147 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  2. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  3. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  4. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  5. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  6. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  7. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходило в Беларуси 15 апреля
  8. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  9. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов
  10. Церковь «Новая Жизнь» просят выплатить 170 тысяч долларов. В ЖРЭО объяснили, откуда такие цифры
  11. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  12. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  13. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  14. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  15. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  16. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  17. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  18. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  19. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  20. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  21. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  22. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  23. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  24. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  25. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  26. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  27. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  28. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  29. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  30. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке


Вольга ШАЎКО,

Паводле статыстыкі, у 40% людзей восенню назіраюцца прыкметы дэпрэсіі. Прычына гэтага — парушэнне сезонных біялагічных рытмаў, рэзкае зніжэнне сонечнай актыўнасці, што робіць чалавека больш адчувальным да развіцця дэпрэсіі і іншых псіхічных расстройстваў і прыводзіць да абвастрэння хранічных хвароб.

Метэазалежныя людзі на магнітныя буры і перапады атмасфернага ціску рэагуюць асабліва востра. Адразу змяняецца эмацыйны фон (упадак сіл, пагаршэнне памяці, раздражняльнасць, беспадстаўная трывога), з'яўляюцца цёмныя кругі пад вачыма і галаўны боль, які ў асобных выпадках суправаджаецца насавым крывацёкам. Нярэдка турбуюць цягнучыя болі ў мышцах, ламота ў суставах, сухасць у роце.

На шчасце, метэаадчувальнасць — з'ява непастаянная. Яна ўзмацняецца ў залежнасці ад таго, наколькі слабы арганізм, якія і ў якой форме хранічныя захворванні мае чалавек. Сама па сабе яна бяспечная, але калі ў адказ на атмасферныя з'явы абвастраюцца хранічныя хваробы, з'яўляюцца нечаканыя збоі ў рабоце сардэчна-сасудзістай, стрававальнай, дыхальнай сістэмах — то гэта ўжо сур'ёзна.

Ёсць тры стадыі метэаадчувальнасці: лёгкая — слабасць і санлівасць, сярэдняя — скачкі ціску і парушэнне сардэчнага рытму, і цяжкая — болі ў галаве, сэрцы, задышка і нервовыя расстройствы.

Найбольш адчувальныя да перамены надвор'я людзі з хранічнымі захворваннямі, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы — гіпертонікі, тыя, хто мае ішэмічную хваробу сэрца, стэнакардыю, сардэчную недастатковасць, перанеслі інфаркт. У іх назіраецца галаўны боль і боль у суставах, слабасць, прычым прыступы стэнакардыі можа правакаваць нават змяненне напрамку ветру. Але часцей за ўсё пагаршаецца самаадчуванне пры рэзкіх перападах тэмпературы і атмасфернага ціску.

Чаму ад капрызаў надвор'я больш за ўсё пакутуюць сардэчнікі? Таму што менавіта крывяносныя сасуды прымаюць на сябе галоўны метэаўдар. Калі атмасферны ціск паніжаецца, а тэмпература паветра павялічваецца, урачы раяць сардэчнікам больш бываць на свежым паветры, рабіць дыхальную гімнастыку, піць настойку кораня жэньшэню, лімонніку, полівітаміны.

Калі ж атмасферны ціск павялічваецца, а тэмпература, наадварот, паніжаецца, то людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы рэкамендуецца масаж шыйна-плечавага пояса, гарчычнікі на вобласць патыліцы і нажныя гарачыя ванны. Можна таксама прымаць настойку валяр'яну, сардэчніку, рэланіум або спазматычныя сродкі — лапазол, дыбазол, но-шпу, папаверын. Зразумела, калі няма супрацьпаказанняў да іх прымянення. А калі звычайная доза лекавых прэпаратаў не дапамагае, варта параіцца з урачом і перагледзець дазіроўку з папраўкай на метэаўмовы.

