1. «Предлагал бросить». По делу о коктейлях «Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  2. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  3. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  4. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  5. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  6. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  7. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  8. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  9. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  10. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  11. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  12. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  13. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  14. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  15. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  16. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  17. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  18. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  19. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  20. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  21. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  22. Что происходит в Беларуси 27 января
  23. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  24. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  25. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  26. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  27. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  28. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  29. Минское «Динамо» играет дома против «Торпедо». Онлайн матча
  30. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти


фото
На пытаннi "Звязды" адказвае старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферндумаў Лiдзiя ЯРМОШЫНА.

- Да заканчэння збору подпiсаў засталося некалькi дзён. Вас, як старшыню Цэнтрвыбаркама, задавальняе рух гэтай часткi выбарчай кампанii?
— Мяне, як старшыню Цэнтрвыбаркама, ён не вельмi задавальняе ў сiлу таго, што iнiцыятыўныя групы пакуль дастаткова павольна здаюць падпiсныя лiсты. Мы запрошвалi адпаведныя дадзеныя. Напрыклад, па iнфармацыi на пятнiцу мiнулага тыдня, подпiсы ў выбарчыя камiсii актыўна здавала толькi iнiцыятыўная група дзеючага прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi. На жаль, па ўсёй краiне на 20 студзеня, калi заставаўся толькi тыдзень да заканчэння збору подпiсаў, iнiцыятыўнай групай Сяргея Гайдукевiча было здадзена 29 тысяч подпiсаў з неабходных ста тысяч. Iнiцыятыўнай групай Валерыя Фралова — 592 подпiсы, iнiцыятыўнай групай Аляксандра Мiлiнкевiча — 6264 подпiсы, iнiцыятыўнай групай Аляксандра Казулiна — 12 335 подпiсаў, iнiцыятыўнай групай Зянона Пазняка — 283 подпiсы. Лiтаральна ў суботу 21 студзеня (а выхадны дзень — iдэальны для здачы падпiсных лiстоў) было зацiшша. Мы выбарачна сазвоньвалiся з выбарчымi камiсiямi — туды члены iнiцыятыўных груп не падыходзiлi. I гэта пры тым, што здача падпiсных лiстоў ужо больш чым наспела.
Нас хвалюе, што ў апошнiя днi (асаблiва ў апошнi — 27 студзеня) у выбарчых камiсiях будуць вялiзныя чэргi з членаў iнiцыятыўных груп. Гэта дэзарганiзуе працу самiх выбарчых камiсiй. А таксама, хутчэй за ўсё, прывядзе да пэўных канфлiктаў, якiя будуць узнiкаць як памiж тымi, хто здае подпiсы, так i памiж членамi iнiцыятыўнай групы i членамi выбарчай камiсii.
Колькi б мы нi праводзiлi выбары, нашы прэтэндэнты ў асноўным паводзяць сябе як студэнты, што адкладваюць усё на апошнi дзень перад экзаменамi. Гэта паўтараецца з адной выбарчай кампанii ў другую, тое ж самае было i падчас мiнулых парламенцкiх выбараў. Iнiцыятыўныя групы нiчога не робяць папярэдне, што ў вынiку i выклiкае канфлiкты, аналагiчныя тым, што адбывалiся ў 2001 годзе, калi спадар Марынiч папракаў нас у тым, што некуды знікла частка яго подпiсаў. Пры такiм напружаннi, якое адбываецца ў выбарчых камiсiях у апошнi дзень, нi тыя, хто здаюць подпiсы, нi тыя, хто iх прымае, не могуць дакладна падлiчыць iх колькасць у момант здачы ў камiсii. Гэта — вельмi трывожны фактар.
Што ж датычыцца выбарчай кампанii ў агульным, то (а тут ужо нiчога не зробiш) выдатнаму збору подпiсаў для iнiцыятыўных груп перашкодзiла дрэннае надвор’е. Было вельмi холадна, што выклiкала пэўны дыскамфорт. Таму тыя, хто збiраў подпiсы на вулiцы, знаходзiўся ў неспрыяльных умовах. Iм было, зразумела, цяжка. Тым не менш, Цэнтральная камiсiя па просьбах самiх iнiцыятыўных груп дамаўлялася з тым жа ЦУМам, каб iм дазволiлi збiраць подпiсы ўнутры яго — у цёплых умовах. Адзначу, што гэта былi прыватныя просьбы iнiцыятыўнай групы З. Пазняка.
