Па стану на 20 лютага ў падатковыя iнспекцыi было пададзена 82 436 дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе. На гэты час дэкларацыi падалi 58 587 фiзiчных асоб i 23 849 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Марына Грыгарчук, у параўнаннi з мiнулым годам на гэту дату сёлета фiзiчнымi асобамi было пададзена на 6 тысяч дэкларацый больш. Зноў нагадаем, што дэкларацыю сёлета павiнны прадаставiць грамадзяне рэспублiкi, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны на працягу больш чым 183 дзён, калi на працягу года яны атрымлiвалi абкладаемыя падаходным падаткам даходы з дзвюх i больш крынiц i iх сума перавысiла 6 169 920 рублёў. Зараз у падатковых iнспекцыях назiраецца сапраўдны ажыятаж i даволi вялiкiя чэргi.

Сёлета спецыялiсты МПЗ разлiчваюць, што дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе пададуць не менш як 160-170 тысяч чалавек.

Сяргей КУРКАЧ
-20%
-20%
-30%
-10%
-12%
-16%
-50%
-20%
-60%