149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  2. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  3. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  4. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  5. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  6. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. В узком семейном кругу, но с сотнями военных. В Великобритании прошли похороны принца Филиппа
  9. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  10. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  11. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  12. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  13. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  14. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  15. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  16. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  17. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  18. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  19. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  20. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  21. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  22. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  23. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  24. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  25. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  26. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  27. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  28. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  29. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  30. Брестское «Динамо» сенсационно обыграло в Жодино «Торпедо-БелАЗ». Клуб из Бреста пока не знает поражений


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

Яблыкі здаўна былі добра знаёмай садавіной, і без страў з іх выкарыстаннем не абыходзілася ніводная святочная бяседа. Але справа была, вядома ж, не толькі ў смакавых якасцях яблыкаў — народ ведаў і цаніў цудадзейную сілу гэтага дарунка прыроды. Нездарма ж нарадзілася мноства прыказак і прымавак пра яблыкі: "Любую немач яблыкам заядзім", "Месяц жнівень яблыкамі пахне", "На другі Спас і жабрак яблык з'есць". А яшчэ ўспомнім казку пра сакаўны яблычак і сярэбраны сподачак, казку пра маладзільныя яблыкі, а таксама біблейскае паданне пра тое, што Ева спакусіла Адама менавіта яблыкам. І спакусіцца было чым.

Яблыкі — прыродная крыніца пекціну, які ў стрававальным тракце не ператраўліваецца, затое з'яўляецца своеасаблівай "мяцёлкай" для арганізма. Набрыньваючы ў кішэчніку, пекцін адсарбуе шкодныя прадукты абмену, а таксама цяжкія металы, радыенукліды, таксіны. Менавіта таму дзёртыя яблыкі лічацца старым і выпрабаваным хатнім сродкам пры паносах.

Дыета, абагачаная пекцінам, садзейнічае зніжэнню "дрэннага" халестэрыну, а як вынік — змяншаецца рызыка развіцця атэрасклерозу. Пекцін выводзіць з арганізма недаакісленыя прадукты абмену, якія з'яўляюцца агрэсіўнымі фактарамі ў развіцці анкалагічных і аўтаімунных захворванняў. Для інтэнсіўнай ачысткі арганізма, а таксама пры ацёках сардэчнага і нырачнага паходжання карысна рабіць адзін раз на тыдзень разгрузачны дзень, на працягу якога трэба з'ядаць 1,5—2 кг сырых або печаных яблыкаў і выпіваць 4 шклянкі несалодкай гарбаты. Такая разгрузка таксама дазваляе пазбавіцца ад 0,5 да 1 кг вагі, паколькі яблыкі — нізкакаларыйны прадукт (усяго 50 ккал у 100 г).

Яшчэ адзін цікавы факт: той, хто рэгулярна з'ядае яблык перад ядой, аўтаматычна стымулюе работу кішэчніка і пазбаўляецца ад запораў.

Яблыкі надзвычай багатыя на арганічныя кіслоты, перш за ўсё яблычную, лімонную і вінную, якія ў комплексе з пекцінам і дубільнымі рэчывамі садзейнічаюць аздараўленню кішэчнай мікрафлоры, змяншаюць гніласныя і брадзільныя працэсы ў кішэчніку. А падтрыманне нармальнага мікрабіялагічнага фону кішэчніка забяспечвае надзейную імунную абарону арганізма.

Пры ўжыванні яблыкаў з лекава-прафілактычнай мэтай варта мець на ўвазе, што падбіраць гатункі яблыкаў неабходна ў залежнасці ад паказанняў. Пры дыскінезіі жоўцевых шляхоў, гастрыце з паніжанай кіслотнасцю страўнікавага соку рэкамендуюць свежыя кісла-салодкія яблыкі. Пры вострых і хранічных калітах прызначаюць працёртыя салодкія яблыкі. (Дарэчы, яблычную кашку варта з'ядаць адразу, паколькі яна хутка кісне і цямнее.) А вось тым, хто пакутуе на гастрыт з павышанай кіслотнасцю і язву страўніка, з кіслымі яблыкамі трэба быць асцярожнымі. Праўда, язвеннікам можна есці запечаныя яблыкі.

