1. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  2. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как жила минская Малиновка без отопления и горячей воды
  3. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  4. 3 года «химии» получил минчанин, который выкатил камень на дорогу во время акции протеста
  5. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  6. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  7. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  8. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  9. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  10. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  11. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  12. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  13. «„Перевернуть страницу“ нельзя, психика так не работает». Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  14. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  15. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  16. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  17. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  18. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  19. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  20. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  21. Видеоурок. Как выбраться даже из глубокого снега без буксира
  22. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  23. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  24. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  25. Бывшему милиционеру дали 2 года «химии» — за оскорбление оперативника
  26. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  27. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  28. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что должно заметно подорожать
  29. Штрафы за участие в акциях протеста скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  30. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо


Святлана БАРЫСЕНКА,

Рак вылечны. "Невылечным" пакуль застаецца абывацельскі страх перад ім. Усё таму, што абывацель фактычна не ведае пра рэвалюцыйныя змены ў сучаснай анкалогіі. Акрамя таго, факты гібелі людзей ад раку шумна абмяркоўваюцца, а вылечванне — замоўчваецца. На Захадзе, напрыклад, ёсць практыка, калі людзі расказваюць аб сваім вылячэнні ад раку.

Напярэдадні юбілейнай даты — 50-годдзя з дня ўтварэння вядучай установы краіны па лячэнні анкалагічных пацыентаў — Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей КРАСНЫ расказвае аб адным з самых складаных і загадкавых захворванняў.

— Наколькі істотныя змены адбыліся за апошняе паўстагоддзе ў галіне дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў?

— У медыцыне, напэўна, нішто так дынамічна не развіваецца як анкалогія. Тут кожныя пяць гадоў кардынальна мяняюцца пратаколы і схемы лячэння. Іншыя спецыяльнасці — больш кансерватыўныя. Ва ўсім свеце на развіццё лекавых сродкаў і лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне затрачваюцца велізарныя сродкі, таму проста немагчыма параўнаць тое, што ёсць у анкалогіі цяпер, з тым, што было хоць бы дзесяць гадоў назад.

— У якой ступені рак можна лічыць вылечным?

— На вялікі жаль, выпадкі, калі нехта памёр ад раку, хутка становяцца вядомымі вялікай колькасці людзей, а факты, калі нехта пралячыўся і выздаравеў, застаюцца вядомымі ў лепшым выпадку самым блізкім хворага. Таму рак для многіх па-ранейшаму звязаны са смерцю. На самай жа справе вылечваецца палова ўсіх хворых, а на 1-2 стадыях — 95 працэнтаў. З такой эфектыўнасцю перамагаецца няшмат хваробаў.

— Аднак віды раку адрозніваюцца па прагнозах...

— Сапраўды, ёсць лакалізацыі, пры якіх рак паводзіць сябе надта агрэсіўна, і вельмі хутка пасля лячэння з'яўляюцца метастазы. Да такіх пухлін трэба аднесці рак падстраўнікавай залозы ці рак пячоначных пратокаў. У той жа час ёсць пухліны больш спрыяльныя па прагнозе, яны добра лечацца нават на чацвёртай стадыі захворвання. Гэта датычыцца раку прастаты. А пры раку яечка вынікі лячэння будуць нядрэннымі нават пры наяўнасці метастазаў.

— Што па сілах сучаснай дыягностыцы?

— Сёння спецыялісты вызначаюць не проста, што за пухліна мае быць, ступень яе злаякаснасці, але і спецыфічныя рэцэптары. Кожная пухліна мае да 10-12 падвідаў і кожны з іх лечыцца па-свойму. Раней падыходы да лячэння пухлін канкрэтнай лакалізацыі былі аднолькавымі. Цяпер неабходна правесці вялікую колькасць дадатковых даследаванняў, вызначыць спецыфічныя рэцэптары пухліны, пасля чаго пачаць уздзеянне на яе канкрэтнымі прэпаратамі. Гэта істотна ўплывае на эфект лячэння.