Змены надвор'я не могуць стаць прычынай хваробы — яны толькі пагаршаюць праявы немачы, якую чалавек ужо мае. А на стан людзей з моцным здароўем надвор'е амаль не ўплывае: у іх перапады тэмпературы і атмасфернага ціску суправаджаюцца хуткімі змяненнямі выпрацоўкі гармонаў, утрымання трамбацытаў у крыві, актыўнасці ферментаў. Гэтыя змяненні — своеасаблівая абарончая рэакцыя арганізма на неспрыяльныя ўмовы.

Людзі з рознымі захворваннямі па-свойму рэагуюць на розныя фактары надвор'я. Для сардэчнікаў і астматыкаў небяспечным з'яўляецца нізкае ўтрыманне кіслароду ў паветры. У гэтыя дні, як паказваюць шматгадовыя назіранні "хуткай", у тры разы павялічваецца колькасць выклікаў ад такіх хворых. Яны таксама хваравіта рэагуюць на рэзкае пахаладанне.

Гіпертонікаў і гіпатонікаў турбуюць рэзкія перапады атмасфернага ціску. Гіпертонікі таксама горш пераносяць бязветранае надвор'е.

Людзі з захворваннямі суставаў, апорна-рухальнага апарату, з хранічным бранхітам, як правіла, дрэнна пераносяць вялікую вільготнасць.

Абвастрэнне псіхічных захворванняў прыходзіцца на вельмі ветраныя дні. Маленькія дзеці асабліва неспакойна паводзяць сябе ў дажджлівыя дні. Тыя, у каго ёсць хваробы шчытападобнай залозы, звычайна дрэнна адчуваюць сябе, калі на вуліцы туман.

Рэзкае пападанне з холаду ў цяпло можа выклікаць абвастрэнне хранічных інфекцый, а ўстойлівае пахаладанне, наадварот, прытармозіць вострыя запаленні і павысіць імунітэт.

Можа падацца, што метэапатычныя рэакцыі — спрадвечны спадарожнік людзей. Але гэта не зусім так. Спецыялісты лічаць, што ад метэазалежнасці можна калі не пазбавіцца, то значна яе знізіць.

Вось некаторыя рэкамендацыі:

- кожную раніцу трэба пачынаць з лёгкай гімнастыкі і душу;

- традыцыйны чай замяніць адварам ліпы, медуніцы, святаянніку, мяты;

- аддаваць перавагу прадуктам з высокім утрыманнем калію: разынкам, абрыкосам, куразе, бананам, бульбе (запечанай або ў "мундзірах");

- прымаць вітамін Е, які ўтрымліваецца ў зерневых прадуктах і арэхах;

- прывучыць сябе спакойна рэагаваць на крытычныя сітуацыі;

- штодзённа праводзіць расслабляльны масаж вобласці шыйнага аддзела пазваночніка і лапатак. Гэта можна рабіць і самастойна: абедзвюма рукамі пагладжвайце скуру па напрамку ад шыі да плячэй на працягу 10—15 хвілін;

- прымаць заспакаяльныя сродкі (настойкі глогу, валяр'яну, сардэчніку), калі заўважыце, што часта раздражняецеся па дробязях;

- абмежаваць колькасць ласункаў, тлустай, смажанай і вострай ежы (пры ўздзеянні магнітных палёў на арганізм ён пачынае горш засвойваць вугляводы, а нізкая тэмпература паветра прыводзіць да павышанага ўтварэння свабодных радыкалаў, якія парушаюць дзейнасць клетачных мембран);

- абавязкова ўвесці ў харчовы рацыён рыбу, фасолю, сачавіцу, гарох, грэчку, капусту, рэпчатую цыбулю, яблыкі, моркву;

- з прафілактычнай мэтай выпіваць па 1/2 шклянкі настою рамонку за 30 хвілін да яды 2—3 разы на дзень і шклянку адвару шыпшыны — за гадзіну да сну.

-30%
-50%
-60%
-25%
-10%
-50%
-23%
-10%
-25%