152 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  2. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  3. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  4. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  5. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  6. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  7. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  8. СМИ сообщают о выходе нескольких клубов из Суперлиги
  9. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  10. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  11. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  12. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  13. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  14. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  15. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  16. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  17. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  18. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  19. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  20. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  21. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  22. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  23. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  24. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  25. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  26. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  27. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  28. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  29. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  30. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

Печань — асноўны фільтр нашага арганізма, які прымае на сябе ўвесь паток рэчываў, што паступаюць у яе з кішэчніка. Сярод іх, акрамя карысных і неабходных, сустракаюцца шкодныя, таксічныя, а часам і небяспечныя злучэнні: спірты, лекі, кансерванты, цяжкія металы і інш. Печань абясшкоджвае іх і вяртае ў кішэчнік разам з жоўцю. Абясшкоджванне гэтае падобна на складаны вытворчы працэс на хімічным камбінаце, дзе з зыходных прадуктаў атрымліваюць іншыя рэчывы з іншымі ўласцівасцямі.

Калі ж печань працуе дрэнна, то ў яе клетках назапашваецца мноства ядаў і таксінаў. Зашлакаваныя клеткі печані страчваюць свае функцыі і на першым этапе запаўняюцца тлушчам. Гэты стан называецца тлушчавым гепатозом. Цяпер астатнія клеткі вымушаныя працаваць за сябе і за клеткі, якія перарадзіліся. Не спраўляючыся з нагрузкай, яны прапускаюць таксіны і шлакі ў кроў. Гэта вядзе да развіцця захворванняў. Як жа захаваць печань здаровай?

Крок 1. Харчуйцеся правільна

Збалансаванае харчаванне садзейнічае не толькі прадухіленню захворванняў печані, але і аднаўленню яе пашкоджаных клетак.

- Ешце больш прадуктаў, якія змяшчаюць клятчатку: свежую агародніну і садавіну, хлеб з мукі грубага памолу, крупы.

- У вашай дыеце не павінна быць больш бялку, чым можа засвоіць печань. Каб вызначыць сутачную дозу бялку ў грамах, памножце сваю вагу ў кілаграмах на 0,8. Скажам, чалавеку вагой 65 кг патрабуецца 52 г бялку ў дзень (такая колькасць бялку змяшчаецца, напрыклад, у 150 г соі або ў 300 г курынай грудкі, або ў 180 г цвёрдага сыру). Аддавайце перавагу расліннаму і малочнаму бялку, а не мясному.

- Лішнія калорыі могуць выклікаць атлусценне печані. Таму скараціце прыём тлушчаў да 30% ад сутачнай нормы калорый. Найлепшая крыніца карысных тлушчаў — алеі, арэхі, нятлустая рыба, авакада.

Крок 2. Падтрымлівайце аптымальную вагу

Пазбягайце экстрэмальных дыет — гэта сур'ёзная нагрузка на печань. Аптымальны тэмп для пахудзення — 0,5 кг у тыдзень.

- Перад дыетай спытайце ў доктара, ці трэба вам паралельна абараняць печань спецыяльнымі прэпаратамі (гепатапратэктарамі).

- Піце да 2 л вадкасці ў дзень. Гэта забяспечвае нармальную працу печані.

- Прысвячайце па 30 хвілін у дзень фізічным нагрузкам.

Крок 3. Абмяжуйце ўжыванне алкаголю

Печань — адзін з тых органаў, які пакутуе ад алкаголю ў першую чаргу.

- Абмяркуйце з доктарам, якая менавіта колькасць алкаголю дапушчальная менавіта для вас. Кожнае перавышэнне гэтай дозы небяспечнае пашкоджаннем клетак печані.

- Кожныя два месяцы давайце вашай печані двухтыднёвую перадышку. Выключыце нават келіх віна за вячэрай. У вашай печані з'явіцца шанц аднавіцца і ўтварыць новыя клеткі.

Крок 4. Будзьце асцярожнымі з медыкаментамі

Няправільны прыём лекаў, харчовых дабавак і траў можа траўмаваць печань.

- Абмяркоўвайце з урачом сумяшчальнасць медыкаментозных прэпаратаў і народных сродкаў.

- Некаторыя лекі, напрыклад, антыбіётыкі, ніколі не павінны ўжывацца разам з алкаголем. Гэта двайны ўдар па печані.

- Пасля лячэння некаторымі прэпаратамі вашай печані можа спатрэбіцца аднаўленне. Для гэтага вам могуць прызначыць гепатапратэктары.

Крок 5. Пазбягайце таксічных рэчываў

Інсектыцыды, растваральнікі, аэразолі, хімікаты вельмі небяспечныя для вашай печані. Яны выдзяляюць хімічныя рэчывы, якія трапляюць у нашу кроў, а адтуль — у печань, дзе абясшкоджваюцца. Чым вышэйшая канцэнтрацыя таксічных рэчываў, тым цяжэй печані спраўляцца са сваёй работай.

- Перад тым, як карыстацца якой-небудзь бытавой хіміяй, адчыніце фортачку і надзеньце медыцынскую маску.

- Пазбягайце накураных памяшканняў. Цыгарэтны дым — таксама таксін, які нашай печані даводзіцца абясшкоджваць.

-40%
-10%
-30%
-40%
-50%
-10%
-20%
-25%
-50%
-35%
-21%