фотоУ Вiцебску назiраецца бум на тату. У гэтым упэўнiўся ваш карэспандэнт, якому майстры татуiроўкi, памiж справай, расказалi шмат цiкавага. Пагутарыў я i з медыкамi, у якiх свой погляд на тэму. Цiкава, што апошнiм часам многiя гараджане i прыезджыя ходзяць у салоны тату быццам на прыём да ўчастковага ў палiклiнiку па месцы жыхарства. Зразумела, сярод iх пераважна жанчыны.

"А вы можаце партрэт майго каханага мужчыны зрабiць?" — запытала майстра прывабная жанчына гадоў пад трыццаць. І атрымала станоўчы адказ. Такiя просьбы ў майстроў тату, як нi дзiўна, нярэдкiя. Праўда, былi выпадкi, калi праз некалькi месяцаў былыя клiенткi са слязьмi на вачах прасiлi перарабiць партрэты ў нейкiя iншыя малюнкi. Адна паскардзiлася, што "развiталiся назаўсёды, i не хочацца, каб на целе, тым болей на iнтымным месцы, гэты вар’ят на ўсё жыццё заставаўся". Безумоўна, "перамаляваць" тату не складае цяжкасцяў.

Наогул, тату сталi папулярныя ў горадзе над Дзвiной прыблiзна ў сярэдзiне 1990-х. Знаёмыя майстры тлумачаць гэта вынiкам адыходу ў мiнулае ранейшых iдэалаў i з’яўленнем новых. Памятаецца, у школе некаторыя настаўнiкi сярод iншага "выхавальнага" на поўным сур’ёзе гаварылi пра верагодную забарону паездкi за мяжу, калi будзе на целе тату. Татуiроўкi тады асацыявалiся з турмой, а iх "носьбiты", часцей за ўсё — з парушальнiкамi закона.

Мiж iншым, любы антраполаг мог пацвердзiць, што тату налiчвае нават не тысячы, а дзесяткi тысяч гадоў. Праўда, мелi яны характар своеасаблiвага "вызначэння" людзей у грамадстве. Па iм можна было адразу вызначыць "хто ёсць хто". I нашы продкi-славяне рабiлi "тату" з дапамогай глiняных "штампаў". Тату было iм неабходна, напрыклад, для правядзення магiчных рытуалаў, прысвечаных будучаму ўраджаю, паляванню, збiральнiцтву i г.д.

У посткамунiстычны час заходняя "культура" прыйшла да нас з экранаў кiно, са старонак "лёгкiх" для чытання часопiсаў i г.д. I пачалося. Тату ўвайшло ў моду. Што датычыцца адставання вёскi ад горада, то i вясковая моладзь у гэтым пытаннi не адстае. Прыязджаюць у горад спецыяльна, каб "нешта такое зрабiць прыгожае". Адрозненне ў тым, што вясковым дзяўчатам больш падабаецца часовы малюнак на целе, якi захоўваецца дзён 10-15.

Паслугi на тату даступныя кожнаму. У сярэднiм па Вiцебску адзiн квадратны сантыметр тату каштуе 1 умоўную адзiнку (долар ЗША ў эквiваленце). У параўнаннi з расiйскiмi расцэнкамi ў такiх жа абласных гарадах, у Вiцебску яны меншыя мiнiмум разы ў два. I прывабны кошт прыцягвае ў вiцебскiя салоны "братоў" i "сёстраў" — расiян з суседнiх Велiжа, Смаленска. Ды i Латвiя побач.

Наогул, iснуе некалькi версiй паходжання слова "тату". З палiнезiйскай мовы "тату" перакладаецца як "малюнак". Быццам бы такое "адкрыццё" зрабiў у 1770-я легендарны англiйскi падарожнiк Джэймс Кук. Раней у "старой" Еўропе мастацтва ўпрыгожвання цела не мела канкрэтнай распаўсюджанай назвы.

Толькi, калi ласка, не верце таму, што зрабiць тату — вельмi лёгкi працэс. У любым выпадку нанясенне тату можна параўнаць з невялiчкай хiрургiчнай аперацыяй з адпаведнымi самымi непрадказальнымi вынiкамi. Напэўна, толькi ў вельмi сур’ёзных тату-салонах пацiкавяцца станам вашага здароўя. У амаль што 100-працэнтнай большасцi — толькi плацi! А хто можа прадказаць, цi з’явiцца ў вас потым алергiчная рэакцыя? Выпадкаў заражэння ВIЧ падчас выканання тату, дзякуючы вышэйшым сiлам, у Вiцебску афiцыйна не зарэгiстравана. А яшчэ ж не трэба забываць пра гепатыт! Так што, прыходзячы ў салон тату, вы не толькi давяраеце майстру сваё цела для ўпрыгожвання, але i залежыце ад яго прафесiяналiзму, ад майстэрства i ягоных калег, якiя павiнны зрабiць усё, каб не адбылося заражэння. Сам працэс нанясення тату, як адзначылi знаёмыя ўладальнiкi тату, не вельмi балючы. I гэта без анастэзii.

Каб пазбавiцца ад малюнкаў на целе, у цэнтрах лазернай медыцыны прыйдзецца заплацiць значна больш, чым за само тату. Так што падумайце аб гэтым перад вiзiтам у салон. Ды i не ўсе лазерныя методыкi дазваляюць забыць пра тату назаўсёды — толькi дарагое "лячэнне" можа пазбавiць ад тату без усялякiх шрамаў i г.д. Калi цiкава, прасцей пазбавiцца ад тату чорнага, зялёнага, чырвонага колераў. А ў "барацьбе" з астатнiмi могуць спатрэбiцца некалькi сеансаў — адпаведна i выльецца гэта ў кругленькую суму.

— Мой каханы хоча, каб я зрабiла тату ў выглядзе кветкi блiжэй да… — паводле слоў майстра Сяргея Максiмава, гэта тыповая фраза многiх дзяўчат. — I што ты думаеш, робяць! Адна спецыяльна перад Днём абаронцаў Айчыны прыйшла, бо яе хлопец — кантрактнiк у армii, i яна хоча яму такi падарунак зрабiць незвычайны. Але большасць жанчын проста хочуць нешта змянiць у сваiм выглядзе. Заўважыў, што амаль усе мае клiенткi ва ўзросце прыблiзна ад 20 i да 30. Праўда, бываюць экстравагантныя дамы пад 50 i больш. Тлумачаць, што не хочуць адставаць ад моды…

Што датычыцца мужчын, то яны прыходзяць у салоны, каб перарабiць старыя тату, што зрабiлi ў юнацтве альбо армii. Любяць нейкiя iероглiфы рабiць i знакi, якiя быццам павялiчваюць "мужчынскую сiлу". Ходзяць цэлыя легенды пра тое, што тату могуць прыносiць шчасце, так i наадварот. Быццам нават характар можа памяняцца.

Думаю, што калi вас кахаюць, прымуць такiм, якi вы ёсць. Што датычыцца "сэксуальнасцi", у кожнага "свае прусакі" ў галаве. Я, магчыма, зрабiў бы тату ў выглядзе лагатыпа маёй газеты (з паштовым iндэксам). А пасля — iншай газеты, дзе, можа здарыцца, буду працаваць. Ну не смешна!?

Аляксандр ПУКШАНСКI
Хотите быть здоровым? Раз в неделю наш редактор будет присылать лучшие советы врачей и новости медицины
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
-40%
-30%
-50%
-10%
-20%
-20%