На адзін працэнтны пункт памяншаюцца стаўка рэфінансавання і ўліковая стаўка Нацыянальнага банка. З 10 сакавіка 2005 г. яны складуць 16 працэнтаў гадавых.

Такое рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка краiны (пастанова ад 02.03.2005 № 35) на падставе артыкула 366 Грамадзянскага кодэкса i артыкула 32 Банкаўскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, а таксама ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2005 год.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання і ўліковай стаўкі абумоўлена перш за ўсё запавольваннем тэмпаў інфляцыі і дэвальвацыі беларускага рубля. Так, па звестках Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, у студзені тэмп росту спажывецкiх цэн склаў 0,7 працэнта. Такі ж ўзровень яго і за тры тыдні лютага, што сведчыць пра запавольванне інфляцыйных працэсаў. Яны нават ніжэйшыя, чым прагназіравалася.

Нанава ўстаноўленыя стаўка рэфiнансавання i ўлiковая стаўка Нацыянальнага банка па-ранейшаму забяспечваюць вышэйшую даходнасць дэпазiтаў у беларускiх рублях (асабліва тэрміновых) у параўнаннi са зберажэннямi ў замежнай валюце, засцерагаюць уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце ад абясцэньвання, а таксама даюць магчымасць зрабiць яшчэ таннейшымi, а значыць, і больш даступнымі крэдыты для грамадзян і прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомiкi.

Як вядома, Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2005 год прадугледжана, па меры запавольвання інфляцыйных працэсаў да прагнозных значэнняў, узровень стаўкі рэфінансавання напрыканцы года знізіць да 9-12 працэнтаў гадавых.
-50%
-20%
-16%
-50%
-10%
-10%
-10%
-33%
-10%
0066856