1. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  2. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  3. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  4. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  5. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  6. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  7. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  8. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  9. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  10. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  11. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  12. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  13. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  14. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  15. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  16. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  17. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  18. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  19. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  20. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  21. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  22. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  23. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  24. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  25. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  26. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  27. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  28. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  29. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  30. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга


Іосіф Сярэдзіч,

Учора ў мяне адбылася сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. З вока на вока. Адзін на адзін. Амаль трыццаць гадоў мінула з таго часу, як мы пазнаёміліся. Па-рознаму складваліся нашы адносіны. Шляхі-дарогі сыходзіліся (разам працавалі ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання) і разыходзіліся, былі паразуменні і непаразуменні. Учора мы не высвятлялі, хто з нас у той ці іншы момант дзейнічаў правільна, а хто памыляўся. Гэта вырашыць гісторыя. Галоўны рэдактар газеты «Народная Воля» Іосіф Сярэдзіч — пра сустрэчу з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Фото: president.gov.by
Фото: president.gov.by

Я папрасіў А.Р.Лукашэнку прыняць мяне па адной прычыне: сітуацыя ў краіне складваецца такім чынам, што ў небяспецы можа апынуцца Беларусь. І яе лёс, лёс нацыі, лёс народа залежыць не толькі ад Аляксандра Рыгоравіча. Многае, вельмі многае залежыць ад кожнага з нас.

Я, шчыра кажучы, не хачу, каб мы згубілі тое, да чаго, ахвяруючы жыццямі, імкнуліся нашы продкі на працягу многіх вякоў. Сёння Беларусь — незалежная, суверэнная краіна. На нашай зямлі мір і спакой.

На жаль, можа наступіць (ці ўжо наступіла?) чорная паласа з-за мноства абставін. Як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных. Аналізаваць, рабіць высновы трэба, але не час пасыпаць галаву попелам і не час распальваць варожасць адзін да аднаго. У цяжкі, складаны перыяд нам, як ніколі, патрэбна нацыянальная згода, дыялог, а не грамадзянскія сутычкі. Усе спрэчкі, усе канфлікты цывілізаваныя людзі вырашаюць мірным шляхам. А я лічу, што мы, беларусы, — цывілізаваная нацыя. І, спадзяюся, пацвердзім гэта падчас чарговых выпрабаванняў.

У мяне сям’я, ёсць дзеці, унукі. Я працую з людзьмі, якім таксама ёсць чым даражыць. Штодзень чытаю рэдакцыйную пошту і востра адчуваю боль грамадства: не дай Бог, каб палыхнула наша зямля! Нам ні ў якім разе не трэба дапусціць тых жудасных падзей, якія ў апошнія гады паставілі на мяжу выжывання многія краіны, многія нацыі.

Мы не першыя апынаемся ў надзвычай складанай сітуацыі. Праз цяжкія выпрабаванні прайшлі многія народы. Пройдзем і мы. І добра было б, каб страты аказаліся найменшымі.

Падчас сустрэчы з Аляксандрам Рыгоравічам, а яна доўжылася амаль дзве гадзіны, я пераканаўся: як прэзідэнт ён сёння не той, якім быў пятнаццаць-дваццаць гадоў таму. Нават, магчыма, не той, якім быў летась-пазалетась. Знаходзячыся ў руля ўлады, ён, як ніхто іншы, адчувае небяспеку, якая, калі не прымаць рашучых захадаў, можа навіснуць над краінай.

Ці ўсё залежыць ад яго? Многае, але не ўсё. Адзін у полі не воін. Сваё слова павінен сказаць народ, і толькі агульныя высілкі могуць даць станоўчы плён. Нас, беларусаў, амаль дзесяць мільёнаў. Велізарная сіла!

Як салідарызавацца і разам пераадолець тыя перашкоды, якія ўзніклі на шляху развіцця суверэннай Беларусі? Адказ на гэтае лёсавызначальнае пытанне я і шукаў у дыялогу з прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам. Пераканаўся: у такіх жа пакутных пошуках і Аляксандр Рыгоравіч.

