Усё больш беларусак нараджае пасля 30 i нават пасля 40 гадоў

Такая тэндэнцыя характэрная, як вядома, для эканамiчна развiтых краiн, дзе жанчыны дазваляюць сабе раскошу выхавання дзяцей пасля таго, як атрымана адукацыя, зроблена кар’ера, наладжаны дабрабыт i г.д. У сённяшняй Вялiкабрытанii, напрыклад, сярэднi ўзрост жанчыны, якая нараджае першае дзiця, складае 35 гадоў. Паводле слоў прафесара, доктара медыцынскiх навук, намеснiка дырэктара Навукова-практычнага цэнтра "Мацi i дзiця" Вольгi ХАРКЕВIЧ, Беларусь чакае такi ж самы расклад. Ужо зараз статыстыка сведчыць аб павелiчэннi ўзросту беларусак, якiя iдуць на ўсвядомленае дзетанараджэнне.

Да таго ж, Сусветная арганiзацыя аховы здароўя называе сярод фактараў, якiя ўплываюць на працягласць жыцця i здароўе чалавека, i познiя роды. Мяркуецца, што гэта звязана найперш з пазiтыўнымi эмоцыямi, станоўчым стрэсам.

Як адзначае Вольга Мiкалаеўна, сёння ў краiне многае робiцца для таго, каб палепшыць сiтуацыю ў галiне аховы мацярынства i дзяцiнства. У прыватнасцi, перааснашчаныя ўсе перынатальныя цэнтры ў абласцях i створаны РНПЦ "Мацi i дзiця" — самы высокi ўзровень аказання акушэрска-гiнекалагiчнай дапамогi жанчынам з усёй рэспублiкi. Гаворка, праўда, iдзе пра выпадкi найбольш цяжкай паталогii, напрыклад, выражаныя парокi сэрца, хваробы крывi, трамбозы глыбокiх венаў ног (менавiта гэта паталогiя займае ва ўсiх краiнах першае месца ў структуры мацярынскай смяротнасцi), хваробы пячонкi, а таксама непасрэдна акушэрскай паталогii, калi прагназуецца верагоднасць аказання датэрмiновай родадапамогi або калi дзiця нараджаецца ў цяжкiм стане i патрабуюцца асаблiвыя ўмовы яго выходжвання. Нараджэнне так званых заўчасных дзяцей з нiзкай вагой — ад 500 да 1,5 кг — досыць актуальная сучасная праблема, якая ў многiм абумоўлена не толькi абортамi, хваробамi, што перадаюцца палавым шляхам, шкоднымi бацькоўскiмi звычкамi, якiя абцяжарваюць спадчыннасць, але i тым, што жанчыны з цяжкай паталогiяй, якiм яшчэ 3—4 гады назад медыкi прадпiсвалi не раджаць — з тымi ж хваробамi сэрца, крывi i некаторымi iншымi, цяпер свядома iдуць на такi крок i адмаўляюцца ад перарывання цяжарнасцi. Усё таму, што высокатэхналагiчныя метады, якiя цяпер прымяняюцца ў "Мацi i дзiця", дазваляюць выходжваюць такiя цяжарнасцi, прычым ужо мелi месца i надзвычай рэдкiя ў сусветнай практыцы выпадкi. Скажам, адна такая пацыентка нават перанесла клiнiчную смерць падчас цяжарнасцi, але была ўдала прааперыраваная i захавала дзiця. Другая пацыентка — з такой паталогiяй, пры якой адсутнiчае артэрыяльная кроў (уся кроў — змешаная) вынасiла дзiця да 28 тыдняў, а пасля яго ўдалося "дарасцiць" з дапамогай унiкальнай апаратуры.

— Нашы жанчыны раджаюць фактычна без болю, — кажа Вольга Харкевiч. — Мы шырока прымяняем спiнальную анастэзiю, так што падчас аперацыi кесарава сячэння жанчына можа нават размаўляць з урачом i бачыць сваё дзiця. Жанчыны самастойна раджаюць з не выражанымi парокамi сэрца, артэрыяльнай гiпертэнзiяй i многiмi iншымi захворваннямi…

Святлана БАРЫСЕНКА
Хотите быть здоровым? Раз в неделю наш редактор будет присылать лучшие советы врачей и новости медицины
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
-15%
-15%
-50%
-20%
-20%
-55%
-10%
-12%