Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  2. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  3. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  4. Брестским блогерам Петрухину и Кабанову вынесли приговор в Могилеве. Их самих в суд так и не пустили
  5. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  6. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  7. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  8. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  9. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  10. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  11. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  12. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  13. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  14. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  15. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  16. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  17. «Ты как будто забываешь, кто ты. Ты невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  18. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  19. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  20. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  21. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  22. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  23. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  24. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  25. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  26. От документалки про ЖКХ до «организации протестов». Что за блогеры Петрухин и Кабанов, которым дали по 3 года
  27. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  28. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  29. Приговоры блогерам и еще одна книга в списке экстремистских. Что происходит в Беларуси 14 апреля
  30. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как


Вольга КУЛІНКОВІЧ,

Здароўе не купіш! Гэта факт. А прафілактыка заўсёды таннейшая за лячэнне. Моцны імунітэт вельмі важны для нас і нашых блізкіх. Як жа яго ўмацаваць і захаваць?

Задача імунітэту — ахоўваць арганізм ад хваробатворных мікраарганізмаў і чужародных рэчываў. І калі імунітэт з якой-небудзь прычыны слабее, сур'ёзную хваробу можа выклікаць нават не вельмі небяспечная інфекцыя.

Да паніжэння імунітэту прыводзяць стомленасць і хранічны стрэс; няправільнае харчаванне; шэраг гарманальных прэпаратаў і антыбіётыкі; нездаровы лад жыцця (курэнне, алкаголь, недахоп сну) і да т.п. У выніку мы назіраем такія праявы аслаблення імунітэту, як частыя прастуды (больш за 4—6 разоў у год), рэцыдывы хранічных хваробаў, павышаная стамляльнасць і слабасць (вы з цяжкасцю дацягваеце да выхадных, а праз месяц пасля адпачынку стан такі, як быццам яго і не было), алергічныя захворванні і многае іншае.

Што рабіць, калі імунітэт паніжаны?

ТОП 12 простых і эфектыўных правілаў.

1. Скажыце стрэсу — НЕ! Беражыце нервы. Невялікае нервовае напружанне прастымулюе ахоўныя сілы вашага арганізма, а вось пастаянны стрэс акажа абсалютна супрацьлеглы эфект.

2. Навучыцеся расслабляцца. Каб зняць нервовае напружанне, паспрабуйце як след расслабіцца. Дайце сабе 10-хвілінную пера-
дышку, знайдзіце ціхае, утульнае месца. Сядзьце, заплюшчыце вочы, затым напружце і павольна расслабце кожную групу мышцаў, пачынаючы з ног.

Выдатна дапамагаюць расслабіцца водаратэрапія, SPA, масаж.

3. Не дапусціце ўзнікнення дэпрэсіі. Апошняя — сур'ёзны ўдар па вашым імунітэце. Не замыкайцеся ў сабе. Пагаварыце з блізкім сябрам, або, калі вы не хочаце дзяліцца патаемным з іншымі, пішыце ў дзённік, малюйце карцінкі або нават спявайце, каб даць эмоцыям выхад.

4. Адмоўцеся ад цукру. Акрамя таго, што ён не мае асаблівай пажыўнай каштоўнасці, ёсць сведчанні таму, што ён яшчэ і прыгнятае імунную сістэму, зніжаючы актыўнасць белых крывяных клетак.

5. Займайцеся спортам, але не перанапружвайцеся. Нішто так не аслабляе імунітэт, як недахоп руху. Чым менавіта займацца, вам падкажа ваш арганізм. Камусьці дастаткова ранішняй гімнастыкі, хтосьці атрымлівае задавальненне ад прабежак, заняткаў танцамі, ёгай і да т.п. Галоўнае — нагрузкі павінны быць рэгулярнымі (2 разы на тыдзень) і ўмеранымі, каб яны не даводзілі вас да знясілення. Празмерныя ж нагрузкі толькі аслабяць імунную сістэму, і вы будзеце адчувальныя да розных інфекцый яшчэ каля 12 гадзін пасля фізічнага перанапружання.

6. Не злоўжывайце алкаголем. У аматараў выпіць імунітэт прыкметна паніжаны ў параўнанні з тымі, хто п'е ўмерана або не п'е наогул. Дарэчы, рызыкуюць не толькі тыя, хто п'е рэгулярна. Даследаванні паказваюць, што нават рэдкія, але празмерныя выпіўкі — напрыклад, дзве траціны бутэлькі віна для жанчын — могуць часова знізіць імунныя здольнасці арганізма.

7. Кідайце курыць. Курэнне не толькі садзейнічае развіццю раку, сардэчных і лёгачных захворванняў, але і прыгнятае актыўнасць імунных клетак арганізма і змяншае запас вітаміну С. Вынік не прымусіць сябе чакаць — 30 дзён без цыгарэт, і ваша імунная сістэма зноў пачне працаваць як трэба.

