1. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  2. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  3. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  4. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  5. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  6. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  7. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  8. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  9. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  10. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  11. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  12. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  13. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  14. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  15. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  16. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  17. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  18. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  19. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  20. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  21. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  22. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  23. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  24. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  25. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  26. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  27. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  28. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  29. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  30. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»


Уладзімір КОЎШ,

Сітуацыя з курсам рубля ў адносінах да долара ўжо цяпер становіцца ледзь не вызначальнай пры набыцці-продажу нерухомасці. 

Пакупнiкi cутыкнулicя з праблемай канвертацыi валюты

Эксперты прыватных агенцтваў нерухомасці адзначаюць, што да апошняга часу пакупнікі актыўна выкарыстоўвалі не вельмі дарагія банкаўскія крэдыты. Прадаўцы часам нават бралі ў кошт аплаты і беларускія рублі. Сёння гаспадары жылля патрабуюць разлічвацца з імі выключна замежнай валютай. А вось па гэтым аспекце ў краіне ўзнікла праблема. Частковае выйсце з такой сітуацыі пакуль яшчэ ёсць. Напрыклад, калі кліенты прадаюць свае старыя кватэры, каб разлічыцца з будаўнічымі арганізацыямі, дзе яны будуюць новае больш прасторнае жыллё. Тады кватэры прадаюцца часткова за валюту і рублі, а апошнія адразу выкарыстоўваюцца. Калі прадаўцу трэба атрымаць за сваю нерухомасць выключна валюту, тады ажыццявіць падобную здзелку будзе больш складана.

Больш за тое, апошнім часам банкі пачалі прытарможваць выдачу і буйных рублёвых крэдытаў на набыццё нерухомасці.

У дадзенай неадназначнай сітуацыі вакол валюты асобныя кемлівыя "прадпрымальнікі ад нерухомасці" спрабуюць выкарыстаць гэтую праблему на сваю карысць. Так, тыя пакупнікі, што маюць магчымасць разлічыцца за кватэру за наяўную валюту ў поўным памеры, патрабуюць ад прадаўцоў істотных зніжак. У выпадках разліку за жыллё выключна ў валюце канчатковыя зніжкі могуць дасягаць нават 2-3 тысяч долараў.

Гэта бачна, у тым ліку, на прыкладзе брэсцкага рынку нерухомасці.

Насельнiцтва цiкавiць адно канкрэтнае пытанне

Пакуль у Брэсце кватэры купляюцца і прадаюцца амаль у штатным рэжыме, заўважае адзін з кіраўнікоў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасці г. Брэста".

Праўда, ёсць цяжкасці ва ўзаемаразліках паміж кліентамі. Сёння яны неяк яшчэ вырашаюцца, аднак...

Калі нейкая крытычная сітуацыя вакол валюты пачынае разгортвацца ў сталіцы, то з цягам часу з такімі жа праблемамі сутыкнуцца і ў рэгіёнах. Калі грамадзяне ўвогуле не змогуць набываць валюту, а прадаўцы катэгарычна адмовяцца прадаваць нерухомасць за рублі, тады рынак пачне згортвацца і часова перастане дзейнічаць.

Відавочна, што насельніцтва сёння надта цікавіць адно канкрэтнае пытанне, якое тычыцца магчымых цэнавых ваганняў на жыллёвую нерухомасць. Тут спецыялісты адмаўляюцца нешта прагназаваць. На іх погляд, усё залежыць ад агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Калі з валютай будуць перабоі і ўзнікне нейкі шэры курс, тады кошт кватэр у беларускіх рублях аўтаматычна павялічыцца. Аднак, калі па завышаным кошце ў рублях кватэры набывацца не будуць, то жыллёвая нерухомасць у валюце можа нават патаннець.

Што называецца, час пакажа.

Якасныя i лiквiдныя кватэры на рынку не затрымлiваюцца

Калі танныя хадавыя кватэры ў сталіцы скупляліся кліентамі яшчэ летась у снежні, то ў абласных цэнтрах падобная актывізацыя пакупнікоў назіраецца толькі цяпер.

Паводле інфармацыі нашага эксперта, цяпер на другасным рынку кватэр у горадзе над Бугам дастаткова і прадаўцоў, і пакупнікоў жылля. Існуючы попыт амаль цалкам задавальняецца — былі б толькі жывыя грошы. Сёння нават хапае і зусім таннага жылля. Праўда, за мінімальны кошт прапаноўваюцца маленькія кватэры.

Напрыклад, аднапакаёвыя кватэры-маласямейкі з кухняй плошчай каля 4-5 кв.м і жылым пакойчыкам у межах 10-12 "квадратаў" прапаноўваюцца на продаж за 24-25 тысяч долараў. Існуюць кватэры ў старых дамах агульнай плошчай да 34 кв.м, без балконаў. Яны каштуюць да 28 тысяч долараў. Сярэдні кошт аднапакаёвак стандартнага класа вагаецца ў межах 30-32 тысяч долараў. Больш якасныя аднапакаёўкі новай планіроўкі з агульнай плошчай 47 кв.м выстаўляюцца на продаж ужо за 43-45 тысяч долараў.

Ёсць на рынку зусім маленькія двухпакаёвыя кватэры агульнай плошчай 36 "квадратаў". Такія кватэры на першым ці на апошнім паверхах прапаноўваюцца за 31 тысячу. Такое ж па якасці, але больш прасторнае жыллё ў старых дамах каштуе ўжо да 35 тысяч долараў. Стандартныя двухпакаёвыя кватэры ў “панэльках” цягнуць ужо да 40 тысяч долараў, а жыллё новай планіроўкі можа каштаваць і 50 тысяч "зялёных". Існуюць у Брэсце і сапраўды вялікія двухпакаёўкі ў “маладых” дамах. Такое жыллё агульнай плошчай да 70 кв.м гаспадары спрабуюць прадаць за 54-55 тысяч долараў.

Трох- і чатырохпакаёвыя "хрушчоўкі" ў старых дамах трымаюцца амаль у аднолькавым цэнавым дыяпазоне. Напрыклад, сёння ў агенцтва ёсць чатырохпакаёвая кватэра плошчай 58 кв.м; яе спрабуюць прадаць за 37 тысяч долараў. Сярэдні кошт "слабенькіх" шматпакаёвых кватэр вагаецца ў межах 42-45 тысяч долараў. Больш новыя і крыху лепшыя трохпакаёвыя кватэры маюць сярэдні цэннік у межах 50-55 тысяч долараў. Сапраўды якаснае і прасторнае жыллё можа каштаваць 80-100 тысяч долараў, аднак попыт на яго сёння нулявы.

Наш эксперт адзначыў, што адносна якаснае і не вельмі дарагое жыллё ў Брэсце набываецца пакупнікамі на працягу аднаго-двух тыдняў.

-50%
-49%
-20%
-50%
-70%
-10%
-20%
-10%
0073182