Яўген Валошын,

"Еўрарадыё" знайшло "сакрэтныя" дызайн-праекты, якія ўвайшлі ў лік прызёраў. Цягам двух тыдняў выберуць пераможцу.

Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40500 чалавек
 
 Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорту, Мінгарвыканкама і Саюзу архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў.
  
“Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны, - тлумачыць дырэктар стадыёна “Дынама” Юрый Крывадубскі. - Адна карцінка - гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны”.

 Сам дырэктар “Дынама” не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў Сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў.
  
Аднак "Еўрарадыё" знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб'ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны.
 


 
А гэта (на вока) адзін з самых кампактных праектаў
 

 

 
Гэта адно з самых нечаканых абліччаў "Дынама". Праўда, не зразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент
 

 
А тут голым вокам відаць, што праектавалі беларусы
 

 
 
Гэта ўжо распаўсюджаны ў СМІ праект (на 40 тысяч гледачоў)
 

 
Варыянт падсветкі даху таго ж праекту
 
 
 
Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў.
  
Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый “Дынама” вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекту.
 

 
Яшчэ першага снежня на стадыёне правялі суботнік: знялі старыя сядзенні з брыля. Мінула ўжо блізу двух месяцаў, і на вока з таго часу не шмат скранулася з месца.
 

 
 
Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі.
 

 
 
“Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, - паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (указваючы на фасады. - Заўв. "Еўрарадыё") патынкуюць, пафарбуюць. Рэч у тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны”.

У нізінах ваколіцаў стадыёна "Дынама" прадпрымальнікі працягваюць працаваць
 
 
 

 
-25%
-10%
-30%
-21%
-10%
-50%
-30%
-30%
-11%
0067249