Поддержать TUT.BY
147 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  2. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  3. Церкви «Новая Жизнь» предлагают выплатить 170 тысяч долларов. В ЖРЭО объяснили, откуда такие цифры
  4. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  5. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  6. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  7. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  8. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  9. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  10. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  11. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  12. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  13. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  14. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  15. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  16. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  17. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  18. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  19. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  20. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  21. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  22. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  23. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  24. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  25. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  26. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  27. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  28. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  29. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  30. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов


Вольга ШАЎКО,

У канцы сакавіка наша краіна пяройдзе на летні час. Стрэлкі гадзінніка трэба будзе перавесці на адну гадзіну наперад. Змяненне прывычнага рытму сну ў пэўнай ступені ўплывае на арганізм чалавека. Як адзначае кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры псіхатэрапіі БелМАПА Ірына Байкова, перавод часу на адну гадзіну кампенсуецца арганізмам на працягу тыдня.

У гэты перыяд адаптацыі ў настроі людзей магчымыя эмацыйныя хістанні, можа з'явіцца раздражняльнасць, цалкам верагоднае парушэнне рытму сну. Ён становіцца перарывістым, могуць узнікнуць цяжкасці з засынаннем. У такім выпадку рэкамендуецца папрымаць лекавыя травы, якія валодаюць заспакаяльным дзеяннем: валяр'ян, мелісу, хмель. Можна з іх рабіць чай.

Свае цяжкасці могуць быць і з ранішнім прачынаннем: цяжар і кружэнне ў галаве, адсутнасць апетыту, знясіленне і інш. Ігнараваць такія сімптомы не варта, лепш навучыцца прыстасоўвацца да іх.

Напрыклад, прычынай такіх непрыемнасцяў можа быць перапад артэрыяльнага ціску. Гэта здараецца тады, калі вы ўскокваеце па званку будзільніка быццам на пажар. Галава кружыцца, у вачах цямнее, у полі зроку мільгацяць мушкі, па целе поўзаюць мурашкі. Усё гэта хваравітае параджэнне мозга, якому не хапае кіслароду. Калі вы хутка ўстаяце з ложка, кроў адлівае ад галавы і верхняй паловы тулава, артэрыяльны ціск падае. Таму, прачнуўшыся, не спяшайцеся ўставаць, мінімум пяць хвілін паляжыце, пацягніцеся ўсім целам, папазяхайце. гэта дапаможа актывізаваць мазгавы кровазварот. Каб галава не закружылася, не рабіце рэзкіх рухаў, устаючы з ложка. Спачатку сядзьце, потым звесьце ногі і плаўна падыміцеся. Можна скарыстацца і такой парадай: перавядзіце сігнальную стрэлку будзільніка на 15—20 хвілін наперад. Нічога, што пад'ём зацягнуўся. Сэрцу і сасудам патрабуецца час, каб прыстасавацца да работы ў вертыкальным становішчы.

На прачынанне ўплывае і паніжаная тэмпература цела. Раніцай яна ў сярэднім на 0,6 градуса ніжэйшая, чым вечарам. Нізкая тэмпература — знак, што арганізм яшчэ не прачнуўся. Абмен рэчываў замаруджаны, ахоўныя сілы адпачываюць, унутраныя органы працуюць напаўсілы, страўнікавы сок не выдзяляецца.

У гэтым выпадку станьце пад гарачы душ, а калі добра прагрэецеся, зрабіце ваду настолькі прахалоднай, наколькі вы ў стане вытрымаць. Гэта дапаможа ўзбадзёрыцца і разбудзіць сонны арганізм.

Павышаны ўзровень цукру ў крыві таксама не робіць прачынанне камфортным. Справа ў тым, што раніцай колькасць глюкозы ў крыві самая высокая. Калі кроў насычаная цукрам, то есці не хочацца, і вы адмаўляецеся ад сняданку ці перакусваеце на хуткую руку. Шклянка соку з тостам, слоічак абястлушчанага ёгурту ці шматкі з малаком — вось і ўся ежа. Аднак праз гадзіну-паўтары ўзровень глюкозы пачынае зніжацца, абуджаючы "воўчы" апетыт, а да абедзеннага перапынку яшчэ вельмі далёка. Таму, каб не цярпець ад голаду на працы, снедайце сытна.

Аднак майце на ўвазе: ніякіх каш і ласункаў на сняданак — у іх шмат вугляводаў, якія арганізм пераўтварае ў глюкозу, а яе і так хапае ў ранішнія гадзіны. Тлушчы — вось у чым зараз сапраўды мае патрэбу ваш арганізм. Яны лепш за ўсё засвойваюцца ў пачатку дня, паколькі ў гэты час ліпаза (фермент, які іх расшчапляе) знаходзіцца на піку актыўнасці. Згараючы, тлушчы забяспечваюць арганізм біялагічным палівам да самага абеду. Ідэальны сняданак — бутэрброд з маслам, 2—3 лустачкі сыру, 5—6 арэхаў, сметанковы ёгурт, тварог, блінчыкі ці аладкі са смятанай, свежазавараны чай.

Прачынанне не будзе бадзёрым, калі існуе дэфіцыт эндарфінаў у кары мозга. Ад гэтых аптымізуючых рэчываў залежыць эмацыянальны тонус. Вечарам іх шмат, і вы глядзіце ў будучыню з аптымізмам. Да раніцы ўзровень эндарфінаў падае, і настрой зводзіцца да нуля.

Вам дапаможа кубачак кавы з некалькімі кавалачкамі шакаладу. Кафеін і шакалад павялічваюць выпрацоўку эндарфінаў, якія прыносяць адчуванне заспакаення.

Дарэчы, адна з самых частых прычын, што выводзяць нас з раўнавагі раніцай, — застойныя з'явы. У гадзіны сну кроў прылівае да галавы, а яе вадкая частка прасочваецца ў тканкі. Вынік — цяжкая галава з-за павышэння ўнутрычарапнога ціску, боль у вачах з-за росту ціску ўнутры вачэй, закладзенасць носа, непрыгожыя мяшкі пад вачыма.

Таму за 1,5—2 гадзіны да сну не ўжывайце чай, сокі, іншыя напоі. Ноччу ныркі адпачываюць, а выпітая вадкасць пераходзіць у падскурную клятчатку твару і цела, яблыкі вачэй і пад абалонкі галаўнога мозга. Выкарыстоўвайце высокія падушкі і адмоўцеся ад дзіцячай звычкі спаць на жываце, інакш раніцай вас напаткае галаўны боль. Калі ж ацёкаў не ўдалося пазбегнуць, выпіце каву, кефір, яблычны сок, морс з брусніц — яны валодаюць лёгкім мачагонным эфектам і выводзяць лішнюю ваду з тканак.

-30%
-30%
-20%
-30%
-20%
-25%
-15%