1. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  2. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  3. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  4. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  5. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  6. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  7. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  8. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  9. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  10. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  11. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  12. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  13. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  14. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  15. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  16. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  17. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  18. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  19. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  20. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  21. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  22. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  23. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  24. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  25. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  26. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  27. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  28. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  29. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  30. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя


Вольга Пруднікава, Дзмітры Копаль,

Працягваючы цыкл публікацый пад назвай "Паралелі",  інтэрнет-газета Naviny.by прапануе чытачам параўнаць погляды кандыдатаў у прэзідэнты на развіццё беларускай мовы, а таксама на ідэю вяртання бела-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".

Скажы, якая мова табе родная, - і я скажу, хто ты

Шмат якія палітыкі, пісьменнікі і гісторыкі настойваюць: пашырэнне беларускай мовы і вяртанне бела-чырвона-белага сцяга ды герба "Пагоня" - тое, чым павінен неадкладна заняцца прэзідэнт Беларусі.

Як мяркуе гісторык Захар Шыбека, у цяперашніх умовах стаўленне да беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі - найважнейшы паказчык роднасці і патрыятызму палітыкаў. "Сярод іншых размытых, падвоеных і невыразных характарыстык мова - адзінае, што застаецца сапраўдным паказчыкам нашай адметнасці, - зазначыў ён. - Таму асабіста я выступаю супраць двухмоўя".

Па словах гісторыка, любы нармальны чалавек, які ведае мінулае нашай краіны, будзе выступаць за вяртанне бела-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня". "Гэта выбар нашага жыцця, нашых продкаў, ён асэнсаваны і выпакутаваны мільёнамі беларусаў. Яго трэба шанаваць і захоўваць - як і традыцыі, культуру, мову. Нельга заставацца адзіным народам, які адмовіўся ад сваіх сімвалаў і сваёй мовы. Кожны палітык і патрыёт Беларусі павінен прызнаваць менавіта іх, а не тыя сімвалы, якія выраслі на ідэалогіі, стэрэатыпах і чужых каштоўнасцях", - лічыць Захар Шыбека.

Заклікае зыходзіць са стаўлення кандыдатаў у прэзідэнты да лёсу мовы і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, дарэчы, рускі па нацыянальнасці. "Сімволіка і мова - наша база, без якой не будзе незалежнай Беларусі, - гаворыць ён. - А размовы пра магчымыя народныя хваляванні - не больш чым дэмагогія тых, хто прадаўся Маскве, альбо тых, хто адстойвае свае дробныя інтарэсы і спрабуе спадабацца электарату Лукашэнкі".

Бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" трэба вяртаць як мага хутчэй, кажа Трусаў. "А вось працэс надання беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай можа заняць гадоў дваццаць, - лічыць старшыня ТБМ. - Спачатку трэба ўнесці змены ў закон аб мовах і ўвесці поўнае раўнапраўе: 50 на 50 выкладання па-руску і па-беларуску ў школах і ВНУ, 50 на 50 перадач па радыё і тэлебачанню і г.д. Трэба даць людзям выбар, але папярэдзіць, што ўсё ідзе да таго, што беларуская мова стане адзінай дзяржаўнай. А астатнія дзесяць гадоў з тых дваццаці аддаць пад вяртанне да нормаў Канстытуцыі 1994 года: беларуская мова - адзіная дзяржаўная, руская - мова нацыянальнай меншасці".

Аднак у самім беларускім грамадстве няма паразумення па гэтых пытаннях. Таму нічога дзіўнага, што і сярод кандыдатаў у прэзідэнты існуюць розныя думкі наконт вербальнай і візуальнай будучыні нашай краіны. Адны катэгарычна заяўляюць, што беларускую мову трэба зрабіць адзінай дзяржаўнай, як мага хутчэй вярнуць у якасці дзяржаўных сімвалаў бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Іншыя дыпламатычна лавіруюць паміж двухмоўем і неахвотна гавораць на тэму сімволікі.

З десяці кандыдатаў ў прэзідэнты выключна па-беларуску размаўляюць толькі Рыгор Кастусёў і Мікалай Статкевіч. Двухмоўе культывуюць усе астатнія - хто ў большай, хто ў меньшай ступені, у залежнасці ад абставін і ад узроўню валодання мовамі. Цяперашні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на беларускую мову пераходзіць вельмі рэдка і звычайна толькі дзеля негатыўнай ацэнкі якіх-небудзь з’яў ці персон. Ён - бадай што ён адзіны з кандыдатаў катэгарычна супраць якіх бы тое ні было зменаў у гэтых сферах.

