Амаль на 1,1 трыльёна Br, або на 4 працэнты, узраслі за мінулы месяц рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках і на пачатак жніўня ў пераліку на нацыянальную валюту дасягнулі звыш 28,5 трыльёна Br. Як паведамляе Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, у цэлым сёлета за 7 месяцаў рублёвыя і інвалютныя ўклады грамадзян павялічыліся на 5,6 трыльёна Br, або на 24,2 працэнта.
Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за ліпень узраслі на 841,1 мільярда Br (+8,3%), а ў замежнай валюце – у эквіваленце на 61,8 мільёна долараў (+1,8%), і склалі адпаведна каля 11 трыльёнаў Br і ў эквіваленце 3,5 мільярда долараў.
На рост укладаў паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка і адпаведна працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце. "Станоўчая дынаміка прыцягнення грашовых сродкаў у беларускія банкі дасягнута і за кошт пашырэння асартыменту паслуг, адкрыцця новых відаў укладаў з больш высокім узроўнем прыбытковасці, павышэнні якасці работы крэдытна-фінансавых устаноў", - адзначана ў прэс-рэлізе.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY