154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  2. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  3. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  6. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  7. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  8. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  9. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  10. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  11. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  12. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  13. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  14. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  15. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  16. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  17. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  18. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  19. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  20. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  23. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  24. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  25. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  26. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  27. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  28. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  29. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  30. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

На першы погляд, гэтае пытанне здаецца недарэчным. Але, аказваецца, рэкамендацыі медыкаў выконваюць усяго 20% хворых. 60 працэнтаў, выйшаўшы з кабінета, увогуле забываюць, калі і як прымаць таблеткі. А яшчэ 20% лічаць такія тонкасці непрынцыповымі. Вынік прадказальны: лекі дзейнічаюць не так, як чакалася. Насамрэч чалавеку, які прымае таблеткі, трэба засвоіць некаторыя прамудрасці. Толькі тады ён атрымае ад лекаў максімум. 

Ніколі не стаўцеся да прызначэнняў доктара бяздумна. Калі тэрапеўт выпісаў вам адно лякарства, акуліст — другое, а кардыёлаг — трэцяе, абавязкова вярніцеся зноў да тэрапеўта або звярніцеся па кансультацыю да фармацэўта. Няхай яны прааналізуюць прэпараты на сумяшчальнасць, каб прадухіліць іх супярэчлівае ўзаемадзеянне, і заменяць непадыходнае лякарства бяспечным аналагам. Ёсць і іншыя вельмі важныя правілы.

- Пазбегнуць выражаных пабочных дзеянняў можна, калі піць розныя таблеткі паасобку, а не ўсе адразу за адзін прыём.

- Вельмі небяспечна ўжываць лекі пасля заканчэння тэрміну захоўвання, паколькі хімічны склад прэпарата мог змяніцца.

- Перш чым набыць лякарства, уважліва прачытайце анатацыю да яго, прагледзьце супрацьпаказанні і пабочныя эфекты. Калі ў супрацьпаказаннях вы ўбачылі якую-небудзь вашу іншую хваробу, не спяшайцеся купляць прэпарат, абмяркуйце гэта з урачом.

Не выкідвайце анатацыі да лекаў.

Прэпараты з рознымі назвамі могуць змяшчаць аднолькавае дзейнае рэчыва (яно пазначана ў анатацыі і на ўпакоўцы). Калі вы будзеце спалучаць такія лекі, то доза можа аказацца небяспечна перавышанай. Напрыклад, многія папулярныя прэпараты, што адпускаюцца без рэцэпта (колдрэкс, фервекс і інш.), змяшчаюць парацэтамол, перавышэнне дазіроўкі якога можа нанесці ўдар па печані.

Чым запіваць?

Адзін прыклад: нядаўнія даследаванні паказалі, што аральныя кантрацэптывы нельга змешваць з напоямі, якія змяшчаюць кафеін. Пры такім спалучэнні кантрацэптывы зніжаюць здольнасць арганізма да расшчаплення кафеіну, з'яўляецца гіперактыўнасць і бяссонніца. Таму ў большасці выпадкаў важна, чым запіваць таблетку.

Аспірын моцна раздражняе слізістыя абалонкі страўнікава-кішачнага тракту. Таму прымаць яго неабходна толькі пасля яды. Растваральную таблетку варта апусціць менавіта ў тую колькасць вады, якая пазначана ва ўкладышы, а звычайную таблетку лепш раскрышыць або разжаваць і запіць малаком або мінеральнай вадой без газу, тады яна хутчэй патрапіць у кроў.

Антыбіётыкі прымаюць незалежна ад яды. Аднак у рацыёне хворага, якому яны прызначаны, абавязкова павінны прысутнічаць кісламалочныя прадукты для аднаўлення кішэчнай флоры. Антыбіётыкі лепш запіваць вадой, а не малаком. Бо кальцый, які змяшчаецца ў малацэ, уступае ў рэакцыю з антыбіётыкамі (асабліва з тэтрацыклінам) і ўтварае цяжкарастваральныя злучэнні. Дарэчы, гатаваная вада пакаёвай тэмпературы — самая лепшая "запівачка" для большасці таблетак.

Сульфаніламіды запіваюць шчолачнай мінеральнай вадой тыпу "Баржомі". Справа ў тым, што гэтыя лекі могуць выклікаць парушэнне функцыі нырак, а багатае шчолачнае піццё дапаможа пазбегнуць такой праблемы.

Асобная размова — грэйпфрутавы сок. Яго нельга спалучаць са сродкамі, якія паніжаюць утрыманне халестэрыну ў крыві, імунадэпрэсантамі, эрытраміцынам, аральнымі кантрацэптывамі, супрацьпухліннымі прэпаратамі, віяграй і яе аналагамі. Пры такім спалучэнні гэтыя лекі горш выво-
дзяцца з арганізма.