У астатнiм жа дадзены перыяд выбарчай кампанii прайшоў спакойна, бесканфлiктна. Калi i былi iнцыдэнты, то дастаткова невялiкiмi, часта звязанымi з тым, што самi члены iнiцыятыўных груп няўважлiва вывучылi Выбарчы кодэкс, а таксама брашуры, якiя мы падрыхтавалi для выбарчых камiсiй i якiмi забяспечылi кожную з iх. Тым не менш выклiкае насцярожанасць i тое, што падпiсныя лiсты ў выбарчыя камiсii здаюцца з недахопамi. Прычым з такiмi недахопамi, якiя потым прывядуць да прызнання подпiсаў несапраўднымi. Напрыклад, нам паведамiлi з выбарчай камiсii Мiнскага раёна, што некаторыя iнiцыятыўныя групы здаюць падпiсныя лiсты, якiя не завераны ў адпаведных выканаўчых камiтэтах. Нагадаю, што падпiсныя лiсты ў такiм выпадку павiнны завярацца ў сельскiм або пасялковым выканаўчым камiтэце, а калi збiралiся на тэрыторыi горада — у раённым або гарадскiм выканаўчым камiтэце. Прычым завяраецца пячаткай не сам падпiсны лiст, а подпiс члена iнiцыятыўнай групы. На жаль, члены iнiцыятыўнай групы часта гэтага не ведаюць або ўпэўнены, што такiя дзеяннi павiнны рабiць выбарчыя камiсii. У вынiку, подпiсы на такiх лiстах будуць лiчыцца несапраўднымi. Гэта гаворыць аб тым, што, на жаль, кiраўнiкi iнiцыятыўных груп або суiскальнiкi прэзiдэнцкай пасады неналежным чынам праiнфармавалi сваiх прыхiльнiкаў аб асаблiвасцях беларускага выбарчага заканадаўства. Ужо цяпер нават пачатковы агляд падпiсных лiстоў паказвае, што ў iх прысутнiчаюць памылкi.
- А выбаршчыкаў, як вы лiчыце, ход выбарчай кампанii задавальняе?
— Магу адзначыць, што ад выбаршчыкаў скаргi пакуль што практычна не паступаюць. Калi ад iх i былi звароты, у асноўным яны не датычылiся пытанняў выбараў. Да нас паступiла, па сутнасцi, заява толькi адной грамадзянкi, якая паведамiла ў Цэнтрвыбаркам аб тым, што, на яе думку, праца адной з iнiцыятыўных груп была занадта надакучлiвай. Таксама было некалькi тыповых скаргаў адносна распаўсюджвання iнiцыятыўнымi групамi А. Мiлiнкевiча i З. Пазняка лiстовак агiтацыйнага характару. Асаблiва выбаршчыкаў чамусьцi раздражняе група З. Пазняка. Магчыма, з-за таго, што яны адчуваюць антаганiзм да самога прэтэндэнта. Хоць аб гэтым складана гаварыць, бо група А. Мiлiнкевiча раздавала сваю прадукцыю ў больш маштабных памерах.
- Ужо цяпер можна гаварыць, што колькасць зарэгiстраваных кандыдатаў будзе меншай у параўнаннi з колькасцю зарэгiстраваных iнiцыятыўных груп. Калi зыходзiць з вопыту правядзення папярэднiх выбарчых кампанiй, сённяшняй палiтычнай сiтуацыi ў краiне, колькi кандыдатаў, кажучы ўмоўна, можа "пераварыць" насельнiцтва Беларусi?
