Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  2. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  3. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  4. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  5. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  6. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  7. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  8. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  9. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  10. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  11. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  12. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  13. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  14. «Пари Сен-Жермен» проводит ответный матч с «Баварией». Онлайн матча
  15. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  16. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  17. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  18. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  19. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  20. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  21. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  22. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  23. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  24. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  25. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  26. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  27. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  28. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  29. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  30. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии


Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ,

Звычайная гігіенічная працэдура можа прывесці да бясплоднасці і захворванняў нырак, сцвярджаюць вучоныя.

Тым, хто любіць паляжаць у гарачай ванне (+40 градусаў і вышэй), трэба памятаць пра некаторыя нюансы такіх водных працэдур. Высокая тэмпература не лепшым чынам дзейнічае на вянозную сістэму - у людзей, якія пакутуюць ад варыкозу, перагрэў можа справакаваць запаленне вен і ўтварэнне тромбаў. Вядома, што частыя гарачыя ванны пагаршаюць якасць спермы і могуць зрабіць мужчыну бясплодным. Аднак і жанчынам, якія плануюць цяжарнасць, варта адмовіцца ад занадта гарачай вады: высокая тэмпература перашкаджае прымацаванню яйцаклеткі да сценкі маткі.

Лічыцца, што гарачыя ванны добра дапамагаюць пры цыстыце. Насамрэч у гэтым выпадку карысныя толькі цёплыя (+37,5) ванны з дадаваннем лекавых траў - больш высокія тэмпературы прывядуць да пагаршэння стану.

Гарачых ваннаў неабходна пазбягаць не толькі гіпертонікам, але і гіпатонікам: для людзей з паніжаным ціскам падобныя купанні могуць закончыцца стратай прытомнасці. Таксама гарачыя ванны супрацьпаказаныя хворым на дыябет і атэрасклероз, пажылым людзям і дзецям. Яшчэ адзін мінус такіх ваннаў - пры частым іх прымяненні паскараецца працэс старэння скуры.

Не менш небяспечныя ў гэтым сэнсе і ванны-джакузі. Нямецкія медыкі прыйшлі да высновы, што пад уздзеяннем моцнага струменя вады, які складае аснову эфекту джакузі, могуць узмацняцца некаторыя захворванні нырак. У прыватнасці, пры нырачнакаменнай хваробе камяні могуць "сарвацца" з месца і выклікаць нырачную коліку або закупорку мачаточнікаў, а пры гломеруланефрыце купанне ў джакузі і зусім небяспечнае траўмаваннем нырак.

Асцярожнымі трэба быць і людзям, якія прымаюць прэпараты для разрэджвання крыві. Апошнія павышаюць верагоднасць унутраных крывацёкаў, а на фоне магутнага ўздзеяння струменяў вады гэтая рызыка становіцца яшчэ вышэйшай.

Акрамя таго, нядаўна праведзенае ў ЗША даследаванне паказала, што джакузі з'яўляецца ідэальным месцам для размнажэння хваробатворных бактэрый. У адрозненне ад звычайных ваннаў, у джакузі ёсць складаныя сістэмы ўнутраных паветраных і водных труб. Гэтыя "ўнутранасці" з цяжкасцю паддаюцца ачыстцы, і з часам у іх назапашваюцца мікробы, якія могуць выклікаць інфекцыі мочапалавых шляхоў, скуры і лёгкіх.

Спецыялісты раяць абмежаваць час знаходжання ў гарачай ванне да 5-10 хвілін і прымаць яе не часцей як адзін раз на тыдзень. Для лепшай пераноснасці напачатку тэмпература вады павінна быць каля +37... +38 градусаў, а потым яна паступова павышаецца за кошт дадавання гарачай вады ў той канец ванны, дзе знаходзяцца ногі. Цёплую ванну можна прымаць хоць кожны дзень, але і ў ёй лепш знаходзіцца не больш як 20 хвілін, у процілеглым выпадку ўзнікне ўпадак сілаў. Апускацца ў ванну неабходна па грудзі, пакідаючы вобласць сэрца над вадой, а сардэчнікам нават цёплую ванну рэкамендуецца прымаць напаўседзячы.

-99%
-35%
-20%
-40%
-10%