1. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  2. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  3. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  4. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  5. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  6. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  7. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  8. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  9. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  10. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  11. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  12. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  13. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  14. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  15. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  16. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  17. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  18. «Человечество стоит на краю пропасти». Температура Земли в 2020 году достигла рекордно высоких показателей
  19. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  20. Почему нет менструации? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  21. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  22. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  23. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  24. Лукашенко вручил награды, в том числе и «группе доблестных офицеров КГБ»
  25. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  26. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  27. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  28. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  29. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  30. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове


Паводле словаў кандыдата ў прэзідэнты, умовы ў ізалятары КДБ невыносныя: у маленькай камеры яму даводзілася спаць на падлозе, а ў прыбіральню выводзяць толькі двойчы на дзень.

Дзмітрый Ус даў інтэрвію Еўрарадыё ўвечары 21 снежня.

Еўрарадыё: Што адбылося ў ноч з 19 на 20 снежня?

Дмітры Ус: Уначы 19 снежня мяне забралі ў КДБ. Распачатая крымінальная справа, была складзеная пастанова аб затрыманні паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу. Мяне пасадзілі ў турму КДБ. Знялі шнуркі, распранулі, абшукалі, забралі ўсе рэчы. Сказалі, што затрыманы на трое сутак у сувязі з тым, што было здзейсненае крымінальнае злачынства па факце правядзення мітынга.

Да абеда 20 снежня я знаходзіўся ў турме КДБ... 22 снежня зранку выклікаюць ізноў. Сказаў, што ў адвакаце пакуль няма сэнсу. Я спытаў следчага: ехаць за рэчамі, будуць "зачыняць" мяне? Сказаў, што, быццам, пакуль на волю, а потым невядома, што будзе адбывацца.

Еўрарадыё: Вы бачылі ў КДБ іншых кандыдатаў? Якія ўмовы ў камерах?

Дмітры Ус: Іншых кандыдатаў я не бачыў. Умовы нялюдскія, невыносныя для людзей. У камеры памерам 3 на 4, а можа і меней, знаходзяцца 4 шконкі, было 5 чалавек, я спаў на падлозе. Там праслушка камеры стаіць. Там няма элементарнага, напрыклад прыбіральні. Як сказалі сукамернікі, па неабходнасці выводзяць двойчы ў дзень - зранку і ўвечары.

У камеры ўмовы вельмі сціснутыя, руху няма, там не павярнуцца. Некаторыя знаходзяцца месяцы, а то і гады там. Умовы вельмі складаныя, асабліва для людзей сталага веку. Баюся за здароўе Някляева, ён можа там доўга не вытрываць.

Еўрарадыё: Якія былі адчуванні, калі вас прывезлі?

Дмітры Ус: Загад зверху прыйшоў, яны яго выконваюць. У іх тварах няма вялікага задавальнення займацца такой бруднай справай... Я бы сказаў, паставіліся з разуменнем і спачуваннем, што ў нас такое адбываецца.

Еўрарадыё: Да вас прыходзіў следчы?

Дмітры Ус: Прыходзіў, узялі падпіску аб нявыездзе, загадалі, каб увесь час знаходзіўся на сувязі з імі. Забралі пашпарт, тэлефон.

Пыталіся пра біццё шыбаў ва ўрадавым будынку. Я гэтага ня ведаю, я ў той момант там не быў. Спыталі, як я да гэтага стаўлюся. Маю заяву вы чулі з гэтай нагоды па тэлебачанні: сэнсу няма ў будынку ўраду, пусты будынак з вахцёрам і прыбіральшчыцай. Ды і я думаю, што гэта была правакацыя.

Каб Саннікава, Статкевіча і іншых зрабіць "хуліганамі". Але ж яны разумныя людзі, яны б не пайшлі на гэта. Ды і які сэнс лезці ў пусты Дом ураду, дзе вахцёр і прыбіральшчыца? Няма сэнсу здаровым мужыкам лезці туды!

Еўрарадыё: Вы не падпісвалі падпіску аб неразгалошванні?

