151 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. За сутки в стране 888 случаев COVID-19. Заразившихся на 146 человек больше, чем выздоровевших
  2. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  3. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  4. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  5. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  6. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  7. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  8. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  9. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  10. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  13. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  14. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  15. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  16. МИД о возобновлении санкций: Беларусь предпримет все усилия, чтобы защититься от деструктивных мер США
  17. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  18. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  19. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  20. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  21. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  22. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  23. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  24. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  25. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  26. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  27. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  28. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  29. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  30. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта


Каб лячыць, трэба забiваць. Нiхто не хоча быць злым, бессардэчным, жорсткiм, але для правядзення навуковых эксперыментаў шырока выкарыстоўваюцца жывёлы. Часам яны гiнуць. Адмыслова, дзеля забавы, чынiць пакуты стварэнням прыроды, якiх абралi для медыцынскiх доследаў i навучання студэнтаў, правядзення iспытаў, даследчыкi не жадаюць. Аднак усё роўна — птушачку, безумоўна, шкада.
 
Вучыцца… на манекене?
 
Новыя, амаль касмiчныя тэхналогii ў медыцыне i бiялогii, вытворчасцi лекаў сталi цяпер рэальнасцю. Хто з былых хворых хоць раз узгадаў, колькi жывёлiн (няма рознiцы, пацукоў, свiнак, сабак) спатрэбiлася "выкарыстаць" для эксперыментаў i падрыхтоўчых iспытаў, для таго, каб у вынiку ўкаранiць новае лячэнне?
 
Са з"яўленнем помнiка сабачцы Паўлава ў Савецкiм Саюзе пачалi задумвацца над праблемамi бiяэтыкi (навукi аб маральнай дзейнасцi чалавека ў медыцыне i бiялогii), i аб адным з яе галоўных пытанняў — неабходнасцi эксперыментаў над жывёлiнамi. Пакаленнi вучоных i медыкаў вырашаюць адну i тую ж праблему — цi ёсць альтэрнатыва навукова-медыцынскiм эксперыментам над жывымi iстотамi.
 
У шматлiкiх еўрапейскiх краiнах студэнт мае права адмовiцца ад удзелу ў доследах над жывёлiнай, калi тыя чыняць iстоце пакуты i боль. Узамен знаходзяцца альтэрнатыўныя метады навучання — вiдэастужкi, манекены i трэнажоры, камп"ютарныя праграмы. У выпадку, калi над жывёлiнамi праводзяць эксперыменты, паддоследныя арганiзмы знаходзяць iншымi шляхамi. Як сведчыць практыка замежных краiн, гэтыя метады з"яўляюцца даступнымi. Наша краiна таксама не засталася ўбаку — у Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце, напрыклад, вучэбная праграма была перагледжана, i зараз яна арыентуецца на скарачэнне колькасцi жывёлiн, пазбаўленне iх ад пакут, замены стварэнняў, якiя маюць высокаарганiзаваную псiхiку, на iстот з нiзкаарганiзаванай.
 
Замену жывым сабачкам i жабам магчыма, такiм чынам, знайсцi ўжо цяпер. Аднак нескладана падлiчыць — некалькi гадоў таму сiмулятар, якi цалкам iмiтуе чалавечае цела, каштаваў прыблiзна паўмiльёна долараў. Можна набыць тэхналогiю, якая вiртуальна стварае ўсе клiнiчныя тэхнiкi, якiмi павiнен валодаць урач. Уключаючы трохмерную вiзуалiзацыю i iмiтацыю тактыльных адчуванняў. Аднак такая "раскоша" даступная ў асноўным прыватным, дарагiм сусветным вучэбным цэнтрам.
 
I потым, не будзем хлусiць самiм сабе — крый Бог, але ў выпадку, калi неабходна будзе складаная хiрургiчная аперацыя, якому ўрачу мы аддадзiм перавагу? Якi шэсць гадоў "набiваў руку" на камп"ютарных праграмах i рабiў вучэбныя заданнi на штучных узорах тканак i органаў? Цi, можа, лепшы той эскулап, якi хоць i прафесiйны цынiк, але аперацыi вучыўся рабiць на "натуральным", "жывым" сэрцы?
 
