Эканамісты працягваюць адказваць на пытанні чытачоў TUT.BY у межах сумеснага праекту нашага парталу з Даследчым цэнтрам ІПМ і Беларускім эканамічным дасьледча-адукацыйным цэнтрам BEROC (Кіеў). Мы удзячныя за вялікую колькасць цікавых пытанняў. Гэтым разам мы адкажам на тыя з іх, якія тычацца эканамічных прагнозаў і ролі эканамістаў у Беларусі.

Калі вы раней задавалі пытанне, але не бачыце на яго адказу, магчыма, вы яго атрымаеце ў наступных выпусках нашай рубрыкі. Сення на пытанні адказвае дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык.

dalv123: Есть ли возможность/смысл в прогнозировании в условиях "ручного управления", "одномоментных" решений, "социальной ориентированности"? Может, есть смысл в таких условиях поставить психологию на первое место?

“Ручное кіраванне” ды іншыя адметнасці беларускай эканомікі – гэта толькі вонкавыя ўмовы, у якіх працуюць эканамічныя агенты. Але ж законы, па якіх яны рэагуюць на стымулы, нічым не адрозніваюцца ад законаў, па якіх гэта робяць эканамічныя агенты ў іншых краінах, у тым ліку з развітай рынкавай эканомікай.

На мой погляд, каштоўнасць прагнозу ня толькі ў канкрэтных лічбах, а ў дэманстрацыі таго, пры якіх умовах і якім чынам гэтыя лічбы атрымаліся. Калі вы ня згодныя з экспертамі, то магчыма “прыкінуць”, як памяняецца прагноз, калі змяніць асобныя параметры “на ўваходзе”. Напрыклад, калі ўрад (ці незалежны аналітычны цэнтр) прагназуюць памяркоўную інфляцыю пры ўмове жорсткай грашовай палітыкі, а вы ўпэўненыя, што Нацбанк надрукуе грошай на патрэбы ўраду – прагноз можна без асаблівых цяжкасцяў перарабіць: мяккая грашовая палітыка – інфляцыя (з лагам) – рэальнае уздаражэнне нацыянальнай валюты – рост попыту на імпарт і скарачэнне попыту на экспарт – рост вонкавага дысбалансу і ціск на нацыянальную валюту – дэвальвацыя ці дадатковае фінансаванне дэфіцыту (доўг) – рэакцыя ўладаў ці яе адсутнасць і гэтак далей. Вядома, гэты прыклад вельмі спрошчаны – але сэнс прагнозаў я бачу менавіта ў гэтым.

iron_weeler: Нигде не видел сжатого, просчитанного и выверенного прогноза среднесрочного экономического развития страны для реальных условий, существующих сегодня. Понятное дело, прогноз будет мрачный. Но насколько он будет негативным, как глубоко зайдет развал и деградация? Или все этот просчитано и не публикуется, чтобы не пугать население? Хочется увидеть всеобъемлющую картину, так сказать…

Я ня веру ў тое, што нейкі “звышдакладны” прагноз існуе, але схаваны ад шырокага кола карыстальнікаў. Галоўная прычына – мы дагэтуль не пачулі ад ўладаў больш-менш зразумелых тлумачэнняў наконт таго, якой эканамічнай палітыкі нам чакаць у гэтым годзе. Пры адсутнасьці такой інфармацыі звышдакладны прагноз папросту немагчымы.. Невядомыя і вонкавыя ўмовы, у якіх Беларусь апынецца ў бліжэйшым часе. Напрыклад, наўрад ці можна быць цалкам упэўненым у выніках прэзідэнцкіх выбараў у Расеі – а інтэграцыйныя намаганьні гэтай краіны зьяўляюцца не апошнім чыньнікам у такім прагнозе. Больш за тое, я ня думаю, што хтосьці зараз дакладна ведае, што чакае сусветную эканоміку – а прагноз для Беларусі моцна залежыць ад яе перспектываў.