У яблыках прысутнічаюць амаль усе водарастваральныя вітаміны, найбольш значныя ў колькасных адносінах — вітаміны С, В 6, В 9, Р, карацін. У іх таксама прадстаўлены шырокі спектр мінералаў і мікраэлементаў, у якім дамінуе калій. З вугляводаў у яблыках пераважае фруктоза, таму яны не супрацьпаказаны нават пры цукровым дыябеце. Такім чынам, яблыкі садзейнічаюць захаванню добрай формы, прадухіляюць развіццё многіх хвароб. Нездарма ў англічан існуе прыказка: "Яблык у дзень — і доктар не спатрэбіцца".

Якія яблыкі больш карысныя?

Адказ на гэтае пытанне абсалютна адназначны: безумоўна, тыя, якія растуць на вашым дачным участку. І вядома ж, чым даўжэй яблыкі захоўваюцца, тым менш у іх застаецца карысных рэчываў. А таму прыгожыя, глянцавыя яблыкі, якія можна набыць вясной у любым супермаркеце, не маюць да вітамінаў ніякага дачынення. Але калі вясной у вас, хутчэй за ўсё, проста не будзе выбару, паколькі іншых яблыкаў вы проста не знойдзеце, то купляць бліскучыя заморскія плады цяпер — мякка кажучы, неразумна.

Прычын, чаму варта аддаць перавагу, напрыклад, роднай антонаўцы, а не якому-небудзь заморскаму гатунку, некалькі.

Па-першае, імпартныя яблыкі для далёкай транспарціроўкі звычайна пакрываюць слоем шкоднага для нашага здароўя воску, які цалкам не адмываецца нават шчоткай і гарачай вадой.

Па-другое, па сваім складзе паўднёвыя гатункі моцна саступаюць тым, што выраслі ў сярэдняй паласе. У іх значна менш вітамінаў (асабліва вітаміну С), карысных арганічных кіслот, мінералаў і ферментаў. Часткова гэта тлумачыцца кліматычнымі ўмовамі і гатунковымі адрозненнямі, а часткова — тым, што паўднёвыя яблыкі звычайна зрываюць недаспелымі, каб яны лепш перанеслі транспарціроўку і даспелі ўжо ў дарозе. Аднак многія карысныя рэчывы здольныя ўтварацца толькі ў тых пладах, якія выспелі на дрэве. Дарэчы, цукру ў паўднёвых гатунках яблыкаў значна больш, чым у нашых, — а гэта для арганізма не вельмі карысна.

Акрамя таго, вучоныя лічаць, што ў чалавека на генетычным узроўні закладзена перавага менавіта мясцовай садавіны, а таму на ўсялякую заморскую (нават калі гэта і яблыкі) арганізм можа адрэагаваць неадэкватна, напрыклад, узнікненнем алергіі.

Як захоўваць?

- Трымайце яблыкі ў цёмным халаднаватым месцы або ў халадзільніку. Выкідвайце ўсе пашкоджаныя плады, бо яны сапсуюць усе астатнія.

- Нарэзаныя яблыкі хутка акісляюцца і становяцца карычневымі, таму не падрыхтоўвайце іх загадзя. Каб запаволіць гэты працэс, пакладзіце яблыкі ў міску з халоднай вадой, у якой разведзены лімонны сок. Але не захоўвайце яблыкі ў такім выглядзе доўга, бо вада паўплывае на смак і водар пладоў.

Яблычная пекцінавая нарыхтоўка

Каб гаючы пекцін быў заўсёды пад рукой, зрабіце ў сезон яблычнага багацця нарыхтоўку. Для яе падыдуць не толькі цэлыя яблыкі, але і жамерыны пасля выціскання соку, і лупіна, і асяродак. Можна выкарыстоўваць любыя яблыкі — і кіслыя недаспелыя і нават апады нізкіх гатункаў.

Інгрэдыенты:
1 кг яблыкаў, 1 л вады на 1 кг цэлых яблыкаў або 1,5—2 літры на 1 кг жамерын, сок невялікага лімона (замест соку можна ўзяць 2 г лімоннай кіслаты).

Прыгатаванне: яблыкі здрабніць, пакласці ў каструлю, заліць вадой, дадаць сок лімона і варыць на слабым агні 40—50 хвілін (лупіну і жамерыны — 60—70 хвілін). Адцадзіць сок праз палатняную тканіну і ўварваць да 1/4 аб'ёму. Для гэтага сок выліць у пасудзіну з шырокім дном слоем не больш як 3 см і падагрэць, не дапускаючы кіпення. Затым разліць у гарачыя бутэлькі або слоікі і пастэрызаваць пры 90°С каля 10 хвілін. Адразу ж адцадзіць.

-20%
-15%
-80%
-20%
-40%
-80%
-10%
-20%
-5%
-10%