Эксперымент — не абыдзецца
 
Як адзначае кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыi Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iгар Тарасюк, у працэсе навучання замяняльныя метады выкарыстоўваюцца шырока, а часам яны могуць быць нават больш эфектыўнымi, чым традыцыйныя доследы над жывёлiнамi. Аднак у эксперыментальнай навуцы не заўсёды можна адмовiцца ад выкарыстання жывёлiн цi знайсцi iм замену:
 
— Калi трэба ацанiць рэакцыю на ўзроўнi ўсяго арганiзма, напрыклад, у таксiкалогii, немагчыма абысцiся без эксперыментальных жывёлiн. Даследаваннi на двух-трох вiдах жывёлiн па-ранейшаму абавязкова праводзяцца пры таксiялагiчнай ацэнцы новых хiмiчных рэчываў, лекаў, — падкрэслiвае суразмоўца. — Пры гэтым дакладныя вынiкi залежаць не столькi ад колькасцi выкарыстаных iстотаў i iх вiдаў, колькi ад якасцi работы з эксперыментальнымi жывёлiнамi.
 
Паводле слоў спецыялiста, альтэрнатыўныя метады i ў нашай краiне таксама ўкараняюцца згодна з так званым прынцыпам трох "R". Rерlасе — замяшчэнне "вышэйшых жывёл" у час бiятэсцiравання на бесхрыбетных, а таксама на малекулярна-бiялагiчныя тэсты; rеduсе — за кошт, напрыклад, удасканальвання статыстычнай работы памяншаецца колькасць доследаў, rеfinе — вельмi важна таксама паляпшаць умовы работы непасрэдна з жывёлiнамi.
 
— Калi абмежаваныя фiнансавыя i матэрыяльна-тэхнiчныя магчымасцi, то палепшыць умовы работы з жывёлiнамi пад сiлу кожнаму эксперыментатару. Наш вiварый размешчаны ў асобным корпусе, са спецыяльна абсталяванымi памяшканнямi. Умовы выключаюць дыскамфорт i стрэс у жывёлiн, мы рэгулярна праводзiм ветэрынарны агляд. Звычайна не прынята казаць, але ў бiяэтыцы вельмi важна, каб жывёла была пазбаўленая ад болю i пакут. Мы маем лiцэнзiю Мiнiстэрства аховы здароўя на выкарыстанне наркатычных сродкаў для абязбольвання i ўсыплення, — кажа I. Тарасюк. — Належныя ўмовы ўтрымання, паўнавартаснае кармленне, дарэчы, не толькi дапамагае развiццю гуманных адносiнаў для жывёлiн, але i гарантуе атрыманне дакладных вынiкаў доследаў.
 
Спачатку — на камп"ютары, а потым ужо са скальпелем
 
Перад тым як пакласцi "пад нож" жывёлу, урач праводзiць вялiкую работу. Спачатку даследчык-эксперыментатар аналiзуе лiтаратурныя крынiцы — а можа, аналагiчны дослед ужо праводзiўся раней, i рэзаць жывёлiну сэнсу няма? Потым iдзе праца на спецыялiзаваных камп"ютарных праграмах па электроннай анатомii, фiзiялогii. Гэта дапамагае распланаваць аперацыю, каб выключыць, зноў жа, бессэнсоўную смерць. Кожны вучоны валодае правiламi абыходжання з жывёлiнамi, прыёмамi перадаперацыйнай падрыхтоўкi, пасляаперацыйнай рэанiмацыi. Дазваляецца эксперымент толькi пасля вывучэння правiлаў бiяэтыкi i размовы з супрацоўнiкам вiварыя, якi адказны за зоа-абарону. У блiжэйшыя гады БелМАПА пачне ўжываць iншыя, "прасунутыя" метады — напрыклад, мадэляваць бiяхiмiчныя, фiзiялагiчныя, таксiкалагiчныя i iншыя працэсы. Цяпер выкарыстоўваюцца метады захоўвання i збору iнфармацыi, метад in vitrо, калi тканкi жывёл могуць быць заменены на раслiнныя i iншыя.
 
