149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  2. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  3. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  4. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  5. Рабочая неделя, обещают, будет теплой — с дождями, грозами и температурой выше нормы
  6. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  7. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  8. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  9. Революция в футболе: 12 топ-клубов Европы объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  10. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  11. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  12. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  13. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  14. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  15. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  16. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  17. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  18. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  19. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  20. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  21. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  22. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  23. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  24. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  25. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  26. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  27. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  28. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  29. «Страха нет». Как «мисс Полесье», чтобы не скучать по мужу-дальнобойщику сама стала ездить на фуре
  30. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости


Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ,

Сёння ніводзін пікнік не абыходзіцца без пластыкавага аднаразовага посуду. Ён лёгкі, зручны, і, што немалаважна, - яго не трэба мыць. Але ёсць у такога посуду адзін вельмі сур'ёзны мінус: ён можа быць небяспечным для здароўя.

Здавалася б, што можа быць прасцей, чым знайсці посуд для пікніка (ды і не толькі для пікніка). Зайшоў у краму, узяў упакоўку аднаразовых пластыкавых талерак, відэльцаў і г.д. Выкарыстаў, выкінуў - вось і ўсё. Але, на жаль, харчовы пластык, з якога вырабляюць такі посуд, не такі ўжо і бяскрыўдны. З пластыкавага посуду ў прадукты харчавання могуць трапляць спецыяльныя дабаўкі, якія выкарыстоўваюць пры вырабе пластыку для даўгавечнасці матэрыялу. З'яўляючыся таксічнымі, яны і наносяць шкоду здароўю. Давайце разбяромся, які пластыкавы посуд можа быць небяспечны і чым.

Пры набыцці пластыкавага посуду ўважліва прыгледзьцеся да надпісаў на ім. Фірма-вытворца павінна пазначыць код, назву матэрыялу, з якога выраблены тавар, а таксама - і гэта абавязковая ўмова - дакладна сферу прымянення тавару (для халодных, гарачых, сыпучых матэрыялаў, вадкасці і г.д.). На пластыкавых лыжках, відэльцах і нажах такая інфармацыя, як правіла, павінна быць пазначана на агульнай упакоўцы.

Пластыкавая азбука для спажыўца

PS - гэтыя лацінскія літары азначаюць, што ў склад посуду ўваходзіць полістырол. Менавіта таму такі харчовы пластык можна выкарыстоўваць толькі для халодных прадуктаў. Пры кантакце з гарачым, у тым ліку і пры разаграванні ежы ў мікрахвалёўцы, посуд выдзяляе таксічны стырол. Гэта ж шкоднае рэчыва пачынае выдзяляцца і пры кантакце са спіртнымі напоямі. Стырол мае ўласцівасць назапашвацца ў печані і нырках і можа прывесці да іх захворванняў, у прыватнасці да цырозу. Акрамя таго, можа абвастрыцца алергія, пацярпець нервовая сістэма. Посуд з полістыролу крохкі, вельмі лёгка ломіцца і пры кантакце з гарачым часцей за ўсё дэфармуецца.

РР - у склад посуду ўваходзіць поліпрапілен. Такі пластык можна выкарыстоўваць для гарачай ежы і напояў - ён вытрымлівае тэмпературу больш за +100 градусаў па Цэльсію. З поліпрапіленавых кубачкаў можна піць гарачую гарбату або каву, у такіх талерках можна разаграваць ежу ў мікрахвалевай печы. Але, на жаль, з алкаголем поліпрапілен таксама не сябруе. Пры кантакце з моцнымі напоямі посуд пачынае выдзяляць фармальдэгід або фенол. Гэта канцэраген, ад якога пакутуюць ныркі, печань, органы зроку. Посуд з поліпрапілену добра трымае цяпло і не ломіцца - толькі гнецца.

Трохвугольнік з 3 стрэлак - знак другаснай перапрацоўкі сыравіны. Тры стрэлкі азначаюць замкнёны цыкл: стварэнне - прымяненне - утылізацыя, г. зн. упакоўка (у нашым выпадку посуд) прыдатная для далейшай перапрацоўкі. Усярэдзіне трохвугольніка звычайна адна або дзве лічбы, якія сведчаць пра тып матэрыялу (напрыклад, 1-19 - пластык).

Значок "кубак-відэлец" сведчыць аб прыдатнасці пластыкавых вырабаў для кантакту з прадуктамі. Калі такі значок перакрэслены, то ежу ў іх захоўваць нельга.

Карысныя парады

Калі маркіроўкі няма ў прынцыпе, то лепш устрымацца ад набыцця падобнай прадукцыі.

Спіртное з аднаразовых кубачкаў піць нельга. У любым пластыку ўтрымліваюцца таксічныя рэчывы, якія ў звычайных халодных напоях не раствараюцца, а вось у алкаголі - нават вельмі добра.

Ні ў якім разе не ўздумайце пасля пікніка спальваць аднаразовы посуд. Дым, які пры гэтым выдзяляецца з пластыку, атрутны.

Пастарайцеся пазбягаць кавярняў, дзе ежу падаюць у пластыку. Калі ўжо так атрымалася, не палянуйцеся паглядзець, ці правільна тут карыстаюцца пластыкавым посудам.

Звярніце ўвагу: у некаторых аўтаматах для разліву напояў выкарыстоўваюцца кубачкі з полістыролу. Гэта значыць, гарачую каву, капучына або гарбату з іх піць нельга.

Не забывайцеся, што спалучэнне "аднаразовы посуд" азначае: такі посуд можна выкарыстоўваць усяго толькі раз. Калі вы набылі, напрыклад, газаваную ваду ў пластыкавай бутэльцы, то пасля заканчэння напою і бутэлька павінна адправіцца ў вядро для смецця. Не варта выкарыстоўваць яе як сасуд для захоўвання малака, квасу і г.д. Бо высокая тэмпература прадуктаў або паветра, працяглы кантакт з харчовымі прадуктамі, ультрафіялетавыя промні і кісларод садзейнічаюць "старэнню" палімерных матэрыялаў. Як вынік, з іх выдзяляюцца рэчывы, шкодныя для арганізма чалавека, якія пераходзяць у харчовыя прадукты, што захоўваюцца ў такой тары. Гэта значыць малако, кампот, квас або іншыя прадукты становяцца таксічнымі і небяспечнымі для чалавека.
-35%
-21%
-35%
-65%
-10%
-10%
-10%
-10%
-50%