У кожным разе, можна карыстацца тым, што ёсць, напрыклад, апошнім макраэканамічным прагнозам Даследчага цэнтру ІПМ, аналізам эканамічнага цыклу на падставе апераджальных паказчыкаў, ці вераснёўскімі прагнозамі МВФ.

camino51: Что такое "экономист" в Беларуси? Какую роль экономисты играют в развитии нашей страны? Может ли экономист, закончивший БГЭУ, быть квалифицированным специалистом в странах со свободной рыночной экономикой?

Эканаміст пасля БДЭУ дакладна можа быць выдатным адмыслоўцам дзе заўгодна – як, уласна кажучы, эканаміст пасьля БДУ ці БНТУ ці якой іншай ВНУ. Праўда, прычына ня столькі ў “высакаякаснай” беларускай адукацыі, колькі ў саміх людзях.

Што тычыцца ролі эканамістаў у Беларусі, то яна шмат у чым абумоўленая сытуацыяй у нацыянальнай навуцы. Нашыя эканамічныя ВНУ і афіцыйныя даследчыя інстытуты амаль не прадукуюць навукова-даследчыя працы міжнароднага ўзроўню – дастаткова паглядзець на колькасць публікацыяў беларускіх эканамістаў у заходніх эканамічных часопісах ды на іх удзел у міжнародных даследчых праектах. І публікацыяў, і ўдзельнікаў міжнародных праектаў вельмі мала. Такім чынам, дзеля паўнавартаснага развіцця нацыянальнай навукі проста не стае асяродку. Праблема менавіта ў інфраструктуры, бо прафесійных эканамістаў у нас нямала і ў дзяржаўных органах, і ў даследчых інстытутах, і ва ўнівэрсітэтах.

Іншая роля эканамістаў – уплыў на фармаванне эканамічнай палітыкі – таксама, на першы погляд, вельмі занядбаная: што могуць зрабіць эканамісты, нават дасведчаныя адмыслоўцы, у сітуацыі, калі асноўныя рашэнні прымаюцца цэнтралізавана? Але тут усё не настолькі відавочна. Па-першае, у такой сістэме існуе даволі вялікі попыт на неперадузяты аналіз і экспертызу сітуацыі ў эканоміцы і магчымых наступстваў ад тых ці іншых захадаў эканамічнай палітыкі. Па-другое, наяўнасць пэўнага “поля” нацыянальных эканамічных даследаванняў дазваляе падтрымліваць прафесійны дыялог наконт магчымых накірункаў эканамічнага разьвіцця Беларусі. Нарэшце, праблемы з нашай эканамічнай навукай, я спадзяюся, не назаўжды – і ніхто звонку нам яе ня створыць. Нават цікавасць да эканомікі з боку СМІ і іх чытачоў гаворыць пра ролю эканамістаў у Беларусі!

begliak_r : … Плюс личный вопрос к экспертам, является ли для них экономическое благосостояние определяющим фактором качества жизни” .

Эканамічны дабрабыт звычайна не бывае сам па сабе: калі параўнаць усё краіны свету па ўзроўні дабрабыту, эканамічнай свабоды, палітычных і грамадзянскіх свабод, то атрымаецца, што паміж гэтымі паказчыкамі існуе моцная карэляцыя: больш палітычных і грамадзянскіх свабод (адпаведныя індэксы разлічвае Freedom House) – больш эканамічнай свабоды (якую можна “памераць”, напрыклад, з дапамогай індэксу Heritage Foundation) – большы ВУП на душу насельніцтва. Таму наяўнасьць такіх свабод – ня толькі адзін з складнікаў якасьці жыцця, але і яе істотны фактар. І як для эканаміста, і як для чалавека.

У папярэднім выпуску: Комментарий недели. Рост цен и инфляция >>>

Новыя пытанні вы можаце задаваць на форуме пад гэтым матэрыялам, а таксама на старонках Даследчага цэнтру ІПМ і BEROC у сацыяльнай сетцы Фейсбук. Наступны выпуск – у панядзелак, 13 лютага.
-5%
-35%
-20%
-10%
-10%
-15%
-10%
-50%
-30%
-21%
0071710