— Тое, што кандыдатаў будзе менш — гэта заканамерна. Мяркуйце самi, падчас першых прэзiдэнцкiх выбараў у 1994 годзе выбаршчыкi былi поўныя энтузiязму, яны ўпершыню ўдзельнiчалi ў прэзiдэнцкiх выбарах i таму ахвотна ставiлi свае подпiсы ў падтрымку тых цi iншых прэтэндэнтаў. Але нават тады з 19 зарэгiстраваных iнiцыятыўных груп сто тысяч подпiсаў змагло сабраць толькi 7 суiскальнiкаў. У выбарах жа ўдзельнiчала толькi 6, бо частка подпiсаў аднаго з прэтэндэнтаў — Генадзя Карпенкi — была прызнана несапраўднай. У 2001 годзе было зарэгiстравана 23 iнiцыятыўныя групы, чатыры з якiх амаль адразу адмовiлiся ад збору подпiсаў. Сабрала ж неабходную колькасць толькi iх пятая частка. Бачна, што з часам энтузiязм выбаршчыкаў падае. Цяпер колькасць тых, хто пажадаў вылучыцца кандыдатам у прэзiдэнты, стала ў тры разы менш. Таму заканамерна, што сабраць подпiсы змогуць, магчыма, менш за чатыры iнiцыятыўныя групы. Складана пакуль гаварыць дакладна, аднак менавiта пяць iнiцыятыўных груп паводзяць сябе вельмi актыўна. Мы аптымiсты, i разлiчваем, што хоць бы чатыры iнiцыятыўныя групы збяруць подпiсы. Дакладна ўсё пакажа ранiца суботы. Але i тады немагчыма будзе сказаць, што ўсе прэтэндэнты, якiя сабралi неабходную колькасць подпiсаў, змогуць дайсцi да рэгiстрацыi.
- Кожнаму кандыдату будзе выдзелена з бюджэту пэўная сума грошай на друкаваную агiтацыйную прадукцыю. Асобныя кандыдаты ўжо заявiлi аб iх недастатковасцi. Па вашых падлiках, у якiх памерах можна вырабiць агiтацыйны матэрыял на гэтую суму, цi дастатковы ён для таго, каб праiнфармаваць кожнага выбаршчыка?
— Падобныя разлiкi мы не праводзiлi, але я магу сказаць, што сума, якая выдзяляецца кандыдатам, эквiвалентна таму, што ўказана ў Выбарчым кодэксе, — 2300 базавых велiчынь на выраб рэкламнай прадукцыi. Гэта прыкладна 30 тысяч долараў ЗША. Зразумела, агiтацыйная прадукцыя на гэту суму не дойдзе да кожнага выбаршчыка, але для таго, каб заявiць аб сабе па меншай меры ў кожным населеным пункце, гэтых сродкаў дастаткова. Кандыдатам самiм патрэбна граматна прадумаць, якую прадукцыю яны жадалi б давесцi да выбаршчыкаў. Калi гаварыць, многа цi мала 30 тысяч долараў, то неабходна таксама адзначыць, што ў доларавым эквiваленце гэта сума перавышае ў 2,4 раза тыя сродкi, якiя выдзялялiся кандыдатам у 2001 годзе. Акрамя таго, кожны кандыдат атрымае магчымасць надрукаваць сваю праграму ў газеце, выступiць па тэлебачанню i радыё, аб кожным кандыдаце будзе паведамляцца ў iнфармацыйных паведамленнях Цэнтрвыбаркама, што размесцяцца ва ўсiх цэнтральных месцах. Зразумела, аб’ектыўна, напэўна, i гэтага не надта шмат. Але я не думаю, што ў краiнах Захаду кандыдаты маюць па гадзiне бясплатнага эфiрнага часу.
- Пры зборы подпiсаў фiксавалiся парушэннi. Найбольш адкрытыя парушэннi рабiлiся iнiцыятыўнай групай З. Пазняка. Можна чакаць чарговага папярэджаня да яго iнiцыятыўнай групы?
— Думаю, што перыяд да 27 студзеня ў нас абыдзецца без папярэджанняў. Па меншай меры Цэнтральная камiсiя не валодае звесткамi аб тым, што пасля раней вынесенага папярэджання дадзеная iнiцыятыўная група парушае закон.
- А як вы ставiцеся да магчымасцi вяртання ў Беларусь З. Пазняка? Якi, на ваш погляд, яго рэйтынг?
— Калi З. Пазняк будзе зарэгiстраваны кандыдатам у прэзiдэнты, то яму проста неабходна вярнуцца ў Беларусь для правядзення паўнацэннай выбарчай кампанii. Яго ўдзел у выбарчай кампанii яе ажывiць i, вiдавочна, дабавiць скандалу.
- З. Пазняк прапаноўвае так званае "народнае галасаванне". Нават пры яго нерэгiстрацыi кандыдатам у прэзiдэнты яго прыхiльнiкi будуць агiтаваць за такое галасаванне. Гэта можа нейкiм чынам адбiцца на ходзе выбарчай кампанii?
