1. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  2. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  3. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  4. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  5. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  6. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  7. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  8. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  9. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  10. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  11. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  12. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  13. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  14. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  15. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  16. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  17. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  18. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  19. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  20. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  21. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  22. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  23. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  24. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  25. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  26. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  27. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  28. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  29. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  30. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя


Сяргей КУРКАЧ,

Калі тыдзень таму я згадзіўся дапамагчы свайму даўняму сябру з Лепеля, якому неабходна было адшукаць здымнае жыллё для дачкі-студэнткі ў Мінску, то нават і не ўяўляў, з якімі праблемамі можна сутыкнуцца ў гэтай сферы за "паўкроку" да восені.

Таннай прапановы амаль не засталося

Яшчэ ў першыя дні жніўня пэўная частка маладых людзей актыўна шукала сабе здымнае жыллё. Попыт і цэны тады былі мінімальныя, аднак... Навошта здымаць жыллё загадзя, калі вучыцца ты пачынаеш у верасні? Згодзен, але...

Менавіта цяпер у сталіцы назіраецца вельмі вялікая хваля павелічэння попыту на здымнае жыллё з боку студэнтаў і не толькі. Калі кліентаў становіцца вельмі шмат, то рынак не паспявае аднаўляцца і прапанова звужаецца да мінімуму.

Дачка майго таварыша хацела зняць невялікую кватэрку з мэбляй не даражэй за 170 долараў у эквіваленце па Нацбанку. Дзяўчынка ўжо адшукала сабе прыяцельку на кватэру, тады кожнай было б плаціць па 425 тысяч рублёў плюс палову камуналкі. Для лепельскіх заробкаў грошы вялікія, але "выцягнуць" магчыма. Кватэру трэба было адшукаць побач са станцыяй метро "Маскоўская".

Мне здавалася, што заказ даўняга сябра я выканаю лёгка, бо недзе месяц-два таму звычайная аднапакаёвая кватэра каштавала 150—170 долараў. Праблем не было ніякіх.

Цяпер цэннікі сур'ёзна змяніліся. Паводле інфармацыі агента па аперацыях з жыллёвай нерухомасцю агенцтва нерухомасці "Дзінас" Іны Кульша, мінімальны цэннік самых "слабенькіх" аднапакаёвых кватэр без мэблі ў Заводскім раёне або ў новабудоўлях складае не менш за 180—190 долараў плюс квартплата. Па такім кошце кватэры часткова з мэбляй атрымліваюць сабе новых гаспадароў амаль імгненна. Але нават па такім завышаным кошце на слабенькае жыллё танных кватэр не хапае менавіта для студэнтаў. Традыцыйна гаспадары ўтульных маленькіх кватэр даволі асцярожна ставяцца да студэнтаў. Калі я непасрэдна спрабаваў дамовіцца з гаспадарамі падобнага жылля, то апошніх цікавіла тое, як далёка жывуць бацькі студэнтаў, а таксама хто будзе непасрэдна адказваць за стан кватэры, калі што здарыцца? Адказваць "па поўнай" (падпісваць пэўную паперу) за дачку сябра і яе прыяцельку я адмаўляўся.

Аднапакаёўка — зноў 200 USD?

У асобных інтэрнэт-парталах кліентам прапануецца часам і таннейшае віртуальнае жыллё, але... Наш эксперт спадарыня Кульша адзначае, што сярэдні цэннік стандартных аднапакаёвых кватэр у спальных раёнах складае ўжо не менш за 200 долараў. Больш якаснае жыллё такога рангу каштуе 220—230 долараў, а невялікія кватэркі бліжэй да цэнтра і побач са знакавымі буйнымі навучальнымі ўстановамі дасягаюць ужо 250 долараў.

Невялікая кватэрка недалёка ад станцыі метро "Маскоўская" (чатыры прыпынкі на аўтобусе) мела мінімальны цэннік у межах 200 долараў. Аднак гаспадыня брала плату ці толькі ў валюце, ці па курсе 7 тысяч за 1 USD. У гэтым выпадку кошт арэнды дасягае ўжо 1,4 млн рублёў плюс аплата камуналкі. Атрымліваецца 700—770 тысяч рублёў толькі за жыллё — такіх выдаткаў мой сябра "пацягнуць" ужо не мог.

Двухпакаёўкі падаражэлі прыкладна на 30 USD

Якраз гэтымі днямі ўслед за ліквіднымі аднапакаёвымі кватэрамі павялічыліся цэннікі і на двухпакаёўкі. Цяпер звычайныя двухпакаёвыя кватэры невялікіх плошчаў у старых мікрараёнах, бліжэй да кальцавой па вуліцы Казінца, у Чыжоўцы і Шабанах прапануюцца не танней чым за 220—230 долараў. Гэта не зусім стандартнае жыллё, бо галоўным чынам па такім цэнніку існуюць кватэры без мэблі і не ў лепшым стане. Сярэдні кошт ліквідных двухпакаёвак дасягае ўжо 250—300 долараў. Сапраўды якасныя кватэры з сучаснай мэбляй каштуюць да 350 долараў, а бліжэй да цэнтра — 420—500 USD і больш.

