147 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  2. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  3. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  4. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  5. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  6. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  7. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  8. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  9. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  10. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  11. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  12. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  13. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  14. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  15. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  16. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  17. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  18. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  19. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  20. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  21. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  22. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  23. «Я решил отвечать соразмерно». Байден заявил, что выбрал мягкий вариант санкций против России
  24. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  25. БГУ не продлевает контракт с Еленой Лаевской (ее сын Дмитрий защищает Виктора Бабарико)
  26. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  27. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  28. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  29. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  30. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков


Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ,

Навукоўцы выдалі свету спіс "напояў маладосці". У большасці сваёй гэта вадкасці, багатыя на антыаксіданты — рэчывы, здольныя прадухіліць разбуральнае дзеянне свабодных радыкалаў на клеткі і тым самым запаволіць працэс іх старэння. На антыаксіданты ў першую чаргу багатыя свежая садавіна і ягады, а таксама свежапрыгатаваныя сокі і морсы. Распазнаць насычаныя антыаксідантамі дарункі прыроды прасцей за ўсё па кіслым, кісла-салодкім або аскомістым смаку.

Але не толькі "кісляціна" здольная на цуды. Свежавыціснутыя сокі з агародніны — таксама крыніца маладосці, дзякуючы высокаму ўтрыманню вітамінаў і біялагічна актыўных рэчываў: клятчаткі, пекціну, арганічных кіслотаў, эфірных алеяў. У сучаснай дыеталогіі ёсць нават лекавы кірунак — сокатэрапія.

Акрамя таго, нікуды не дзеліся травяныя адвары, настоі і гарбата. Яны таксама нясуць маладосць і сілу нашаму арганізму. Трапіў у спіс цуда-напояў і заўсёды актуальны кефір, які спальвае тлушч і дапамагае "не працягнуць ногі" на дыеце.

Нагадаем, што піць усе амалоджвальныя напоі лепш за гадзіну—дзве да або праз паўгадзіны пасля прыёму ежы. Так усе рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў іх, лепш засвойваюцца арганізмам і прыносяць больш карысці.

Такім чынам, топ-10 маладзільных напояў:

1. Гранатавы сок. Гранатавы сок — найлепшы агульнаўмацавальны сродак. Акрамя жыватворных антыаксідантаў, плод граната багаты на кальцый, фосфар, магній, жалеза, калій і інш. Вельмі карысны для суставаў, скуры, валасоў і пазногцяў. Незаменны для сардэчна-сасудзістай, крывяноснай і нервовай сістэм, а таксама пасля перанесеных інфекцыйных захворванняў або аперацый.

2. Яблычны сок. Добра дзейнічае пры атэрасклерозе, хваробах печані, мачавога пухіра і нырак. Паляпшае работу кішэчніка, выводзіць адходы абмену рэчываў, свабодныя радыкалы і таксіны з арганізма. Добра аднаўляе сілы пасля фізічных нагрузак. Лепш за ўсё піць свежавыціснуты або неасветлены сок без цукру.

3. Апельсінавы сок. "Яблыкі бяссмерця" — так называлі залатыя плады апельсінавага дрэва ў ХV стагоддзі. Менавіта тады крыжакі завезлі апельсіны і мандарыны з Палесціны. Сярэднявечныя медыкі ўслаўлялі гаючыя ўласцівасці гэтай садавіны і рэкамендавалі іх сок пры хваробах нырак і мачавога пухіра, нястраўнасці, хваробах кішэчніка, запэўніваючы, што сок гэтых "яблыкаў бяссмерця" засцерагае людзей і ад хваробаў, і ад старасці. Апельсінавы сок стымулюе абмен рэчываў і спрыяе спальванню тлушчаў.

4. Зялёная гарбата. Пажадана кожную трапезу з "цяжкімі" стравамі завяршаць "зялёным чаяваннем". Гэты напой прыносіць арганізму шмат карыснага, паляпшае працэсы метабалізму, выводзіць свабодныя радыкалы. З кожным кубкам зялёнай гарбаты арганізм страчвае 70—80 калорый без усялякіх намаганняў з вашага боку. Замяніце штодзённую каву на кубачак зялёнай гарбаты, няхай нават такіх кубачкаў будзе 3—5 у дзень.

5. Чырвонае віно. У чырвоным вінаградным віне выяўленыя многія элементы, якія з'яўляюцца найбольш важнымі для жыцця і здароўя чалавека — амінакіслоты і хімічныя злучэнні, неабходныя для абмену рэчываў, развіцця, росту і аховы клетак. Віно павышае апетыт, садзейнічае выдзяленню жоўці, страўнікавага соку і падтрыманню нармальнай кіслотнасці страўніка. Келіх сухога чырвонага віна ў дзень змяншае ўзровень дрэннага халестэрыну, а гэта — прафілактыка атэрасклерозу і хваробаў сэрца. Гэтым вучоныя тлумачаць "французскі парадокс" — пры "нездаровай" кухні французаў (з вялікай колькасцю насычаных тлушчаў) яны менш пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Аддавайце перавагу сухому (несалодкаму) чырвонаму віну і не захапляйцеся — мера добрая ва ўсім.