На Беларусі павінна панаваць беларускае

Сярод кандыдатаў, якія найбольш адкрыта і паслядоўна выступаюць за наданне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай, - Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.

Згодна з перадвыбарнай праграмай Партыі БНФ, з якой ідзе на выбары Рыгор Кастусёў, першым ягоным указам у выпадку перамогі "будзе ўказ аб вяртанні спрадвечных нацыянальных беларускіх сімвалаў - Пагоні і святога Бел-чырвона-белага сцягу. Другім указам будуць створаныя дзейсныя механізмы падтрымкі і пашырэння ўжывання беларускай мовы". Кастусёў прапануе наступны варыянт паступовага павароту беларускага народа да роднай мовы: "Для пашырэння яе ўжывання першым крокам можа быць увядзенне навучання па-беларуску ў ВНУ. І арганізаваць гэта трэба праз надбаўку для выкладчыкаў, якія будуць вучыць па-беларуску. Пасля такога самі бацькі пажадаюць, каб іх дзяцей і ў школах вучылі на роднай мове".

Але, падкрэслівае Кастусёў, гэта не значыць, што па-руску размаўляць будзе забаронена. "Без рускай мовы мы не абыдземся, умовы яе вывучэння будуць захаваныя, - распавёў палітык. - Таксама трэба стварыць магчымасці і для вывучэння моваў нацыянальных меншасцяў, а таксама англійскай, нямецкай, іншых замежных моваў. Чым больш моваў нашы дзеткі будуць ведаць, тым лепей".

Наўрад ці ў каго ёсць сумненні і датычна пазіцыі знакамітага беларускага паэта, які ўвязаўся ў барацьбу за прэзідэнцтва. "Я БЕЛАРУСКІ паэт - і гэтым ўсё сказана пра маё стаўленне да сітуацыі з беларускай мовай і сімволікай, - заявіў Naviny.by Уладзімір Някляеў. - Дарэчы, менавіта гэтае пытанне з’яўляецца першай расколінай паміж мной і Лукашэнкам. Таму што я зыходжу з простай логікі: на Беларусі павінна панаваць беларускае. Мова і сімволіка - у іх крыецца наша адрозненне ад іншых народаў".

Аднак прымусовай беларусізацыяй Някляеў нікому не пагражае. "Трэба ж разумець, што вырасла цалкам русіфікаванае пакаленне. Не мае сэнсу садзіцца на белага каня і патрабаваць раптоўнага вяртання да ўсяго беларускага, - тлумачыць кандыдат. - Людзей трэба ўгаворваць быць беларусамі і даводзіць ім перавагі: лепей быць беларусам, сапраўдным прадстаўніком сваёй краіны, чым абы-кім без сваёй мовы і традыцый..."

Актыўную пазіцыю у абарону беларускай мовы займае і Мікалай Статкевіч.

"Беларусі наканавана быць мультылінгвістычнай. Але сярод гэтага "мульты" галоўнае месца павінна займаць беларуская мова. Ёй неабходна вярнуць належны дзяржаўны статус, а рускай - надаць асаблівы статус. Нешта па прыкладзе Ўкраіны. Там ніхто не скажа, што яго пакрыўдзілі па моўнай прыкмеце, але украінская мова ўсё больш і больш пашырае свой уплыў", - патлумачыў кандыдат сваю пазіцыю ў інтэрв’ю Naviny.by.

Што да дзяржаўнай сімволікі, то тут Статкевіч звяртае ўвагу нават не на маральнасць ці гістарычнасць сучасных беларускіх герба і сцяга, а на іх значэнне з пункту гледжання сімволікі: "Сорам і ганьба, што мы адмаўляемся ад старадаўніх спрадвечных сімвалаў. Бел-чырвона-белы - сімвал адраджэння з мёртвага да жыцця. А сучасны беларускі сцяг… Мабыць, людзі, якія прапаноўвалі яго, не ведалі, што арнамент мае сваю мову. І мова арнамента цяперашняга сцяга - пахавальная. Па-сутнасці, адзін сцяг - сімвал вечнага жыцця, адраджэння, другі - сімвал смерці. Трэба беларусам гэта патлумачыць, і хай яны самі выбіраюць".