Усё часцей і часцей у выступленнях А.Р.Лукашэнкі гучаць словы, што не за гарамі той дзень, калі яго прэзідэнцтва наблізіцца да завяршэння. Але змена ўлады павінна адбыцца не праз крывавы майдан, не праз грамадзянскую калатнечу і не праз страту нашага самага найвялікшага здабытку — Незалежнасці. Адчуваецца, ён хоча перадаць краіну ў другія рукі не разваленую, не са знішчанай эканомікай і жабрацкім дабрабытам людзей, а жыццядзейную, спакойную, суверэнную. Мірна, дэмакратычна, цывілізавана, а не праз барыкады і закалоты.

Пагадзіцеся, іншай альтэрнатывы ў беларусаў няма. Трэба разам знайсці шляхі выхаду з цяжкай сітуацыі, якая склалася ў апошнія месяцы. І вось тут наша размова выйшла на канкрэтныя варыянты магчымага агульнанацыянальнага дыялогу. Я, не паглыбляючыся ў дэталі, накідаў схему наконт таго, як, на мой погляд, можна арганізаваць работу «Нацыянальнага круглага стала». Прыклад многіх краін, у тым ліку і нашай суседкі Польшчы, сведчыць, што, калі дзяржава паўстае перад надзвычай цяжкімі выпрабаваннямі, яна павінна ў першую чаргу вырашыць лёсавызначальную праблему — салідарызаваць грамадства. Тут, дарэчы, трэба ўзгадаць народную мудрасць: адна галава — добра, а дзве — лепш. І я прапанаваў Аляксандру Рыгоравічу паспрыяць таму, каб самыя разумныя галовы Беларусі - няхай іх будзе сто, дзвесце — селі разам з прадстаўнікамі ўлады за адзін круглы ці квадратны стол і памазгавалі над праблемай, якая сёння хвалюе, трывожыць усіх, хто жыве ў Беларусі: як, пакуль не позна, адвесці тыя пагрозы, якія чорнымі хмарамі навісаюць над краінай? Ні я, ні прэзідэнт не маем права ў гэты адказны час ставіць на першае месца свае асабістыя інтарэсы.

Падчас спакойнага, разважлівага дыялогу выйшлі на тэму адказнасці ўсіх галін улады за лёс Беларусі. Я выказаў думку, што «вертыкаль» як форма кіравання дзяржавай патрабуе карэннага рэфармавання. У сваю чаргу Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на тое, што наступіў час перагляду некаторых артыкулаў Канстытуцыі.

І, вядома ж, размаўляючы з прэзідэнтам, я не мог не выканаць даручэнне сваіх калег: давесці да Аляксандра Рыгоравіча інфармацыю, што вось ужо колькі гадоў шэраг незалежных рэгіянальных газет пазбаўлены мясцовымі чыноўнікамі права свабодна распаўсюджвацца праз кіёскі, падпісныя каталогі, ёсць перашкоды з друкам. Сорамна, каб з-за такой дыскрымінацыі Беларусь на міжнародным узроўні шпілялі за ўціск СМІ, адсутнасць свабоды слова. Пачуўшы мае разважанні, А. Лукашэнка сказаў: «Лічыце, што ўсе сродкі масавай інфармацыі ў нашай краіне з сённяшняга дня будуць мець аднолькавыя правы».

Я пішу гэтыя радкі, а праз кожныя пяць-шэсць хвілін раздаецца тэлефонны званок, і мне задаюць адно і тое ж пытанне: «Як вы ацэньваеце сустрэчу з прэзідэнтам?» Адказ такі: «Ужо тое, што яна доўжылася амаль дзве гадзіны, дае падставы зрабіць наступную выснову: яна была карыснай для двух бакоў - і для мяне, і для прэзідэнта».

У першых радках ліста я падкрэсліў: сустрэча з А.Р.Лукашэнкам праходзіла з вока на вока. І гэтая акалічнасць таксама пра многае сведчыць. На жаль, ні газетная плошча, ні графік выхаду газеты не дазваляюць мне падрабязна спыніцца на кожным фрагменце нашага дыялогу.

«Впечатления самые теплые». О чем главред «Народной воли» говорил с президентом

-8%
-50%
-15%
-11%
-20%
-99%
-30%
0073182