1. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  2. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  3. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  4. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  5. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  6. В Будславе загорелся знаменитый костел, сгорела часть крыши
  7. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  8. Глава ВОЗ: Заболеваемость и смертность от COVID-19 вышли на плато на «неприемлемо высоком уровне»
  9. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  10. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  13. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  14. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  15. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  16. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  17. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  18. Стрельба в школе в Казани. Погибли 8 человек
  19. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  20. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  21. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  22. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  23. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  24. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  25. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  26. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  27. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  28. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  29. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  30. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался


фотоМенавiта ў трэцяй дэкадзе лютага кватэрныя цэны на другасным рынку сталiчнага жылля пераадолелi чарговую планку кошту квадратнага метра аднапакаёвых кватэр — 1,5 тысячы долараў. Нагадаю, што пачынаючы з трэцяй дэкады мiнулага снежня i на працягу першых двух тыдняў студзеня ў краiне на рынку нерухомасцi назiраўся мёртвы сезон, калi i пакупнiкi, i прадаўцы чакалi развiцця газава-энергетычных падзей. Сёння мы ўжо ведаем, што кошт будаўнiцтва будзе павышацца. Як моцна — гэта залежыць ад многiх фактараў. Сёння мы працягваем размову з пастаянным экспертам нашага выдання дырэктарам Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалаем ПРАСТАЛУПАВЫМ.

Згодна з iнфармацыяй каталогаў спецыялiзаванага выдання "Нерухомасць Беларусi", маленькiя кватэры ў сталiцы зараз пачалi даражэць прыкладна на 30—50 долараў за квадратны метр агульнай плошчы жылля ў тыдзень. Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што за апошнi месяц невялiкiя адна, - i двухпакаёвыя кватэры ў Мiнску даражэлi на 1,5—2 тысячы долараў за тыдзень.

Ланцуговая рэакцыя ператварылася ў падабенства масавага псiхозу?

Сёння ў буйных гарадах краiны каля 90—95 працэнтаў усiх здзелак па куплi-продажу кватэр на другасным рынку ажыццяўляецца тымi, хто прадае i адначасова купляе жыллё. Зараз на рынку шмат клiентаў, якiя хочуць прадаць шматпакаёвыя кватэры i адразу набыць некалькi маленькiх кватэр ужо з даплатай. Аднак аднапакаёвых кватэр i "двоек" сёння ў сталiцы катастрафiчна не хапае. Таму гаспадары кампактнага жылля пачынаюць даволi хутка i iстотна карэктаваць "цэннiкi" на такiя кватэры ў бок павелiчэння. Пасля гэтага на другасным рынку адбываецца ланцуговая рэакцыя падаражання з боку гаспадароў iншых тыпаў кватэр. Намiнальна даражэюць ужо i трох-, i чатырохпакаёвыя кватэры, пасля чаго зноў павялiчваецца кошт на маленькае жыллё. Змена "цэннiкаў" адбываецца вельмi хутка i выклiкае на рынку ўжо масавы псiхоз. Нiхто не ведае, што будзе з цэнамi на жыллё заўтра, бо чарга маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у буйных гарадах працягвае павялiчвацца. Разам з тым дзяржава аб’явiла, што будзе абмяжоўваць павелiчэнне цэн у будаўнiчым сектары толькi для "чаргавiкоў", а камерцыйнае будаўнiцтва павiнна выжываць "самастойна".

Даражэюць нават самыя слабенькiя аднапакаёўкi

Менавiта маленькiя i танныя вiды кватэр на другасным рынку жылля зараз сталi дэфiцытам. Зусiм слабенькiя аднапакаёўкi ў не вельмi прэстыжных мiкрараёнах на апошнiх цi першых паверхах старых дамоў агульнай плошчай 30—34 квадратныя метры зараз прапаноўваюцца мiнiмум па 50 тысяч долараў. Крыху меншыя "хрушчоўкi" нават з такой маленькай плошчай "квадратаў" ужо цягнуць за 51—53 тысячы ўмоўных адзiнак. Зараз сярэднi кошт аднапакаёвых кватэр у Мiнску склаў 53—54 тысячы долараў. Сёння сярэдняя цана квадратнага метра кватэр дасягнула 1572 долараў, што на 52 пункты вышэй, чым тыдзень таму.

Вельмi iстотна ў апошнi час даражэюць i асобныя пакоi ў звычайных стандартных шматпакаёвых кватэрах. У залежнасцi ад плошчы "кутка", наяўнасцi праблемных суседзяў i iншых параметраў якасцi такога жылля пакоi прадаюцца за 20—35 тысяч долараў. Яшчэ 1,5—2 гады таму асобны пакой можна было набыць за 7—10 тысяч долараў.

Разам з тым больш-менш якасныя аднапакаёвыя кватэры ў 9-павярховых панэльных дамах сёння каштуюць не менш за 55—60 тысяч долараў.

Тэндэнцыя, якая назiраецца зараз у сталiцы, амаль на такiм жа ўзроўнi адлюстроўваецца на другасным рынку абласных цэнтраў i iншых буйных гарадах краiны. Калi, напрыклад, аднапакаёвыя кватэры палепшанай планiроўкi ў пачатку года ў Магiлёве прапаноўвалiся за 25—27 тысяч долараў, то сёння набыць такiя кватэры можна толькi за 28—31 тысячу долараў.

