1. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  2. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  3. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  4. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  5. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  6. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  7. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  8. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  9. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  10. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  11. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  12. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  13. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  14. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика
  15. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  16. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  17. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  18. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  19. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  20. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  21. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  22. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  23. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  24. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  25. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  26. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  27. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  28. Пока новые Skoda не продают — ищем подержанные. Сколько стоят экземпляры с минимальным пробегом
  29. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  30. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка


Мiнiстэрства спорту i турызму выступае за выраўноўванне тарыфаў на аказанне гасцiнiчных паслуг для беларусаў, грамадзян СНД i замежных грамадзян. Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў начальнiк упраўлення турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Вiктар Янкавенка.

Пакуль толькi лiчаныя гасцiнiцы ў Беларусi могуць пахвалiцца звычайным для еўрапейцаў камфортам i абавязковым для падобных устаноў наборам сэрвiсных паслуг. Сертыфiкацыю прайшлi ўсяго 10 беларускiх гасцiнiц, прычым да чатырох «зорак» змагла «дацягнуць» толькi адна гасцiнiца «Мiнск», а ўсе астатнiя былi ацэнены на тры «зоркi». Тым не менш кошт беларускiх гасцiнiц для замежных грамадзян значна перавышае кошт гасцiнiц у суседняй Лiтве цi Украiне. Дарэчы, летась сярод пастаяльцаў беларускiх гасцiнiц было зарэгiстравана каля 235 тысяч замежнiкаў i 1 мiльён беларусаў, а сумы, якiя яны заплацiлi за прадастаўленыя iм гасцiнiчныя паслугi, аказалiся практычна аднолькавыя. «Iснуючая на сённяшнi дзень цэнавая дыскрымiнацыя ў гасцiнiчным абслугоўваннi зусiм не спрыяе павелiчэнню патоку ў нашу краiну замежных турыстаў», — падкрэслiў Вiктар Янкавенка.

У зацверджаны нядаўна «План мерапрыемстваў па развiццю гасцiнiчнай гаспадаркi ў Рэспублiцы Беларусь» было ўнесена некалькi пунктаў, якiя датычацца ўдасканалення тарыфнай палiтыкi. У прыватнасцi, да канца мая будуць унесены ва ўрад прапановы аб увядзеннi адзiных тарыфаў на гасцiнiчныя паслугi як для беларусаў, так i для замежных грамадзян. Акрамя таго плануецца распрацаваць i ўкаранiць у практыку сiстэму гiбкiх скiдак на тарыфы па аказанню гасцiнiчных паслуг для турыстычных груп, для студэнтаў i школьнiкаў на канiкулярны час, тарыфы выхаднога дня, тарыфы, якiя будуць залежаць ад працягласцi пражывання ў гасцiнiцы пастаяльцаў i гэтак далей.

Згодна з планам, да канца гэтага года павiнны быць распрацаваны i ўнесены ва ўрад адзiныя для Беларусi правiлы прадастаўлення гасцiнiчных паслуг, дзе будуць дакладна прапiсаны парадак бранiравання месцаў у гасцiнiцах, вызначэнне часу разлiку за знаходжанне ў гасцiнiцы пастаяльцаў (з моманту iх засялення), а таксама рэгiстрацыя замежных гасцей.

Акрамя таго план прадугледжвае i пашырэнне гасцiнiчнага фонду нашай краiны: у прыватнасцi, будаўнiцтва i рэканструкцыю гасцiнiц сярэдняга эканамiчнага класа з невысокiм узроўнем цэн (стандарту 2-3 «зоркi») у гарадах i буйных населеных пунктах, матэляў i невялiкiх гасцiнiц уздоўж найбольш папулярных турыстычных маршрутаў, будаўнiцтва аўтакемпiнгаў з неабходным для прыёму турыстычных аўтобусаў абсталяваннем. Да сярэдзiны гэтага года аблвыканкамам, Мiнгарвыканкаму i Камзему даручана вызначыць пералiк зямельных участкаў, прызначаных пад будаўнiцтва аб’ектаў турыстычнай iнфраструктуры.

Акрамя таго, адной з галоўных умоў прыцягнення ў нашу краiну замежных турыстаў, як лiчаць у мiнiстэрстве спорту i турызму, з’яўляецца сертыфiкацыя беларускiх гасцiнiц: гасцiнiчныя паслугi — гэта той жа тавар, i пры яго набыццi замежныя турысты павiнны ведаць, што яны купляюць. Сертыфiкацыя i класiфiкацыя гасцiнiц будзе праводзiцца на добраахвотнай аснове на працягу 2006 года. Больш жорсткiмi павiнны стаць i патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да абслуговага персаналу гасцiнiц. Веданне замежных моў, iнфармацыйных тэхналогiй, псiхалогii i этыкi зносiнаў, веданне тэхналогiй абслугоўвання гасцей у гасцiнiчных комплексах i службах будуць зусiм не лiшнiмi для персаналу беларускiх гасцiнiц — перакананыя ў мiнiстэрстве спорту i турызму.

На папулярызацыю беларускага турыстычнага прадукту на знешнiх рынках накiраваны i сайт Нацыянальнага агенцтва па турызму Рэспублiкi Беларусь (http://www.touragency.by/ru/). Паводле слоў начальнiка аддзела маркетынгу i выдавецкай дзейнасцi агенцтва Кацярыны Лiпень, на гэтым сайце размешчана самая разнастайная iнфармацыя, разлiчаная на турыстаў, якiя пажадаюць наведаць Беларусь: магчымыя турыстычныя маршруты, iнфармацыя пра замкi i крэпасцi, сядзiбы i палацы, нацыянальныя паркi i запаведнiкi, цэрквы i касцёлы, музеi i арт-галереi, гарналыжныя курорты i паркi адпачынку. Вельмi каштоўнай для людзей, якiя ўпершыню збiраюцца ў Беларусь, можа аказацца iнфармацыя аб мытных правiлах, клiматычных умовах нашай краiны, рабоце транспарту, магчымасцi пракату аўтамабiля, дзейнасцi беларускiх банкаў, умовах страхавання, шопiнгу, чаявых, курсах валют, карысных тэлефонных нумарах i многiм iншым. Пакуль што распрацаваны рускамоўная i англамоўная версii сайта. Але ў перспектыве атрымаць патрэбную iнфармацыю наведвальнiкi сайта змогуць таксама на нямецкай, французскай, iспанскай, iтальянскай, польскай i лiтоўскай мовах. Цiкава, што на сённяшнi дзень найбольш частымi наведвальнiкамi сайта з’яўляюцца грамадзяне Злучаных Штатаў Амерыкi, Германii, а таксама беларусы.

Надзея НIКАЛАЕВА
-10%
-10%
-21%
-10%
-15%
-10%
-12%
-35%
-20%
0069757