Грошы і рэферэндум

Другую групу ўмоўна складаюць тыя кандыдаты, якія таксама за беларусізацыю, але - паступовую, без тэрміновага надання беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай, а некаторыя з іх і супраць чырвона-зялёнага сцяга нічога не маюць.

Сярод іх - Віталь Рымашэўскі, які плануе пашыраць ужыванне беларускай мовы перадусім стымуляваннем: "У мяне ёсць рэцэпт, як павялічыць ужыванне беларускай мовы. Патрэбна ствараць фонды ў падтрымку беларускай культуры. Больш таго, ёсць простыя метады, напрыклад, даплачваць людзям за карыстанне беларускай мовай на працы. Калі чалавек, які стане затрачваць свой час на вывучанне беларускай мовы, будзе мець добрую даплату да свайго заробку (напрыклад, 25%), то адразу жадаючых размаўляць па-беларуску з'явіцца вельмі шмат".

Яраслаў Раманчук у выпадку перамогі на выбарах намер стварыць Інстытут нацыянальнага адраджэння, які будзе каардынаваць выкананне разлічанай на дзесяць гадоў праграмы адраджэння культуры і папулярызацыі беларускай мовы.

"У планах таксама - стварыць добры інфармацыйна-адукацыйны прадукт на беларускай мове, і ўжо пасля - калі нашы грамадзяне самі таго пажадаюць - беларуская мова магла б застацца адзінай са статусам дзяржаўнай", - распавёў палітык.

Алесь Міхалевіч лічыць: дзеля таго, каб беларуская мова сапраўды стала дзяржаўнай, яна павінна мець дзяржаўную падтрымку. "Трэба, каб усе чыноўнікі ведалі беларускую мову, - тлумачыць ён. - Вельмі важна забяспечыць доступ беларускай мовы ў сістэму правасуддзя, ва ўсю сістэму дзяржаўных органаў".

Што тычыцца герба і сцяга, то тут Міхалевіч прапануе перакласці адказнасць на парламент: "Лічу, гэтым павінен займацца дэмакратычна абраны парламент. Асабіста для мяне бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" з’яўляюцца нацыянальным сімваламі. Але і нянавісці да чырвона-зялёнага сцяга у мяне няма. Таму што пад ім нашы спартсмены перамагалі на шматлікіх спаборніцтвах, і гэта сцяг, з якім звязаныя апошнія гады беларускай дзяржаўнасці".

Андрэй Саннікаў упэўнены, што рускай мове ў Беларусі нічога не пагражае. "Не будзе ніякага прыгнёту", - кажа ён. Аднак у неабходнасці надання беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай Саннікаў не сумняваецца. "Гэта трэба, каб яе адрадзіць, - тлумачыць сваю пазіцыю кандыдат. – Калі ўводзілі дзве дзярджаўныя мовы, улады скарысталі гэта, каб увогуле загнаць беларускую мову ў падполле. Фактычна ў нас зараз спыненыя працэсы, якія пачаліся было на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Я нават не хачу называць, наколькі працяглым мусіць быць перыяд для адраджэння беларускай мовы. Увогуле не трэба ўстанаўліваць тэрміны для паступовага пераходу на беларускую мову ў тых сферах, у якіх будзе больш складана на яе перайходзіць. Ну а сфера культуры, зносінаў павінны развівацца за кошт прыцягальнасці праектаў, накіраваных на падтрымку беларускай мовы".

Як мяркуе Дзмітрый Усс, паколькі ў Беларусі вырасла ўжо не адно рускамоўнае пакаленне, рэзка ламаць сітуацыю не варта: "Трэба пакінуць дзяржаўнымі дзве мовы, і проста пашыраць ужыванне беларускай - калі народ дасць на тое згоду". А пытанне датычна дзяржаўнай сімволікі кандыдат прапануе вынесці на рэферэндум.

За рэферэндум і Віктар Цярэшчанка: "Пры прэзідэнце павінен быць створаны грамадскі савет, які будзе маць права выносіць на разгляд у тым ліку і такія пытанні. І калі пытанне герба і сцяга ў такім парадку паставяць прэзідэнту, ён яго будзе разглядаць. Але канчаткова вырашаць павінен народ праз рэферэндум".

Пытанне статусу беларускай мовы, на думку Цярэшчанкі, таксама павінна быць разгледжана на рэферэндуме. "Захаваць культуру, традыцыі, нацыю без роднай мовы немагчыма, - кажа ён. - Народ прызвычаіўся да двухмоўя, але трэба яго паступова рыхтаваць да магчымага пераходу на адзіную беларускамоўную сістэму".

