Мiнiстэрства гандлю Беларусi выступае за адмену абмежавання ў памеры 30 працэнтаў на гандлёвую нацэнку на тавары. Аб гэтым на пасяджэннi калегii ведамства паведамiў першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi.

"У сувязi з павышэннем цэн на энерганосьбiты мiнiстэрства выступае супраць спроб далейшага стрымлiвання росту цэн толькi за кошт гандлю", пракаментаваў першы намеснiк мiнiстра. Паводле яго слоў, неабходна скарацiць пералiк сацыяльна значных тавараў, на якiя ўстаноўлены абмежаваннi, а таксама даць права самiм арганiзацыям вырашаць такiя пытаннi з улiкам кан’юнктуры рынку. Мiнiстэрства гандлю мае намер аргументавана даказаць Мiнэканомiкi неабходнасць прыняцця такога рашэння. Мiнiстэрства гандлю Беларусi прымае меры, каб не дапусцiць росту цэн на тавары i паслугi звыш устаноўленага ўзроўню iнфляцыi. Аб гэтым на пасяджэннi калегii ведамства паведамiў першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-80%
-30%
-20%
-60%
-25%
-10%
0061173