8. Рацыён харчавання павінен быць разнастайным. У ім павінны прысутнічаць свежая агародніна, садавіна, якасныя малочныя і мясныя прадукты, рыба. Чым радзей вы будзеце ўжываць фастфуд, кансервы і паўфабрыкаты, тым лепш. Асабліва важна ўжываць карысныя для кішэчніка кісламалочныя прадукты, якія ўтрымліваюць прабіётыкі. Гэтыя карысныя бактэрыі засяляюць кішэчнік чалавека і дапамагаюць ператраўліванню ежы, зніжаюць узровень халестэрыну, прадухіляюць кішачныя інфекцыі і павышаюць супраціўляльнасць арганізма.

9. Абмяжуйце ваша знаходжанне на сонцы. Ва ўмераных дозах сонечнае святло, вядома, карыснае, напрыклад, для выпрацоўкі вітаміну D. Аднак доўгачасовыя сонечныя ванны не толькі пашкоджваюць клеткі скуры, павышаючы рызыку развіцця меланомы і іншых відаў раку скуры, але і зніжаюць імунітэт.

10. Спаць неабходна не менш за 8 гадзін штодзень. Аптымальны час сну ў будныя дні — 23.00—7.00. У выхадныя не варта "расслабляцца", укладваючыся позна і ўстаючы ў абед. Гэта наносіць шкоду біялагічнаму рытму арганізма, які ўсталяваўся, а значыць, і імунітэту.

11. Загартоўвайцеся. Адзін з крокаў на шляху да выпрацоўкі моцнага стойкага імунітэту — загартоўка. Яе сутнасць зводзіцца да таго, каб прывучыць сябе да рэгулярнага ўздзеяння холаду. Вы можаце аблівацца халоднай вадой з вядра, абцірацца снегам або прымаць кантрасны душ. Галоўнае ў загартоўцы — паступовасць.

Яшчэ адзін спосаб умацавання імунітэту — лазня. Калі ў вас няма супрацьпаказанняў, абавязкова наведвайце рэгулярна лазню або саўну.

12. Павышайце настрой, кантактуйце з задавальненнем і будзьце аптымістамі! Дадайце ў сваё жыццё больш станоўчых эмоцый: стасункі з сябрамі, прагулкі на прыродзе, паходы ў тэатры, любімыя хатнія жывёлы. Часцей радуйце сябе маленькімі падарункамі: парфумай, касметыкай, наведваннем салонаў прыгажосці.

Беражыце сяброўства. Шматлікія даследаванні паказалі, што людзі з добрай сацыяльнай адаптацыяй, якія маюць трывалыя адносіны з навакольнымі, валодаюць больш высокім узроўнем імунітэту і радзей хварэюць, чым тыя, хто бавіць час у адзіноце. Чым больш сяброў — тым вышэйшы імунітэт!

Не забывайце весяліцца. Проста пахіхікаць у кампаніі вельмі карысна для імунітэту. Смех зніжае крывяны ціск, змяншае колькасць гармонаў стрэсу, расслабляе мышцы, спрыяе рабоце клетак, якія змагаюцца з вірусамі. Цікава, што нават думка пра што-небудзь смешнае зніжае ўзровень адрэналіну ў крыві.

Кожны дзень, увечары, замест таго, каб бедаваць над памылкамі і няўдачамі, думайце пра тое, што добрага вы зрабілі за дзень. Вядома, што аптымісты жывуць даўжэй, чым людзі, якія вызначаюцца надумлівасцю.

У тым выпадку, калі простыя спосабы ўмацавання імунітэту не дапамагаюць і хваробы працягваюць адольваць, неабходна звярнуцца да ўрача-імунолага і правесці імунакарэкцыю.

Прыродныя стымулятары імунітэту

Часнок. Ешце яго кожны дзень, і рызыка захварэць на прастуду знізіцца аж на дзве трэці. І нават калі вы ўсё ж захварэеце, то ачуньваць будзеце значна хутчэй.

Жэньшэнь. Павышае энергію і жыццёвыя сілы чалавека, павялічвае колькасць імунных клетак у крыві, абараняе ад грыпу і прастуды. Прымаюць па 10—50 кропляў настойкі 1 раз у дзень.

Эхінацыя. Гэта расліна ўтрымлівае рэчывы, якія аказваюць супрацьзапаленчае і імунастымулюючае дзеянне. Медыкі раяць прымаць эхінацыю курсамі: 2 тыдні прыём, затым 2 тыдні — перапынак.

Пярга. Найкаштоўнейшая крыніца вітамінаў і мінеральных элементаў. Яна ўтрымлівае вітаміны групы В, караціноіды, вітаміны C, E, D і Р, пратэіны, амінакіслоты, ферменты, калій, магній, жалеза і інш. Пяргу прымаюць пасля яды. Яна лепш засвойваецца пад уздзеяннем сліны, таму варта даўжэй патрымаць яе ў роце. Супрацьпаказанне — алергічная рэакцыя на прадукты пчалярства.

Памятайце! Усе прыродныя стымулятары пры завышэнні іх дозы могуць выклікаць стойкую бяссонніцу, узбуджэнне нервовай сістэмы, сэрцабіцце, таму да пытання аб дазіроўцы варта ставіцца асцярожна. Перад прыёмам біястымулятараў лепш параіцца з урачом!

-53%
-40%
-10%
-15%
-10%
-20%
-20%
-50%
-25%