Кася Крот,

%D0%A2%D0%B0%D0%BA%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%86%D0%B0%20%D1%86%D1%8B%D0%B3%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%82%D1%8B%20%E2%80%9C%D0%A4%D0%AD%D0%A1%D0%A2%E2%80%9D%20%D0%B1%D0%B5%D0%B7%20%D0%B0%D0%BA%D1%86%D1%8B%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B9%20%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%96%20%D1%9E%20%D0%94%D0%BD%D0%B5%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%BF%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9%20%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96.%20%D0%97%D0%B4%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BA%20%D0%B7%20%D1%81%D0%B0%D0%B9%D1%82%D0%B0%20http%3A%2F%2Fcripo.com.ua
Так прадаюцца цыгарэты “ФЭСТ” без акцызнай маркі ў Днепрапятроўскай вобласці. Здымак з сайта http://cripo.com.ua
“Твайму стылю” сітуацыю пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара табачнай фабрыкі “Нёман” Дзмітрый Анатольевіч Чугай.

“Украина криминальная” піша пра новы крымінальны бізнес па гандлі кантрабанднымі цыгарэтамі гродзенскай вытворчасці. Сайт сцвярджае, што цыгарэты “ФЭСТ” ва Ўкраіну завозяць нелегальна і прадаюць як з акцызнымі беларускімі маркамі, так і без іх, а табачная фабрыка “Нёман” “наладзіла схему нелегальнага экспарту на тэрыторыю Украіны”.

“Кантрабандны тавар фабрыкі “Нёман” прадстаўлены на ўкраінскім рынку ў двух відах – “ФЭСТ сіні” без беларускай акцызнай маркі і “ФЭСТ чырвоны” з акцызнай маркай. Што ж атрымліваецца – няўжо дзяржаўнае прадпрыемства з шматгадовай гісторыяй і бездакорнай рэпутацыяй табачная фабрыка “Нёман” вырабляе “левы” тавар без акцызных марак і ў дадатак яшчэ незаконна экспартуе яго на тэрыторыю Украіны?” – задаецца пытаннем выданне.

Экспертыза незалежнай лабараторыі пацвердзіла, што па фізічных параметрах і хімічных паказчыках цыгарэт, па тыпе ўпакоўкі беларускія цыгарэты з акцызнымі маркамі і без іх ідэнтычныя.

Намеснік генеральнага дырэктара табачнай фабрыкі “Нёман” Дзмітрый Анатольевіч Чугай не адмаўляе таго, што фабрыка пастаўляе ў суседнюю краіну цыгарэты і з акцызнымі маркамі, і без.

Д.А.Чугай:

- “Хутчэй за ўсё гэта замоўлены артыкул. Вялікая колькасць нашай прадукцыі на Ўкраіне – вынік памежнага гандлю: напэўна, людзі туды завозяць цыгарэты, ёсць звесткі, што і ўкраінцы закупаюць іх тут у вялікай колькасці. 

Што тычыцца цыгарэт без акцызных марак, то гэта афіцыйныя пастаўкі прадукцыі па дамове з контрагентам для продажу ў крамах бяспошліннага гандлю. Прадукцыя афіцыйна адгружаецца, пад канвоем дастаўляецца за мяжу. А што яны з ёй там робяць, гэта трэба ў іх запытацца. Дарэчы, такія пастаўкі мы робім таксама ў Расію і Малдову.

У нас на фабрыцы – чатырохкратны кантроль, кантралюецца кожная пачка, на кожную скрыню накладаецца пашпарт, таму мы ўлічваем усю нашу прадукцыю і пра “левы тавар” не можа быць размовы”.

Рознічны кошт кантрабанднай пачкі “ФЭСТу” ва Ўкраіне – 4 грыўны. Да параўнання, самыя танныя ўкраінскія цыгарэты з фільтрам каштуюць 6-7 грывен. Максімальны рознічны кошт “ФЭСТу” ў Беларусі 2600 рублёў (каля 2,5 грн.). 


-10%
-21%
-20%
-33%
-10%
-10%
-40%
-20%
-10%
-17%
-21%
0071926