— Думаю, нiяк не адаб’ецца. У спадара Пазняка i яго партыi не такая iстотная частка прыхiльнiкаў, ды i тыя наўрад цi так лёгка пойдуць на парушэнне выбарчага заканадаўства. Яны прапаноўваюць выносiць выбарчыя бюлетэнi. Аднак падобныя заклiкi раздаюцца рэгулярна. Тое ж самае, напрыклад, было падчас рэферэндуму 2004 года. Аднак дакладных фактаў вынасу бюлетэняў было вельмi мала, выбаршчык не жадае iсцi на правакацыю.
- "Не хвалююць" папярэджаннi Цэнтрвыбаркама i яшчэ аднаго прэтэндэнта — А. Мiлiнкевiча. Паводле яго слоў, прарваць iнфармацыйную блакаду магчыма толькi пры дапамозе самвыдату i Iнтэрнэта. Шырокае распаўсюджанне самвыдату можа мець для яго, пры ўмове рэгiстрацыi кандытатам у прэзiдэнты, нейкiя наступствы?
— Зразумела, можа. Нiчога выдаваць самастойна ён не мае права. Аднак выносiць пакаранне мы можам толькi ў тым выпадку, калi ўстановiм, што нелегальную прадукцыю распаўсюджвала менавiта яго iнiцыятыўная група. Калi падобныя факты будуць паўтарацца i далей да пачатку агiтацыi, пры наяўнасцi адпаведных доказаў мы больш грунтоўна будзем падыходзiць да пытання рэгiстрацыi або нерэгiстрацыi А. Мiлiнкевiча. Аднак мы пакуль нават не ведаем увогуле, цi здолее ён сабраць неабходную колькасць подпiсаў.
Што датычыцца Iнтэрнэта, то ён не адносiцца да сродкаў масавай iнфармацыi. Пакуль тыя, хто карыстаецца iм у якасцi сродку агiтацыi, знаходзяцца па-за пакараннем. Думаю, што з часам i тут сiтуацыя зменiцца. Злоўжыванне выкарыстаннем Iнтэрнэта — гэта праблема, якая ў большай ступенi характэрна не Беларусi, а iншым дзяржавам, дзе ён больш распаўсюджаны. У такiх краiнах ужо напрацоўваюцца тэхналогii, якiя дазволяць пераадолець цалкам бескантрольную агiтацыю, якая здзяйсняецца праз Iнтэрнэт. Думаю, мы будзем выкарыстоўваць у гэтым плане сусветны вопыт. Калi не падчас гэтай выбарчай кампанii, то падчас наступнай.
- Асобна стаiць удзел у выбарчай кампанii Сяргея Скрабца. Пры ўмове рэгiстрацыi яго кандыдатам у прэзiдэнты, якiм будзе яго ўдзел у выбарчай кампанii?
— Група спадара Скрабца пакуль не здала нiводнага подпiсу. Больш таго, я чула толькi адзiн факт, што ў адным населеным месцы праводзiцца збор подпiсаў за яго. Я ўвогуле сумняваюся, што iнiцыятыўная група Скрабца валодае нейкай колькасцю подпiсаў, каб здаць iх у выбарчыя камiсii. Зразумела, калi адбудзецца нешта фантастычнае i гэта група збярэ сто тысяч подпiсаў, што вельмi праблематычна пры такой яе малаколькаснасцi, то ў выпадку яго рэгiстрацыi нiякiх паслабленняў, скажам так, рэжыму да чалавека, якi знаходзiцца пад вартай у следчым iзалятары, не будзе. Выбарчае заканадаўства не ўмешваецца ў заканадаўства крымiнальна-працэсуальнае. Таму ён будзе знаходзiцца ў тых жа самых умовах, што i цяпер. Адзiнае, ён атрымае магчымасць перадаць праз сваiх давераных асоб перадвыбарную праграму ў сродкi масавай iнфармацыi i надрукаваць лiстоўкi.
- Вы назiралi за выбарчымi кампанiямi не ў адной краiне свету. Выбары ў Беларусi адрознiваюцца нечым iстотным ад выбараў у iншых краiнах?