— Даследчык зацiкаўлены ў тым, каб жывёлiна была пазбаўлена ад стрэсаў, хваробаў, траўмаў. Iнакш вынiкi доследаў могуць быць недакладнымi. Дарэчы, гуманныя адносiны да жывых iстот садзейнiчаюць i захаванню псiхiчнага здароўя ўрача. Яму ў рэшце рэшт даводзiцца забiраць жыццё ў тых, хто першапачаткова слабейшы i не можа абаранiць сябе, — кажа Iгар Тарасюк. — Таму ад этычных адносiнаў вучонага, медыка залежыць не толькi жыццё жывёлiны, але i здароўе i жыццё людзей, дзеля якiх эксперыменты i праводзяцца.
 
Алергiя. Затое — "не на жывёлах"
 
— Iснуе такое азначэнне — доследна-прамысловая апрабацыя, калi вакцына для лячэння, якая абараняе жывёл аб бактэрый, павiнна быць праверана на эфектыўнасць на патэнцыяльных пацыентах. Мы ж робiм гэта для здароўя жывёл, ствараем новыя прэпараты. I на кiм тады магчыма дасканала праверыць iх дзейнасць, як не непасрэдна на iх? — тлумачыць Алена Гусева, заслужаны ветэрынарны ўрач Расiйскай Федэрацыi, кандыдат ветэрынарных навук, загадчык аддзела каардынацыi навукова-даследчай работы i патэнтна-iнфармацыйных даследаванняў Iнстытута эксперыментальнай ветэрынарыi iмя Вышалескага НАН Рэспублiкi Беларусь. — Безумоўна, навука iмкнецца наперад, з цягам часу могуць з"явiцца новыя распрацоўкi. Iснуюць сферы дзейнасцi i галiны, дзе няма неабходнасцi выкарыстоўваць жывёлiн. Iснуюць i сiстэмы, на якiх можна пратэставаць розныя прэпараты без выкарыстання жывых iстотаў. Але зрабiць гэта, напэўна, даволi складана.
 
Напрыклад, у касметалогii таксама выкарыстоўваюцца доследы над жывёлiнамi, у час распрацоўкi новага сродку. Часам вытворцы пiшуць на вокладцы словы кшталту "прадукцыя не выклiкае алергii, бяспечная для чалавека", а нiжэй яшчэ i "прадукцыя пратэставана без выкарыстання жывёлiн". I былi выпадкi, калi ў спажыўца, якi набыў такi крэм, на твары выступалi чырвоныя плямы — гэта таму, што без выпрабавання на жывой iстоце вызначыць, што касметычны сродак абсалютна бясшкодны, вельмi цяжка.
 
— Трэба рэальна глядзець на рэчы. У мяне ў самой два сабакi, я вельмi iх люблю. Але калi ацэньваць аб"ектыўна, то ёсць у медыцыне галiны, дзе без доследаў над жывым арганiзмам не абысцiся, прынамсi, пакуль. Напрыклад, шматлiкiх людзей выратоўвае аперацыя па шунцiраванню сэрца. Я думаю, спачатку яна адпрацоўвалася доўгi час на жывёлiнах, i яны часам гiнулi, але людзей будзе выратавана больш, — каментуе Алена Гусева. — Сапраўды, ёсць студэнты-ветэрынары, якiя не хочуць разразаць тую ж самую мышку. А як тады яны будуць рабiць аперацыю свiннi, карове, сабаку, лячыць цяжкiя хваробы, калi баяцца даследаваць нават белую мышку? Мне так падаецца, на сённяшнi момант без урону для атрымання карысных вынiкаў эксперыменту, новых ведаў замянiць усе доследы над жывёламi на альтэрнатыўныя немагчыма.
 
…А ўвогуле, паважаныя чытачы, давайце паразважаем яшчэ над адным пытаннем. Якое таксама датычыцца бiяэтыкi. Якiх жывёлiн усё ж такi больш — што гiнуць пад скальпелем даследчыка, медыка, вучонага, студэнта, цi якiя знайшлi сваю смерць пад коламi аўтамабiля?
 
Дзмiтрый АЛЬФЕР
 
-40%
-25%
-40%
-27%
-15%
-40%
-30%
-20%
-8%