1. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  2. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  3. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  4. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  5. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  6. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  7. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  8. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  9. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  10. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  11. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  12. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  13. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  14. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  15. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  16. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  17. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  18. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн дня
  19. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  20. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  21. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  22. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  23. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  24. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  25. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  26. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  27. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  28. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  29. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  30. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь


Адар'я ГУШТЫН,

Летась экспарт турыстычных паслуг у Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Маларыцкім і Столінскім раёнах быў роўны нулю. Чаму так адбылося і ці палепшылася сітуацыя сёлета, высвятляў TIO.BY.

Развіццё турызму замацавана ў дзяржаўнай праграме. Зараз выконваюцца планы на 2011–2015 гг., аднак многія праекты з 2006–2010 гг. не былі завершаныя і перайшлі на новую "пяцігодку". Напрыклад, у Брэсцкім раёне працягваецца будаўніцтва турыстычнага комплексу ў зоне адпачынку "Белае возера", займаецца гэтым прадпрыемства "Санта Брэмар". Па словах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Міхаіла Бацэнкі, будаўніцтва распачалося ў кастрычніку 2010 года, каштарыс праекта – 15 млрд руб. Сярод іншых інвестыцыйных праектаў суразмоўца адзначыў аднаўленне сядзібы "Рынькоўка" каля ракi Лясная, якім займаецца "Белстрой". Здача аб’екта ў 2014 годзе, кошт – 10 млрд руб. У самім абласным цэнтры цягам пяці год павінны з’явіцца новыя гасцініцы па вул. Чкалава (на 68 месцаў), вул. Чырвоназнамённай (на 160 месцаў), вул. Савецкай (на 116 месцаў).

Вялікая ўвага зараз да Камянецкага і Пружанскага раёнаў. Вакол Белавежскай пушчы з’явілася новая аб’язная дарога, таму ў хуткім часе тут павінны стварыць аб’екты прыдарожнага сэрвісу. Як паведаміў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Мікалай Кудравец, пакуль не створаны запланаваныя 9 кемпінгаў, 10 кафэ і 10 аўтастаянак з пляцоўкамі для адпачынку – менавіта гэтыя аб’екты павінны быць з пружанскага боку. Зараз адведзены пляцоўкі, якія чакаюць інвестараў. Новая гасцініца ў Ружанах здаецца ў канцы гэтага года, а вось лёс аздараўленча-забаўляльнага цэнтра "Салют" так і не вырашаны, у адносінах заказчыка вялося судовае разбіральніцтва, таму гэты аб’ект выкрэслілі з праграмы развіцця турызму ў рэгіёне.

У Камянецкім раёне з’явіўся новы інвестар, які займаецца аднаўленнем сядзібы ў вёсцы Грымяча. Папярэдні ўласнік – "Усход-Камянец" – не знайшоў сродкаў для рэстаўрацыі, пры гэтым на ягоных плячах застаецца стварэнне турбазы на возеры Каторка. Камянецкі райвыканкам прапаноўваў зямельныя ўчасткі пад стварэнне аграэкавёскі ў Мельніках, Дзмітровічах і Макавішы. Была цікавасць у італьянскіх бізнесменаў, але далей за інтарэс справа не пайшла. Начальнік аддзела эканомікі Аляксандр Міхальчык пераконвае, што і ўмовы, і кошты для інвестараў выставілі прымальныя – 8 млн руб. за 1 га.

