Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  2. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  3. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  4. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  5. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  6. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  7. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  8. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  9. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  10. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  11. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  12. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  13. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  14. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  15. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  16. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  17. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  18. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  19. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  20. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  21. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  22. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  23. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  24. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  25. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  26. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  27. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  28. Как не пропустить рак легкого и узнать, хорошо ли вы чистите зубы? Главное о здоровье за неделю
  29. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  30. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу


Вольга Шаўко,

Сёння каля 250 мільёнаў чалавек у свеце маюць залішнюю вагу цела. І гэтая лічба пастаянна расце. Прычым рост назіраецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. Самая вялікая колькасць людзей з лішкам масы цела ў ЗША: больш за 60%. У Беларусі гэты паказчык складае каля 30—35%, што таксама істотна. Аб праблемах атлусцення і наступствах, да якіх можа прывесці гэтая паталогія, мы гутарым з дацэнтам, кандыдатам медыцынскіх навук, галоўным пазаштатным эндакрынолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алай Шапялькевіч.

— Атлусценне — не проста нейкі касметычны дэфект, гэта сур'ёзнае хранічнае захворванне, той фактар рызыкі, які вельмі моцна павышае развіццё многіх сацыяльна значных хвароб. Вынікі эпідэміялагічных даследаванняў выявілі дакладную сувязь паміж павелічэннем распаўсюджанасці атлусцення і ростам захваральнасці на цукровы дыябет 2 тыпу, сардэчна-сасудзістыя захворванні, пэўныя формы раку.

— Якія прычыны найчасцей прыводзяць да атлусцення?

— Перш за ўсё праблемы залішняй вагі цела, на жаль, звязаныя з ладам жыцця чалавека. Цывілізацыя прынесла нам рафінаваныя прадукты, дзе ўтрымліваецца вельмі шмат цукру і тлушчаў. Асабліва гэта датычыцца схаваных тлушчаў, якія ёсць у розных соусах тыпу маянэзу, каўбасах, сасісках, сардэльках. Небяспеку нясуць і мучныя здобныя прадукты.

Развіццю атлусцення спрыяе маларухомы лад жыцця, а таксама стрэсы. Апошнія многія людзі імкнуцца "заядаць", у выніку чаго парушаюцца харчовыя паводзіны.

На ўсе гэтыя фактары чалавек можа і павінен уздзейнічаць сам.

— А спадчыннасць мае значэнне?

— Яна адыгрывае ролю не больш чым у 20—25 працэнтах выпадкаў. У асноўным, як я адзначыла, у лішніх кілаграмах вінаваты сам чалавек. Таму вельмі важна вызначыць лішнюю масу цела на пачатковай стадыі, а не тады, калі ў наяўнасці ўжо сур'ёзнае атлусценне, пры якім разбураюцца ўсе органы і сістэмы арганізма. Чалавек павінен насцярожыцца, калі за апошнія 2—3 месяцы ён набраў 3—5 кілаграмаў. У гэтым выпадку варта задумацца над тым, "што я раблю не так, чым харчуюся, чаму ідзе набор масы цела?"

— І якія меры павінен прыняць чалавек, калі заўважыў, што ў яго расце вага?

— Самае галоўнае — трэба, каб чалавек зразумеў, што гэтая сітуацыя ўжо не норма, а шлях да сур'ёзных захворванняў. Псіхалагічны фактар тут адыгрывае вялікую ролю. Важна хацець змяніцца і быць упэўненым, што жаданага выніку дасягнуць можна.

Калі такое разуменне ёсць, то для пачатку трэба весці і аналізаваць дзённік харчавання. Гэта дапаможа зрабіць урач-тэрапеўт або эндакрынолаг.

У дзённік запісваецца ўсё тое, што на працягу тыдня чалавек еў. Некаторыя людзі шчыра лічаць, што яны ядуць мала. А на самай справе, аналізуючы канкрэтную сітуацыю, мы бачым вельмі частыя памылкі. Напрыклад, чалавек думае, што ён толькі крыху перакусіў, але гэты "перакус" уключаў вельмі каларыйныя прадукты, і пацыент з'еў амаль палову сутачнай нормы за адзін прыём, адсюль ідзе і павышэнне вагі.

Важна таксама прааналізаваць, як колькасна харчуецца чалавек: гэта былі сняданак, абед, вячэра ці не. Бо часам інтэнсіўная праца прымушае харчавацца ўвечары. Гэта вялікая памылка. Вечарам чалавек ужо фізічна неактыўны, а пры гэтым яшчэ паеў на ноч, і ў выніку ўся вялікая вячэра адразу пераходзіць у тлушчавую тканку. У дзённіку харчавання трэба адлюстраваць і аналізаваць фізічную актыўнасць за дзень. І не толькі спецыяльныя фізічныя трэніроўкі, але і штодзённую актыўнасць (прагулкі, працы ў садзе, прыборка кватэры, пад'ём па лесвіцы і г.д.).

— Як правільна вызначыць сваю вагу і ступень рызыкі для здароўя?

— Існуе такое паняцце як індэкс масы цела. Ён разлічваецца так: вызначце сваю вагу ў кілаграмах і рост у метрах. Паказчык масы цела ў кілаграмах падзяліце на паказчык росту ў метрах, узведзены ў квадрат. Атрыманая лічба і будзе вашым індэксам масы цела. Для прастаты разлікаў ва ўрачоў ёсць спецыяльныя вызначальнікі індэкса масы цела, якія супастаўляюць рост і вагу. Нармальны індэкс масы — гэта лічба 25, 25—30 — лішак масы цела, але яшчэ не атлусценне, больш за 30 — ужо атлусценне, якое дзеліцца на 1-ю, 2-ю і 3-ю ступені.

— Як вы ставіцеся да навамодных "хуткіх" дыет для пахудзення?

— Любая дыета добрая, калі яна грунтуецца на прынцыпах здаровага харчавання. Гэтыя прынцыпы зразумелыя. Харчаванне павінна быць нізкакаларыйным. Звычайна чалавеку цалкам дастаткова каля 2 тысяч кілакалорый удзень. У ежу варта ўключаць больш садавіны і агародніны. Харчавацца трэба рэгулярна, не грэбаваць сняданкам і абедам. Калі дыета ўключае гэтыя прынцыпы, то яе можна прытрымлівацца.

— Што б вы параілі прыгатаваць да святочнага стала, каб не было рызыкі "наесці" лішніх кілаграмаў?

— Перш за ўсё я б параіла правесці свята з радасцю, бо ў любым сацыяльным захворванні ёсць яшчэ такі фактар рызыкі як стрэс. А свята — гэта радасць у жыцці, самая магутная антыстрэсавая праграма. Каб не "наесці" лішніх кілаграмаў, пабольш налягайце на гародніну і стравы з яе.

Наступіў год Белага Ката. А гэтая жывёліна любіць рыбку. Таму рыбныя стравы — калі ласка на стол, яны не такія тлустыя, як мяса. Даспадобы пушысціку і малако. З нятлустых малочных прадуктаў таксама можна прыгатаваць ласункі. Можна зрабіць смачны, прыгожы і карысны стол.
 
-15%
-50%
-12%
-25%
-20%
-12%
-40%