Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  2. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  3. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  4. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  5. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  6. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  7. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  8. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  9. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  10. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  11. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  12. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  13. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  14. «Семь лет врачи думали, что симулирую». История Анжелики, которая больна дистрофической миотонией
  15. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  16. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  17. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  18. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  19. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  20. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  21. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  22. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  23. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  24. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  25. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  26. В 5 месяцев Соню парализовало, в 18 — она чемпионка, модель и едет от Беларуси на конкурс красоты
  27. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  28. «Письма Шрёдингера» и рассказы в неволе. Максим Знак в заключении написал более сотни произведений
  29. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  30. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

Дыханне — найгалоўнейшая крыніца жыцця. Чалавек можа пражыць без ежы і вады некалькі дзён, але без паветра самае большае — некалькі хвілін. 

СЯБРЫ

Марское ўзбярэжжа. Марское паветра, вільготнае і насычанае мінераламі, паляпшае дыханне і ўзбагачае арганізм карыснымі рэчывамі. Таксама дабратворны для дыхання і хваёвы лес. Хвоя абеззаражвае паветра, ачышчае яго і напаўняе цудоўным водарам. Гуляць па такім лесе і дыхаць у ім на поўныя грудзі — задавальненне і велізарная карысць!

Плаванне. Плаванне не толькі гарманічна развівае цела і мышцы, але і стымулюе павелічэнне жыццёвай ёмістасці лёгкіх. У плыўцоў заўсёды добра развітая "дыхалка". Але для стымуляцыі дыхання зусім не абавязкова падавацца ў прафесійны спорт — дастаткова рэгулярнага наведвання басейна.

Эфірныя алеі. Некаторыя эфірныя алеі, напрыклад, ментолавы або хвойны, спрыяюць паляпшэнню дыхання. У звычайным жыцці можна наносіць алей на водаралямпу, у выпадку прастуды выкарыстоўваць у інгаляцыі. Увага: некаторыя водары могуць выклікаць алергію!

Правільная пастава. Правільная пастава важная для адэкватнага кровазабеспячэння лёгкіх і адпаведна для нармальнага дыхання. Таму вельмі важна сачыць за паставай і пазваночнікам, штодня па раніцах рабіць гімнастыку і пабольш рухацца.

Вільготная прыборка памяшканняў. Як вядома, пыл, нават хатні, — наймацнейшы раздражняльнік і шкоднік для органаў дыхання. Менавіта таму вельмі важна рэгулярна праводзіць вільготную прыборку ў кватэры, выціраць пыл, мыць падлогу і актыўна праветрываць. Калі ў кватэры празмерна сухое паветра, можна набыць спецыяльны прыбор — увільгатняльнік. З падручных сродкаў для гэтай мэты можна выкарыстоўваць збаны з вадой, расстаўленыя па пакоі, або развешаныя мокрыя ручнікі.

ВОРАГІ

Курэнне. Курэнне наносіць непапраўную шкоду дыхальнай сістэме, прычым не толькі актыўнае, але і пасіўнае. Дымячы цыгарэтай, вы не толькі атручваеце жыццё сабе, але і блізкім, асабліва дзецям. У курцоў развіваецца хранічны бранхіт, які значна ўскладняе дыханне. Даказана, што цыгарэты спрыяюць развіццю раку лёгкіх. Кідайце курыць!

Загазаванасць. Загазаванасць, запыленасць і іншыя забруджванні паветра небяспечныя для здароўя органаў дыхання. Часцінкі раздражняльных рэчываў асядаюць у лёгкіх, выклікаючы розныя немачы, пачынаючы з алергіі і заканчваючы бронхаэктазамі (неабарачальныя паталагічныя працэсы ў бронхах). Выратаваць ад гэтага можа толькі пераезд з забруджанага месца. Калі няма такой магчымасці, трэба часцей прымаць душ і прамываць нос.

Алергія. Алергічныя захворванні небяспечныя для дыхання. Справа ў тым, што на алерген арганізм рэагуе ацёкам слізістай носа (дыхаць праз нос становіцца немагчыма), а таксама спазмам бронхаў, што ўскладняе дыханне і праз рот. У цяжкіх выпадках алергія можа прывесці да ўдушша і спынення дыхання. Калі вы пакутуеце на алергію, трымайце напагатове антыгістамінныя сродкі.

Застаялае паветра. Застаялае паветра ў памяшканні багатае на вуглякіслы газ, а вось кіслароду ў ім замала. Такім паветрам нельга надыхацца, кроў недастаткова насычаецца кіслародам, адпаведна недаатрымліваюць яго і ўнутраныя органы. Менавіта таму ў любы час года, у любое надвор'е неабходна ў абавязковым парадку праветрываць памяшканне некалькі разоў на дзень.

Гіпадынамія. Маларухомы лад жыцця садзейнічае застою крыві ў малым лёгачным коле кровазвароту. Гэта прыводзіць да цяжкага дыхання і задышкі (адчування недахопу паветра). А вось веславанне, хада на лыжах і валейбол цудоўна развіваюць лёгкія і стымулююць дыханне.

-30%
-17%
-30%
-30%
-53%
-20%
-20%
-15%
-10%
-50%