У Іванаўскім раёне сёлета з’явілася новая гасцініца "Фэст", дзякуючы папулярнасці міжнарожнага фестывалю "Мотальскія прысмакі". Будаўніцтвам займалася СПК "Агра-Моталь". Інвестарам прапаноўвалася зямля для будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу на 80 месцаў і зоны адпачынку на 2 тысячы чалавек на возеры Мульное, аднак зацікаўленых бізнесменаў улады не знайшлі. "За кошт бюджэту тут стварылі зону адпачынку – паставілі мангалы, зрабілі стаянкі, месцы для намётаў, невялікі амфітэатр. У будучым плануем зрабіць міні-футбольнае поле", – кажа начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Васіль Ляшчынскі. Працягваецце ўзнаўленне сядзібы Напалеона Орды. Па планах, тут павінен з’явіцца музейна-турыстычны комплекс. Зараз ужо працуе выставачная галерэя, дзе стала прэзентуюцца творы мастацтва. Сёлета на гэты праект з бюджэту выдзялілі 750 млн руб., дапамагаюць таксама спонсары.

Шмат планаў у Пінскім раёне. Тут павінны з’явіцца турыстычна-этнаграфічны цэнтр, аднак добрага інвестара, як кажа намеснік старшыні райвыканкама Іван Багатка, пакуль не знайшлі. Дагэтуль не пабудаваны спартыўны зал у аздараўляльным цэнтры "Світанак", хоць праект уваходзіў у праграму "Дзеці Чарнобыля", а завяршэнне было запланавана на 2010 год. Са станоўчых момантаў варта адзначыць з’яўленне новых аграсядзіб – у раёне дадалося тры новых аб’екты, яшчэ над адным зараз працуе інвестар ААТ "Дзіметра" у вёсцы Кудрава. Таксама з’явіліся месцы для адпачынку ў Дубельскім парку – пабудавалі альтанкі, стаянку для 70 аўтамабіляў, назіральную пляцоўку. У самім Пінску плануецца пабудаваць аквапарк.

У Кобрынскім раёне абвешчаны пошук інвестараў для будаўніцтва кемпінга на возеры Каташы і базы адпачынку на возеры Любань. У Івацэвіцкім раёне павінен з’явіцца матэль на 50 месцаў каля возера Баровіцкае.

Лунінецкі раён плануе развіваць паляўнічы турызм. Тут шукаюць інвестараў для будаўніцтва гасцявога доміка для паляўнічых і рыбаловаў ў вёсцы Запроссе. Актыўна развіваюцца заказнікі "Сярэдняя Прыпяць" і "Лунінскі". Распрацаваны бізнес-план па стварэнні аграсядзібы ва ўрочышчы Чаплі. Мясцовы бюджэт выдзяляе на гэта 300 млн руб.

Горш за ўсё складваецца сітуацыя ў Жабінкоўскім раёне. Па словах начальніка аддзела эканомікі Леаніда Саковіча, зараз не рэалізуецца ніводзін інвестыцыйны праект – да раёна няма зацікаўленасці сярод бізнесменаў. Падобна сітуацыя выглядае і ў Маларыцкім раёне. У Ганцавічах дзякуючы Дню пісьменства аператыўна скончылі капітальны рамонт гасцініцы на 70 месцаў. У Баранавіцкім раёне няма інвестараў для рэстаўрацыі палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Паланечка, аб’ект патрабуе значных укладанняў. На пытанне, ці змяніўся ўзровень экспарту турпаслуг сёлета, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Яўген Чарняк адказаць не змог. Нагадаем, што летась Баранавіцкі раён, як і Ганцавіцкі, Драгічынскі, Маларыцкі і Столінскі па экспарце выступілі з нулявымі паказальнікамі. Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Васіль Мялешын тлумачыць гэта так: "У нашым раёне не можа быць экспарту, бо няма матэрыяльнай базы. Каб даваць экспарт, мы павінны мець 1 тыс. долараў штомесяц, а да нас не прыязджаюць турысты. Санаторыяў няма, домікаў для паляўнічых зусім мала". Чыноўнік упэўнівае, што да канца года многія пункты праграмы будуць рэалізаваныя: і стварэнне экалагічнага маршрута Столінскім лясгасам, і турыстычна-інфармацыйны цэнтр у заказніку "Альманскія балоты", і добраўпарадкаванне старажытнага парку "Манькавіцкі"...

 
-17%
-50%
-20%
-50%
-10%
-20%
0070970