Бедная наша мова!


З усёй абоймы кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка - адзіны паслядоўны і зацяты праціўнік бела-чырвона-белага сцяга з гербам "Пагоня" ды статуса адзінай дзяржаўнай для беларускай мовы. Прычым па гэтых пытаннях ён мае працяглую па часе і даволі шырокую электаральную падтрымку ў грамадстве.

Беларускамоўе, нацыянальная сімволіка былі адметнасцямі ідэалагічных ворагаў Лукашэнкі - Беларускага Народнага Фронту і ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Таму не дзіва, што адразу ж пасля сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года першы прэзідэнт пачаў наступ на гэтыя атрыбуты.

Праз паўгода пасля прыходу ва ўладу, на сесіі Гомельскага гарсавету, ён заявіў: "Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык - бедный язык. В мире существует только два великих языка - русский и английский".

Рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года зацвердзіў новыя сцяг і герб - крыху мадэрнізаваныя сімвалы БССР, а таксама рускую мову ў статусе другой дзяржаўнай. Гэтае рашэнне фактычна пазбавіла грамадства відавочнай патрэбы вывучаць беларускую мову, беларусізацыя была перапыненая. У выніку пачала скарачацца колькасць вучняў, якія атрымлівалі школьную адукацыю па-беларуску. На пачатак 2008 года толькі 18,4 працэнта беларускіх школьнікаў вучыліся ў беларускамоўных школах, у гарадах жа іх было ўвогуле толькі 1,9 працэнта! Паводле дадзеных перапісу, за апошнія дзесяць гадоў колькасць насельніцтва Беларусі, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася з 73,3 працэнтаў да 53!

Нельга сказаць, што за 16 гадоў прэзідэнцтва стаўленне Аляксандра Лукашэнкі да беларускай мовы зусім не змянілася. Напрыклад, даўно ўжо не чутна з ягоных вуснаў прыніжальных у дачыненні да яе выказванняў. Але няма і ніякіх знакаў таго, што стаўленне беларускай дзяржавы пры такой уладзе да беларускай жа мовы можа змяніцца. Гаворка нават не пра вылучэнне яе адзінай дзяржаўнай, а пра простую падтрымку з боку дзяржавы. 30 снежня 2009 года Лукашэнка чарговы раз даў зразумець, што ў пытаннях мовы ён будзе трымацца да апошняга"Вопросы языковые раз и навсегда в стране решены, по крайней мере, в тот период времени, пока я буду президентом нашей Беларуси".  

У дачыненні да дзяржаўнай сімволікі пазіцыя цяперашняга прэзідэнта таксама катэгарычная. "Мы, белорусы, - мирный народ, который никому не угрожает, превыше всего ценит счастье спокойно трудится на своей земле, но никогда не позволит отнять у себя свободу. И не случайно в государственных символах, выбранных белорусами, нет места агрессивным геральдическим знакам. Наш герб украшают цветущие клевер и лен, а также хлебные колосья. Флаг сочетает в себе зеленый цвет жизни с красным цветом свободы и великих жертв, принесенных предками в борьбе за независимость", - адзначалася ў віншаванні Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Дзярджаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга сёлета.

Такім чынам, мы маем дзесяць кандыдатаў у прэзідэнты, пераважная большасць якіх гатовая ствараць умовы, спрыяльныя для развіцця і пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы. З пункту гледжання інтарэсаў беларушчыны выбар даволі вялікі - тут і кандыдаты, гатовыя да радыкальнага ўвядзення адзінай дзяржаўнай мовы; і тыя, хто прапануе рабіць гэта паступова, праз стварэнне сістэмы заахвочвання; і тыя, хто лічыць за лепшае запытацца ў самога народа, пры гэтым ведаючы, як народ адкажа.

Але электаральны расклад па гэтых пытаннях відавочны. За гады прэзідэнцкага праўлення Аляксандра Лукашэнкі незапатрабаванасць беларускай мовы набыла агульнаграмадскі характар і пры гэтым нібыта адпавядала чаканням большасці выбаршчыкаў, сфармаваным пад уздзеяннем прапаганды і ляноты. Так што, калі б моўнае пытанне было вырашальным на маючых адбыцца 19 снежня 2010 года выбарах, перамога Лукашэнкі сталася б непазбежнай.
 
-10%
-20%
-30%
-10%
-50%
-10%
-30%
-12%
-5%
-50%
-17%
-25%
0072916