Наогул асноўнымі метадамі лячэння раку па-ранейшаму застаюцца хірургічны, прамянёвы і лекавы. Апошні ўключае ў сябе як непасрэдна хіміятэрапію, так і гарманальную тэрапію, імунатэрапію і таргетную тэрапію. Такія прэпараты разлічаны на барацьбу з канкрэтным генам. Гэта найбольш сучасны метад лячэння, і ў нас ён таксама прымяняецца.

— Іншымі словамі, без дыягностыкі, якую забяспечваюць марфолагі і медыцынскія генетыкі, лячэнне — нішто...

— Нішто без марфалогіі, імунагістахіміі і малекулярнай генетыкі. Усе гэтыя даследаванні праводзяцца па паказаннях на базе нашага цэнтра. У рознай ступені такія магчымасці існуюць ва ўсіх анкалагічных дыспансэрах.

Сёння ў Беларусі высокі ўзровень развіцця анкалогіі, бо нам удалося захаваць сістэму гэтай службы на ўзроўні двух навукова-практычных рэспубліканскіх цэнтраў — нашага і дзіцячага, а таксама 12 абласных, раённых і гарадскіх дыспансэраў. Канкрэтную стадыю захворвання мы лечым зараз так, як гэта робяць у Еўропе ці Злучаных Штатах. Істотнае адрозненне — толькі ў суадносінах ранніх і позніх стадый раку. За мяжой ранніх стадый выяўляецца больш. Адсюль і лепшыя вынікі лячэння.

— Што нам перашкаджае выяўляць пухліны як мага раней?

— На ранніх стадыях злаякасная пухліна ніяк не праяўляецца. Чалавека нічога не непакоіць, а ў нас не прынята хадзіць да ўрача ў такім выпадку.

— Але ж вядома, што рак не ўзнікае на пустым месцы. Паталагічны працэс развіваецца гадамі, у змененай хранічным захворваннем тканцы. Значыць, чалавека павінна было нешта непакоіць...

— Калі б так было ў ста працэнтах выпадкаў, нам было б намнога прасцей, паколькі большасць хранічна хворых людзей ўсё ж такі назіраюцца ва ўрача. Аднак бывае, што рак узнікае і ў мінімальна змененай тканцы. Злаякасная пухліна здольная з'явіцца на фоне дысплазіі шыйкі маткі, пра якую жанчына, якая рэдка наведвае гінеколага, можа і не здагадвацца. Рак можа развіцца і на фоне цалкам здаровай слізістай мачавога пузыра. Вось чаму трэба абследавацца, нават калі няма ніякіх скаргаў.

Часцей за ўсё рак у нас выяўляецца выпадкова. Пацыент звяртаецца да ўрача па прычыне прастуды, здае аналізы і раптам у мачы ў мікраскапічнай колькасці выяўляецца кроў, што можа быць прыкметай раку ныркі ці мачавога пузыра. Дарэчы, калі чалавек сам аднойчы заўважыў у мачы кроў, ён павінен тэрмінова бегчы да ўрача. Бо другі раз падобнае можа назірацца праз некалькі гадоў, калі лячыцца ўжо будзе позна. Нават калі кровацячэнне спынілася, гэта не азначае, што чалавек выздаравеў.

— Для класічнага абследавання, калі нічога не баліць, трэба звяртацца не да анколага, а да звычайнага тэрапеўта па месцы жыхарства. Аднак ці дастаткова адукаваныя ў анкалагічным сэнсе нашы тэрапеўты?

— Сапраўды, ва ўрачоў на прыёме не такая, як нам, анколагам, хацелася б, адукаванасць у гэтым пытанні. На жаль, дагэтуль анкалогіі ва ўніверсітэце адводзілася ўсяго 56 гадзін, даваліся толькі асновы. Цяпер, праўда, вырашана павялічыць колькасць такіх гадзін.