— Самае дзiўнае, што выбары ў Беларусi не так ужо i адрознiваюцца ад тых выбарчых кампанiй, якiя праводзяцца ў iншых краiнах. Мы прымяняем тыя ж тэхналогii, у нас дзейнiчаюць тыя ж нормы, асноўная з якiх — неабходнасць вылучэння шляхам збору подпiсаў. У гэтым плане асобна знаходзяцца, напэўна, толькi Злучаныя Штаты. Магчыма, наша адрозненне ў тым, што ў нас забаронена кандыдатам выкарыстоўваць асабiстыя або iншых грамадзян сродкi для правядзення сваiх выбарчых кампанiй. Таму ў нас выбарчыя кампанii не такiя "каляровыя", як у краiнах, дзе ўкладваюцца буйныя асабiстыя сродкi. Таксама ў нашых выбарчых кампанiях практычна адсутнiчаюць факты подкупу выбаршчыкаў.
- Гадоў пяць назад у Беларусi абмяркоўвалася пытанне магчымасцi выкарыстання ў будучым электроннай сiстэмы галасавання. Цяпер аб гэтым размова не iдзе наогул?
— Я думаю, што мы зноў да гэтага не дараслi. Ды i электронная сiстэма галасавання ў многiм не адпавядае неабходным параметрам. Пакуль яе немэтазгодна выкарыстоўваць i ў эканамiчным плане. Яна не адпавядае сусветным стандартам, бо не можа надзейна забяспечыць тайну волевыяўлення, не дазваляе з дакладнасцю здзейснiць пералiк галасоў, бо адсутнiчаюць даныя аб галасаваннi на папяровых носьбiтах. Да электроннай сiстэмы галасавання адносiны ўсюды дастаткова насцярожаныя. Я была на выбарах у Казахстане, дзе прымяняецца беларуская сiстэма электроннага галасавання. Магу сказаць, што толькi максiмум адна трэць выбаршчыкаў на тых участках, дзе была ўстаноўлена электронная сiстэма, скарысталася ёю. А ўстаноўлена яна была толькi ў буйных гарадах. Пакуль у гэтым пытаннi занадта шмат праблем, электронная сiстэма галасавання патрабуе вельмi многа матэрыяльных сродкаў. Хоць я магу i дапусцiць, што за электроннай выбарчай сiстэмай будучае. З часам прыйдзе iншы выбаршчык, якi, магчыма, развучыцца пiсаць, але будзе ў дасканаласцi валодаць камп’ютарам i не будзе ўяўляць свайго жыцця без яго.
- Расiйскi дэпутат Барыс Грызлоў нядаўна заявiў аб магчымасцi правядзення рэферэндуму па Канстытуцыйнаму Акту Саюзнай дзяржавы ўжо ў гэтым годзе. Наколькi верагодна такая магчымасць?
— Гiпатэтычна гэта магчыма. Практычна ж нiякiх крокаў па правядзенню такога рэферэндуму не вядзецца. Хоць, напэўна, гэта i не зусiм дакладны адказ, бо работа над Канстытуцыйным актам вядзецца пастаянна. Але гэта з пункту гледжання ўкладу зместу ў той дакумент, якi будзе вынесены на рэферэндум. Я таксама магу сказаць, што рэферэндум пры наяўнасцi палiтычнай волi правесцi вельмi лёгка. Нашаму боку для таго, каб падрыхтаваць i правесцi яго, патрэбна не больш за 40 дзён для стварэння тэрытарыяльных i затым участковых выбарчых камiсiй. Ёсць i iншая магчымасць: у кастрычнiку пачнецца выбарчая кампанiя па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, таму не пазней 2 лютага 2007 года ў нас адбудуцца наступныя выбары. Iх заўсёды можна сумясцiць з iншай выбарчай кампанiяй.
- Калi браць цяперашнюю выбарчую кампанiю, што нас чакае ў блiжэйшы час?
— З 27 студзеня на працягу 10 дзён будзе праходзiць праверка прадастаўленых падпiсных лiстоў. Пасля iх праверкi i абагульнення вынiкаў, а таксама праверкi дэкларацый прэтэндэнтаў i iх родных з 12 па 21 лютага Цэнтрвыбаркам будзе праводзiць рэгiстрацыю кандыдатаў у прэзiдэнты. Пасля гэтага на працягу 25-30 дзён будзе праходзiць перадвыбарная агiтацыйная кампанiя.
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
-30%
-15%
-21%
-35%
-12%
-10%
-20%
-30%
0071710