Зміцер Лукашук,

Рашэннем гарвыканкама падчас выбарчай кампаніі ва ўсіх падземных пераходах Мінска забаронена праводзіць пікеты. Для кандыдатаў у прэзідэнты гэта стала нечаканасцю.

Асабліва з улікам таго, што падчас збору подпісаў ставіць у пераходах пікеты ніхто не забараняў. Але старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што з пункту гледжання бяспекі грамадзян гэтае рашэнне правільнае.

Ярмошына: "Яго рашэнне (Мінгарвыканкама. – ЕРБ) прымалася для масавых мерапрыемстваў, для мітынгаў. А для мітынгаў падземныя пераходы не падыходзяць. Вось збор подпісаў – ён толькі ў выглядзе пікету адбываецца, а не ў выглядзе мітынгу. Таму гэта было дазволена. Што ж тычыцца масавых мерапрыемстваў, то яны праводзяцца ў выглядзе сустрэч з выбаршчыкамі. Гэта можа быць і мітынг – залежыць ад таго, як пойдзе, колькі людзей прыйдзе. І ў гэтых умовах Мінгарвыканкам не мае права рызыкаваць".

У аўторак, 30 лістапада, Аляксей Янукевіч, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, накіраваў у ЦВК і Мінгарвыканкам ліст. Ён прасіў перагледзець рашэнне аб забароне мітынгаў у падземных пераходах. Але, па словах Ярмошынай, нешта змяніць і неяк паўплываць на Мінгарвыканкам у гэтым сэнсе яны не змогуць. І не лічаць патрэбным. 
-15%
-20%
-20%
-50%
-15%
-10%
-20%
-50%
-30%
-33%
-12%
-25%