Задача таго ж тэрапеўта — вызначыць групы рызыкі і даць пацыенту адпаведныя рэкамендацыі. Так, па паказаннях маладым жанчынам можа прызначацца ўльтрагукавое абследаванне малочных залоз, а сталым жанчынам паказана мамаграфія. Мужчынам пасля 50 гадоў раз на год трэба вызначаць прастатспецыфічны антыген. Пры нізкіх значэннях — менш за 1 нг/мл можна рабіць даследаванне і раз у два-тры гады. Курцам неабходна штогод праходзіць флюараграфію лёгкіх і ўльтрагукавое даследаванне мачавога пузыра. Кожны чалавек павінен раз на год здаваць агульны аналіз крыві і аналіз мачы.

— Якія віды раку можна выявіць па аналізе венознай крыві?

— На сёння ёсць два прызнаныя маркёры, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці скрынінгу для ўсяго насельніцтва. Гэта вызначэнне прастатспецыфічнага антыгена для выяўлення раку прастаты і выяўленне схаванай крыві ў кале для раку тоўстай кішкі. Аднак ёсць іншы добры агульны паказчык — хуткасць асядання эрытрацытаў. Калі гэты паказчык доўгі час трымаецца на высокіх лічбах — ад 40 і болей, то гэта можа сведчыць пра рак. Аднак абавязкова трэба абследавацца нават пры больш нізкіх значэннях — 20-30. Вельмі ўважліва трэба ставіцца і да ўзроўню гемаглабіну. Анемічны стан таксама можа назірацца пры пухлінах.

— Што найбольш актыўна спрыяе развіццю анкалагічных захворванняў?

— У першую чаргу шкодныя звычкі. З курэннем звязана да 98 працэнтаў раку лёгкага. Тое ж можна сказаць і пра рак мачавога пузыра, паколькі прадукты гарэння тытуню выводзяцца з мачой. Пухлінам рознай лакалізацыі спрыяе злоўжыванне алкаголем у спалучэнні з курэннем. Фаст-фуд, вялікая колькасць смажанага-вэнджанага і малая колькасць вугляводаў расліннага паходжання ў харчаванні ўплывае перш-наперш на здароўе страўніка і кішэчніка. Шэраг пухлін, напрыклад, рак цела маткі звязаны з лішняй вагой. Павялічвае колькасць выпадкаў раку і дрэнная экалогія, непасрэднае таксічнае ўздзеянне на арганізм шкодных хімічных рэчываў.

— Што кожны з нас павінен зрабіць для самаабароны?

— Для кожнага чалавека могуць быць свае рэкамендацыі. Але ў цэлым трэба адмовіцца ад шкодных звычак, на шкоднай вытворчасці карыстацца неабходнымі сродкамі самаабароны, ужываць больш гародніны і фруктаў, сур'ёзна ставіцца да лячэння перадпухлінных станаў. Як мы гаварылі вышэй, раку папярэднічаюць іншыя хваробы, і яны на сёння добра вядомыя. Калі ж чалавека пралячылі ад раку, то яго задача — своечасова абследавацца і выконваць усё, што яму прызначае спецыяліст. Гэта дапаможа не дапусціць рэцыдыў або выявіць яго як мага раней.

— А што не трэба рабіць у выпадку выяўлення раку?

— Не трэба спадзявацца на атрутныя расліны. Шэраг з іх, той жа грыб чага, валодаюць супрацьпухліннымі вартасцямі, але не даюць вылячэння. Такія расліны выкарыстоўваюцца ў якасці суправаджэння асноўнага курса і толькі па прызначэнні ўрача. У іншым выпадку такая практыка прыводзіць да моцнага атручэння, пашкоджання здаровых тканак, і ў першую чаргу тых, што хутка размнажаюцца — палавых клетак, клетак крыві і касцявога мозгу. Калі б грыбамі вясёлка, чага можна было вылечыць рак, ніхто б не траціў на распрацоўку супрацьпухлінных прэпаратаў мільёны долараў.

-10%
-5%
-20%
-25%
-10%
-28%
0071910