Каб адшукаць больш-менш таннае жыллё, апошнім часам студэнты пачалі "кампанавацца" і здымаць шматпакаёвыя кватэры. Для 3—4 чалавек, а часам і больш, здымаецца трохпакаёвая кватэра. Самыя спрыяльныя прапановы па трохпакаёвых кватэрах існуюць у далёкіх новабудоўлях побач з кальцавой дарогай. У новых дамах вялікія па плошчы кватэры без мэблі прапануюцца яшчэ за 250—300 долараў. Калі падзяліць агульны цэннік арэнды на ўсіх жыхароў, то атрымліваецца і параўнальна нядорага. Праўда, тут існуе адно сур'ёзнае "але"... У новых кватэрах звычайна зарэгістраваны толькі адзін гаспадар, таму зімой памер камунальных плацяжоў можа павялічвацца даволі моцна. Справа ў тым, што за ацяпленне лішняй плошчы, у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных жыльцоў, трэба будзе плаціць ужо ўдвая больш. Сярэдні кошт трохпакаёвых кватэр з мінімальным наборам мэблі і бытавой тэхнікі складае 350—420 долараў. Бліжэй да цэнтра нават сярэднія па плошчы трохпакаёўкі каштуюць ад 430 да 550 долараў.

Трэба дамаўляцца з улікам доўгатэрміновай перспектывы

Спецыялісты рынку арэнды сталічнай нерухомасці адзначаюць, што цяпер у агенцтвах існуе шмат заявак на таннае і ўтульнае жыллё для сваіх дзетак менавіта з боку бацькоў першакурснікаў. Кліенты жадаюць здымаць кватэры коштам да 150—180 долараў. Больш за тое, іншагароднія згаджаюцца плаціць толькі ў рублях і па курсе ў абменніках. Вось тут узнікае сутыкненне інтарэсаў, бо гаспадары сталічных кватэр трымаюць кошты да апошняга, а калі згаджаюцца прымаць плату ў рублях, то долар лічыцца ўжо не менш як 6,5—7,8 тысячы рублёў.

Так, на хвалі ажыятажнага попыту патэнцыяльныя кватаранты будуць вымушаны здымаць дарагія кватэры. Аднак праз месяц або два грошы ў бацькоў студэнтаў закончацца, пасля чаго кліенты пачнуць масава адмаўляцца ад дарагой арэнды і будуць шукаць іншыя варыянты вырашэння жыллёвай праблемы.

Павялічыцца попыт на асобныя пакойчыкі

Сучасныя студэнты сёння хочуць жыць самастойна і ў камфортных умовах, але... Цяперашнія заробкі не заўсёды дазваляюць выконваць пажаданні маладых. Наш эксперт спадарыня Кульша не рэкамендуе бацькам "зялёных" студэнтаў адразу ў першы год прапаноўваць сваім дзеткам поўную свабоду. Лепш пашукаць асобны пакойчык у стандартнай шматпакаёвай кватэры, дзе пад прыглядам гаспадыні маладыя студэнты будуць і сапраўды ўпарта вучыцца. Часта так адбываецца, што цалкам адэкватныя людзі пры поўнай свабодзе вельмі хутка мяняюцца, і далёка не ў лепшы бок. Пакойчык на аднаго чалавека цяпер каштуе 80—100 долараў. Калі ў пакойчыку жывуць два студэнты, то з кожнага бяруць па 50—60 долараў.

Калі прынята рашэнне, што студэнты павінны жыць у кватэры, тады маладых людзей трэба падрыхтаваць да самастойнага жыцця. Часта гаспадары кватэр не жадаюць мець спраў са студэнтамі, бо на гэта існуюць прычыны. Часам маладыя не ўяўляюць, як трэба падтрымліваць парадак у чужой кватэры.

Уласнікі параўнальна якасных кватэр павялічваюць цэннік менавіта для студэнтаў, бо спрабуюць такім чынам засцерагчы сябе ад магчымых праблем з рамонтам. У гэтым выпадку бацькі могуць пісьмова паабяцаць гаспадарам жылля падтрымліваць кватэру ў ідэальным стане. Аднак тады неабходна будзе наведваць сваіх дзяцей мінімум раз на тыдзень на працягу некалькіх месяцаў. 

-10%
-30%
-20%
-25%
-25%
-20%
-20%
-90%
-10%
-20%
-20%
0069757