба арганізма ў мінеральных элементах, а гарманальная перабудова вядзе да павышэння вязкасці сліны і, як вынік, да ўзмоцненага ўтварэння зубнога налёту. Таму дадатковая ахова эмалі ў гэты час проста неабходная.

Варта зазначыць, што рэгулярнае фтарыраванне зубоў мае вялікае значэнне для прафілактыкі паверхневага карыесу, асабліва ў дзяцей. Тым не менш яно з'яўляецца выключна дапаможным сродкам, выкарыстанне якога ні ў якім разе не адмяняе неабходнасці стараннага штодзённага механічнага выдалення зубнога налёту.

-30%
-15%
-10%
-5%
-10%
-10%
-5%
-20%
-10%
-20%
-50%