Дмітры Ус: Нічога я не падпісваў.

Еўрарадыё: Што будзе адбывацца далей?..

Дмітры Ус: Будзе помста. Рымашэўскаму, Саннікаву, Статкевічу, Некляеву ад Лукашэнкі будзе найпоўная помста...

Еўрарадыё: Вы асабіста асцерагаецеся, што вас могуць арыштаваць на нявызначаны тэрмін?

Дмітры Ус: Усё залежыць ад Лукашэнкі, спытайцеся ў яго. Ён скажа: усё ў адпаведнасці з законам. А закон у нас - Аляксандр Рыгоравіч. Стане з правай ці левай нагі, штосьці не спадабаецца, штосьці скажа - і ніхто нічога не здолее зрабіць. Ён не хоча ўладу аддаваць. Ды і не можа. Калі ісці ў дэмакратычную Еўропу, то запатрабуюць свабодных выбараў, лібералізацыі, а гэта яму нявыгадна, гэта страта ўлады, а гэта пацягне судовыя разборы. Таму ён будзе вымушаны падтрымліваць Расію, а яна будзе падтрымліваць яго нейкімі прэферэнцыямі.

Еўрарадыё: На вас асабіста ціснулі, шантажавалі?

Дмітры Ус: Мяне пыталіся наконт Дома ўраду, сказалі, што пабітае шкло, шыбы, спыталі маё стаўленне да гэтых дзеянняў. Сказаў, што адмоўнае, сэнсу хуліганіць няма такім чынам. Я падпісаў дакумент-заяву, якую прачыталі, з нагоды гэтых дзеянняў. Але я ўпэўнены, што гэта было зроблена спецслужбамі, каб Статкевіча, Саннікава прыцягнуць да адказнасці за жорсткае хуліганства, каб абвінаваціць у захопе ўрадавага будынка, які нікому не патрэбны. Ён жа самы незалежны, ад яго нічога не залежыць увогуле!

Еўрарадыё: То бок вы падпісвалі літаральна толькі гэты дакумент пра асуджэнне "штурма"?

Дмітры Ус: Так. Я не бачу ніякай мэты ў "штурме". Вось на гэтай глебе раскруцілі "хуліганаў", "вандалаў", якія нібыта лезлі ў Дом ураду. А Аляксандр Рыгоравіч не ўпусціць момант, каб расправіцца і з Саннікавым, і са Статкевічам, і з Рымашэўскім, і з Някляевым...

Еўрарадыё: Чым гэта ўсё скончыцца?

Дмітры Ус: Расія зацікаўленая падмяць Лукашэнку пад сябе. Еўропа выбары дэмакратычнымі не прызнае, і ў гэтым выпадку Расія возьме Лукашэнку на строгі ашыйнік, і ён будзе рабіць тое, што ім ахвота, не будзе супраціўляцца. А калі будзе, то праз пару гадоў пачнуцца вялікія сацыяльныя праблемы. Калі ён будзе супраць Расіі, то яна яго хутка змяце, а калі змяце, то ён апынецца ў турме. Таму адзін выхад яму - падпарадкоўвацца, выконваць іх задачы.

Еўрарадыё: Лазавік заявіў, што скаргі ад кандыдатаў не прадбачацца.

Дмітры Ус: А што ЦВК? Ад яго ж нічога не залежыць, залежыць ад першай асобы. Усё вырашалася на мясцовых камісіях, да падліку не дапускалі, бюлетэні не паказвалі. Трэба, каб кожны бюлетэнь паказвалі назіральнікам і клалі ў стос канкрэтнага кандыдата. Не кажучы ўжо пра датэрміновае галасаванне. Яны ж могуць і 100% "намаляваць". Вось Лукашэнка нібыта атрымаў 80%, такую лічбу, якую я агучваў у сваім другім выступе. Тая інфармацыя, якая была ў мяне, пацвердзілася, пацвердзілася цалкам.
 
-10%
-25%
-10%
-10%
-21%
-25%
-20%
-50%
-5%
-25%
0068422