6. Лімонны сок. Першае згадванне пра гаючыя ўласцівасці лімона сустракаецца яшчэ ў старажытных усходніх рукапісах. Сок ярка-жоўтага плода прызначалі пры лёгачных захворваннях, для загойвання ран, а таксама як сродак ад атручэнняў. Авіцэна лічыў лімон лепшым сродкам пры хваробах сэрца, жаўтусе, прапісваў пры цяжарнасці. Лімон з поспехам ужывалі падчас эпідэмій, для лячэння рэўматызму, гангрэны, ліхаманкі.

Проста так лімонны сок не пап'еш — вушы ў трубачку згорнуцца ад кісляціны. Прапануем вам парачку няхітрых рэцэптаў з залацістага цытрусавага.

Лімонны морс. На 1 л вады: 1—2 лімоны, 0,5 шклянкі цукру. У ваду ўсыпаць цукар, дадаць нарэзаную тонкай саломкай лімонную цэдру, давесці да кіпення і астудзіць. Уліць лімонны сок і добра размяшаць. Пры падачы ў шклянку можна пакласці кавалачак лёду.

Лімонны напой з мёдам. На 1 л вады: 1 лімон, 4 ст. лыжкі мёду. У ваду дадаць нарэзаную тонкай саломкай лімонную цэдру, давесці да кіпення, затым астудзіць да пакаёвай тэмпературы і працадзіць. Дадаць мёд, лімонны сок, размяшаць і паставіць на холад. Пры падачы пакласці ў шклянку тонкі скрылік лімона і кавалачак лёду.

7. Маркоўны сок. Самы папулярны сок з агародніны. У ім шмат вітамінаў і мікраэлементаў. Гэты прадукт паляпшае апетыт і страваванне, умацоўвае зубы, павышае імунітэт, дабратворна дзейнічае на зрок і стан скуры. Аднак не варта думаць, што чым больш вып'еш маркоўнага соку, тым лепш.

У свежавыціснутым маркоўным соку ўтрымліваецца вялікая колькасць бета-караціну, засваенне якога патрабуе вялікіх намаганняў з боку печані. Ужыванне маркоўнага соку ў колькасці, якая перавышае 500 мл у дзень, можа прывесці да развіцця хваробаў печані.

8. Гарбата каркадэ. Чырвоны напой з кветак гібіскусу — самы карысны "нечайны чай". Рэчывы, якія ў ім прысутнічаюць, паляпшаюць метабалізм і дапамагаюць ачысціць арганізм ад непатрэбных прадуктаў абмену. Дарэчы, акрамя самога напою, карысна з'ядаць "заварку": у пялёстках гібіскусу ўтрымліваюцца рэчывы, якія выводзяць таксіны.

9. Травяныя адвары. Гаючыя травы здольныя дапамагчы памаладзець, пахудзець, а таксама аднавіць недахоп у арганізме некаторых важных мікраэлементаў. Па прынцыпе дзеяння ўсе травы "для амаладжэння" можна падзяліць на некалькі груп: зніжаюць апетыт (насенне лёну, кукурузныя рыльцы, корань алтэі і дзягілю), нармалізуюць страваванне (пятрушка, кроп, аніс, фенхель), паляпшаюць абмен рэчываў (крапіва, падбел, бярозавае лісце), выводзяць лішак вадкасці з арганізма (палявы хвошч, драсён, бруснічнік, корань лопуху і дзьмухаўца, сухацвет, піжма, барбарыс), аказваюць паслабляльны эфект (рамонак, крываўнік, крушына, кмен, аніс), агульнаўмацавальныя (чорныя парэчкі, рабіна, маліны, брусніцы, шыпшына).

10. Кефір. Пра карысць кефіру чулі многія. Гэты кісламалочны прадукт вельмі лёгка засвойваецца: калі выпітае намі малако на працягу гадзіны ператраўліваецца толькі на 30 %, то кефір за гэты ж час — на 90 %. Кефір паляпшае працэсы стрававання, спрыяе больш хуткаму засвойванню іншых прадуктаў. Акрамя таго, аказвае антымікробнае дзеянне, што надзвычай важна пры страўнікавых расстройствах. Праўда, тут ёсць адно "але": кефір — прадукт даволі кіслы, і яго ўжыванне не рэкамендавана пры павышанай кіслотнасці страўніка.

Кефір стымулюе імунітэт, дапамагае змагацца з хранічнай стомленасцю, незаменны пры парушэннях сну. Да таго ж цяпер, у спякотнае надвор'е, гэты напой будзе вельмі дарэчы дзякуючы малочнай кіслаце, якая цудоўна праганяе смагу.

Кефір можна ўжываць у якасці разгрузачнага прадукту 1-2 разы ў месяц (на працягу дня выпіць 1-1,5 л напою). А можна ўвесці гэты цудадзейны прадукт у сваё штодзённае меню: напрыклад, на ланч або падвячорак ешце кефір, змешаны са здробненымі агуркамі і зяленівам.
 
-10%
-20%
-10%
-15%
-30%
-30%
-30%
-20%
-40%
-30%
-10%