Гэтага адносна невялікага прамежку часу дастаткова, каб задаволіць абодвух партнёраў. А больш працяглыя "сеансы" нічога, акрамя стомы, не прынясуць. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на амерыканскіх даследчыкаў.
Да такіх высноваў прыйшлі псіхолагі універсітэта штата Пенсільванія. Яны праводзілі апытанні, а таксама ўласныя доследы. Высветлілася, што для большасці людзей сяміхвіліннага сэксу досыць. Заняткі каханнем ад 7 да 13 хвілін многія называлі "пажаданымі". Аднак усё, што выходзіла за рамкі 13 хвілін, ацэньвалася, як "задоўга".
Аднак вучоныя пры гэтым адзначаюць, што больш як паўгадзінны сэкс прыносіць медыцынскі эфект. Аказваецца, у арганізме ідзе сінтэз свабодных радыкалаў, якія з'яўляюцца "захопнікамі" малекул кіслароду.
Калі ўзнікае празмернасць радыкалаў, то гэта можа з'яўляцца крыніцай захворванняў. Сэкс жа іх нейтралізуе, але толькі пачынаючы з 31 хвіліны.
Зрэшты, душа сама падказвае каханым, колькі і як лашчыцца, нягледзячы на высновы навукоўцаў. А што добра для душы, тое добра і для здароўя.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY