Надзея НІКАЛАЕВА,

Прыблізна 40 працэнтаў жыхароў еўрапейскіх краін церпяць ад псіхалагічных расстройстваў — да такой высновы прыйшла міжнародная група даследчыкаў. Навукоўцы правялі маштабнае даследаванне псіхалагічнага стану жыхароў Еўропы. На працягу трох гадоў ім было ахоплена 514 млн чалавек, а ў прапанаванай анкеце было прадстаўлена каля сотні псіхалагічных захворванняў.

Аказалася, што прыблізна 165 мільёнаў чалавек церпяць ад тых ці іншых псіхалагічных расстройстваў. Эксперты паведамілі, што найбольш часта еўрапейцы пакутуюць ад дэпрэсіі, фобіі, бяссонніцы, хваробы Альцгеймера, сасудзістай дэменцыі, алкагольнай залежнасці, наступстваў інсультаў. Атрыманая інфармацыя тлумачыць, чаму каля 60 тысяч еўрапейцаў штогод заканчваюць жыццё самагубствам.

Стрэс — каталізатар праблем са скурай

Аказваецца, адной з прычын узнікнення прышчоў і вугравога сыпу можа быць стрэс і дрэнны настрой. Нарвежскія даследчыкі ўстанавілі, што чым больш чалавек падвержаны стрэсу і чым больш ён нервуецца, тым больш у яго праблем са скурай. У эксперыменце прынялі ўдзел маладыя людзі ва ўзросце 18-19 гадоў. Аказалася, што цярпелі ад прышчоў менавіта тыя падлеткі, у якіх былі псіхалагічныя праблемы на той момант. На думку спецыялістаў, паміж стрэсавым станам і з'яўленнем прышчоў і вугроў існуе сувязь. Аднак эксперты папярэдзілі, што не варта думаць, што любая сумная думка адразу з'явіцца на вашым твары ў выглядзе прышчоў. Стрэс, хутчэй за ўсё, выступае як каталізатар праблем са скурай.

Перад прыняццем рашэння... памый рукі

Мыццё рук не толькі ачышчае іх ад бруду, але і на падсвядомым узроўні дапамагае чалавеку пазбавіцца ад негатыўных эмоцый і стаць больш добрым, сцвярджаюць брытанскія даследчыкі з універсітэта Плімута. Навукоўцы вырашылі вывучыць гэтую з'яву і правялі даследаванне, падчас якога ўстанавілі, што рашэнне, якое прымаецца чалавекам у розных сітуацыях, звязана з фактам адчування ім фізічнай чысціні. Напрыклад, прысяжныя схільныя вынесці больш мяккае пакаранне злачынцу, калі памыюць рукі перад прыняццем рашэння. Гэтая гіпотэза пацвердзілася эксперыментальным шляхам: падчас даследавання людзі, якія перад прыняццем рашэння памылі рукі, аказваліся менш катэгарычнымі ў сваіх меркаваннях, чым іх суседзі, якія рукі не памылі. Эксперты лічаць, што камфортны фізічны стан чалавека, звязаны з адчуваннем чысціні — гэта стымул да добрых учынкаў.
 
-10%
-10%
-8%
-20%
-30%
-20%
-10%
0068422