Прыкладна на 3—5 тысяч долараў падаражэлi з пачатку года ўсе больш-менш прывабныя аднапакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах. Аднак, калi ў Вiцебску "аднапакаёўкi" яшчэ можна адшукаць за 19—23 тысячы "баксаў", то ў буйных мегаполiсах заходняга накiрунку (Брэст, Гродна) якасныя "аднапакаёўкi" прапаноўваюцца зараз не танней, чым за 26—32 тысячы долараў. Iстотна працягвае даражэць маленькае жыллё ў такiх "грашовых" гарадах, як Салiгорск, Наваполацк i Мазыр. У гарадах шахцёраў i нафтавiкоў аднапакаёвыя кватэры каштуюць зараз 26—32 тысячы долараў. Недзе на 2—3 тысячы падаражэлi нават маленькiя кватэры ў такiх раённых цэнтрах, як Ляхавiчы i Лепель. Праўда, у такiх гарадах рэальны "цэннiк" жылля залежыць галоўным чынам ад наяўнасцi там стратэгiчных вытворчасцяў i (або) развiтых прадпрымальнiцкiх структур, дзе ёсць магчымасць зарабiць нядрэнныя грошы.

Даражэе i шматпакаёвае жыллё

Даволi iстотнымi тэмпамi даражэюць зараз i двухпакаёвыя кватэры. Дрэнныя па якасцi i маленькiя па планiроўцы двухпакаёвыя кватэры на другасным рынку жылля сталiцы падаражэлi ў апошнi месяц не так iстотна. "Двойкi" з агульнай плошчай 40—47 квадратных метраў жылля прапаноўваюцца ў старых "хрушчоўках" яшчэ за 58—60 тысяч долараў. У лепшых мiкрараёнах нават на гранiчных паверхах такiя кватэры каштуюць ужо не менш за 60—64 тысячы долараў. Сярэднi кошт двухпакаёвай кватэры ў сталiцы дасягнуў 70—71 тысячы долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы такога жылля ацэньваецца ў 1420—1450 долараў. Самая вялiкая колькасць двухпакаёвых кватэр у сталiцы прапаноўваецца пакупнiкам за 65—75 тысяч долараў. Сёння ў новых або "спальных" мiкрараёнах з’явiлiся ўжо двухпакаёвыя кватэры коштам больш за 100 тысяч долараў, у якiх квадратны метр жылля ацэньваецца амаль у 2 тысячы долараў.

Двухпакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах каштуюць зараз сама меней 35—37 тысяч долараў i працягваюць хутка даражэць i далей. Нават у Салiгорску, Наваполацку i Мазыры "двойкi" дацягваюць да 33—35 тысяч долараў, а трохпакаёвыя кватэры — да 50 тысяч умоўных адзiнак. Старыя трохпакаёвыя кватэры з дабiтай сантэхнiкай у дамах-"хрушчоўках" каштуюць у абласных цэнтрах прыкладна на 3—7 тысяч танней, чым у "спальных" мiкрараёнах, якiя былi пабудаваныя ўжо ў 90-х гадах.

У сталiцы сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр дасягнуў зараз 88 тысяч долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы каштуе 1330 долараў. Самая танная "тройка" ў Мiнску сёння каштуе 70—73 тысячы долараў. За гэтыя грошы зараз магчыма набыць жыллё з агульнай плошчай 60—65 метраў.

Падаражанне да вясны не спынiцца?

Паводле меркавання Мiкалая Прасталупава, жыхары буйных гарадоў сёння панiчна баяцца далейшага павышэння цэн на энергаёмiстыя тавары, у тым лiку i на нерухомасць. Калi такая сiтуацыя працягнецца i надалей, то жыллё будзе даражэць ажно да вясны. Будаўнiцтва таннага жылля толькi для чаргавiкоў гэтага становiшча не выправiць. Неабходна ўвесцi адмiнiстрацыйны рэсурс, калi на будаўнiчыя пляцоўкi сталiцы i iншых буйных гарадоў краiны змогуць прыйсцi ўсе жадаючыя будаўнiчыя арганiзацыi краiны. Калi сiтуацыя ў гэтым накiрунку кардынальным чынам не зменiцца, то развiццё другаснага рынку сталiчнага жылля можа пайсцi па двух процiлеглых накiрунках. Па першаму сцэнарыю кватэры будуць працягваць даражэць i надалей, калi кошт квадратнага метра жылля дасягне ў маi нават 2 тысяч долараў. У iншым выпадку, патэнцыяльныя пакупнiкi дарагога жылля адмовяцца набываць кватэры па штучна завышанаму кошту i пакiнуць рынак. Калi попыт на другаснае жыллё iстотна знiзiцца, тады, адпаведна, i кошт на такiя кватэры амаль iмгненна ўпадзе.

Сяргей КУРКАЧ

Фото - photo.bymedia.net

-20%
-50%
-15%
-20%
-21%
-15%
-30%
-10%
0073182