А вось з журавінавым сокам не сумяшчальныя антыкаагулянты — прэпараты, якія зніжаюць згусальнасць крыві. Калі гэтае правіла не выконваць, можа адкрыцца ўнутраны крывацёк.

Пастарайцеся падчас прыёму лекаў не піць спіртное. Спалучэнне алкаголю з антыгістаміннымі прэпаратамі, інсулінам, транквілізатарамі і таблеткамі, якія зніжаюць крывяны ціск, можа прывесці да павелічэння санлівасці, што асабліва небяспечна, калі вы кіруеце машынай. Антыбіётыкі таксама не варта змешваць са спіртным, інакш вы будзеце мучыцца ад прыліваў крыві да галавы, ад галавакружэння і млоснасці.

У пажылым узросце, калі спіртное затрымліваецца ў крыві даўжэй, наступствы такога спалучэння могуць быць яшчэ больш непрыемнымі. Напрыклад, нітрагліцэрына пад уплывам алкаголю мяняе сваё дзеянне і не прыносіць такой неабходнай палёгкі сэрцу.

Гарачкапаніжальныя таблеткі разам з чарачкай—другой спіртнога нанясуць масіраваны ўдар па слізістых абалонках страўніка. Асабліва небяспечны алкаголь дыябетыкам, паколькі пад яго ўплывам узровень цукру ў крыві спачатку павышаецца, а потым падае.

Калі прымаць?

Сродкі экстраннай дапамогі, безумоўна, прымаюць незалежна ад часу сутак: калі паднялася тэмпература або пачалася коліка, ужо не да графікаў. Але эфектыўнасць лекаў, як даўно заўважылі медыкі, залежыць і ад часу прыёму. Сардэчныя сродкі і прэпараты ад астмы прымаюць бліжэй да паўночы, а ад язвы — раніцай і позна ўвечары, каб прадухіліць галодныя болі. Не чакайце ад лекаў імгненнага выніку і не прымайце, не дачакаўшыся, другую дозу. Большасць таблетак пачынае дзейнічаць праз 40—60 хвілін. Выключэнне — тыя, што для хуткага ўсмоктвання кладуцца пад язык (напрыклад, нітрагліцэрына, гліцын).

Заядаць?

Прымаючы лекі, трэба захоўваць пэўную дыету. Фестал, мезім-фортэ і іншыя ферментныя прэпараты, якія паляпшаюць страваванне, лепш прымаць непасрэдна падчас яды. Нельга змешваць аспірын з вострай ежай і цытрусавымі. Калі вы не выконваеце гэта правіла, раздражненне слізістай страўніка вам забяспечана. Пры прыёме антыдэпрэсантаў лепш выключыць прадукты, якія змяшчаюць тырамін: сыр, дрожджы, соевы соус, рыбную ікру, авакада. Інакш дзень вам сапсуюць моцная санлівасць і высокі ціск.

Таблеткі тэтрацыклінавага раду, як мы ўжо папярэдзілі, не пераносяць суседства з малочнымі прадуктамі. За гадзіну або дзве да і пасля прыёму лекаў адмоўцеся ад малака ў любым выглядзе.

Нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты (ібупрафен, дыклафенак і інш.) варта ўжываць толькі пасля яды.

Калі чалавек прымае гарманальныя прэпараты, яму важна забяспечыць арганізм бялковай ежай.

Як глытаць?

Каб лекі хутчэй патрапілі ў кроў і выканалі сваю задачу, набярыце ў рот трохі вады і адкіньце галаву назад. У момант глытання нахіліце галаву наперад. Затым запіце лекі поўнай шклянкай вады, калі ў анатацыі няма іншых указанняў.

Нельга грызці або раскручваць капсулы: жэлацінавую абалонку прыдумалі не для прыгажосці, а каб забяспечыць "дастаўку" лякарства па прызначэнні — у страўнікава-кішачны тракт. Ёсць яшчэ адна прычына: у апошнія гады медыкі ўсё часцей прызначаюць сродкі так званага пралангаванага (падоўжанага) дзеяння. Абалонка ў такіх выпадках забяспечвае павольнае вызваленне лекаў, таму пашкоджваць яе нельга.

Не глытайце таблеткі лежачы: яны могуць пачаць раскладацца ў страваводзе, што прывядзе да пякоткі, млоснасці і ванітаў.

Дзе прымаць?

Некаторыя лекі могуць павысіць адчувальнасць да святла, змяніць пігментацыю скуры. Пасля прыёму такіх прэпаратаў вы хутчэй абгарыце на сонцы. Каб вярнуцца з водпуску "шакаладкай", а не плямістай пантэрай, на час устрымайцеся ад прыёму гарманальных прэпаратаў, антыбіётыкаў, транквілізатараў, анальгетыкаў і антысептыкаў для скуры. Калі курс лячэння адкласці нельга, то загар вам супрацьпаказаны.
 

-20%
-10%
-10%
-10%
-21%
-10%
-50%
-20%
-20%