178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  2. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  3. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  4. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  5. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  6. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  7. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  8. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  9. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  10. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  11. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  12. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  13. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  14. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  15. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  16. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  17. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  18. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  19. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  20. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  21. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  22. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  23. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  24. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  25. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  26. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  27. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  28. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  29. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  30. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»


Сяргей Куркач,

Днямі ў рэдакцыю з пытаннем-прапановай звярнуліся нашы даўнія чытачы — Марыя Сцяпанаўна з Брэстчыны і спадарыня Алена з Гродзенскай вобласці. У жанчын дзеці вучацца ў Мінску. Сталіца студэнтам вельмі спадабалася, ды і бацькі не супраць, каб яны засталіся жыць у Мінску. Пытанне толькі за жыллём. Нейкія грошы ў гэтых сем'ях ёсць, аднак не хапае інфармацыі аб тым, як лепш і якім чынам сродкі перавесці ў квадратныя метры. Марыя Сцяпанаўна чула, што Мінск стаў бадай закрытым горадам і пабудавацца тут звычайнаму чалавеку ўжо нерэальна...

Што ў гэтым выпадку можна параіць нашым падпісчыцам, карэспандэнт "Звязды" высвятляў сумесна з кіраўніком агенцтва "БелЦТН", старшынёй савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалаем Прасталупавым.

Старыя "хрушчоўкі" — танней, а новае жыллё — лепш і перспектыўней

Наш эксперт Мікалай Паўлавіч параіў бы канчаткова вызначыцца патэнцыяльным кліентам па двух галоўных пытаннях: з якой мэтай набываецца жыллё; для каго і па якім аптымальным кошце яно купляецца? Зразумела, што на другасным рынку жыллёвай нерухомасці сёння магчыма адшукаць аднапакаёвыя "хрушчоўкі" з агульнай плошчай да 30—33 квадратных метраў. Сёння гэта на рынку самае таннае жыллё коштам да 40—43 тысяч долараў. Самая маленькая аднапакаёвая кватэра ў новабудоўлях мае агульную плошчу не менш за 43—46 квадратных метраў. Такое жыллё нават у панэльных дамах каштуе ўжо больш. Увогуле, старыя "хрушчоўкі" маюць толькі адзін плюс — малая цана. Жыць у такіх кватэрах працяглы час маладыя людзі ўжо не згодныя.

Калі кватэра купляецца ў якасці часовага жылля на 4—5 гадоў вучобы, то і тут "хрушчоўкі" з'яўляюцца не самым лепшым набыткам. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што "хрушчоўкі" ў старых дамах не будуць сур'ёзна даражэць нават з цягам часу — калі рынак жыллёвай нерухомасці ажыве. А вось кватэры ў новабудоўлях потым будуць даражэць, аднак... Тут існуе адно "але". Справа ў тым, што кватэры, якія ўзводзяцца па лініі долевага будаўніцтва для нечаргавікоў, прапануюцца кліентам без поўнага аздаблення. А вось каб давесці такое жыллё да таварнага ладу, неабходна ўкладваць сапраўды сур'ёзныя грошы. Толькі ў гэтым выпадку інвестыцыі ў жыллё могуць прынесці часовым уладальнікам нейкі даход, калі кватэру потым вырашаць прадаць.

Не згодзен наш эксперт з чуткамі аб тым, што Мінск стаў закрытым горадам. Пэўныя абмежаванні існуюць толькі па будаўніцтве жылля з выкарыстаннем механізмаў дзяржаўнай падтрымкі. І справа тут не толькі ў наяўнасці прапіскі ці рэгістрацыі. Цяпер, каб стаць на ўлік таму, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў беларускага мегаполіса, грамадзяніну трэба мець рэгістрацыю на працягу 5 гадоў. Праўда, і потым, ужо ў чарзе, давядзецца чакаць не адзін год.

Для набыцця кватэр на другасным рынку сталічнай нерухомасці, а таксама па механізме долевага будаўніцтва ніякай рэгістрацыі ў сталіцы грамадзянам Беларусі не трэба.

Танныя кватэры ўжо "павымываныя", але бываюць выпадкі

Мікалай Прасталупаў адзначае, што на сталічным рынку жылля на працягу трох месяцаў назіраецца стабільная актыўнасць кліентаў, якія цікавяцца прапановай і набываюць кватэры. Аднак купляецца недарагое ці "сярэдняе" жыллё, а менавіта кватэры ніжэйшага цэнавога дыяпазону. А вось сапраўды танных кватэр ужо амаль не існуе. Адшукаць нават зусім "слабенькую" па якасці аднапакаёвую "хрушчоўку" на крайніх паверхах старых пяціпавярховых дамоў да 40 тысяч долараў стала праблематычна. Мінімальны кошт маленькіх аднапакаёвак трапіў у дыяпазон 40—45 тысяч долараў. Аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай да 40 квадратных метраў у дзевяціпавярховых панэльных дамах спальных раёнаў прапануюцца за 48—53 тысячы долараў. Даражэйшыя кватэры са стандартнай плошчай "немаладых" аднапакаёвак попытам увогуле амаль не карыстаюцца.

Мінімальны кошт "слабых" па якасці двухпакаёвых кватэр па базе звестак прапановы складае сёння 49—54 тысячы долараў. Гэта "хрушчоўкі" ў старых пяціпавярховых дамах з агульнай плошчай да 46—48 квадратных метраў. Крыху большыя па плошчы двухпакаёвыя кватэры ў дзевяціпавярховых дамах каштуюць ад 55 да 67 тысяч долараў.

На першы погляд, узнікае ўражанне, што кошт прапановы летась у снежні дасягнуў сваёй магчымай мінімальнай мяжы, а зараз назіраецца стабілізацыя, а потым кватэры могуць нават даражэць. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што гэта звычайная ілюзія стабілізацыі пасля працяглага "вымывання" з рынку вельмі танных няякасных кватэр. На рынку час ад часу зноў з'яўляюцца танныя маленькія кватэры, якія купляюцца тымі кліентамі, што своечасова пакінулі свае заяўкі ў агенцтвах нерухомасці.

Вясной — хісткая раўнавага, а летам чарговае патанненне

Цяпер на сталічным рынку жыллёвай нерухомасці склалася такая сітуацыя, калі аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры прадаюцца толькі ў тым выпадку, калі квадратны метр у такіх памяшканнях каштуе ў межах 1200—1350 долараў. Аднак сярэдні кошт прапановы на рынку зараз фіксуе крыху іншы цэннік, які для аднапакаёвак складае 1450 долараў, а для двухпакаёвых кватэр — 1410 долараў за квадратны метр. Гэта сведчыць аб тым, што вялікая колькасць кватэр выстаўляецца на продаж па завышаным цэнніку. Для таго, каб кватэры, якія прапануюцца, масава прадаваліся, прадаўцы вымушаны будуць згаджацца на пэўныя зніжкі. А для гэтага патрэбен час. Менавіта такое вялае патанненне прагназуе на сталічным рынку да сярэдзіны ліпеня Мікалай Прасталупаў.

Наш эксперт лічыць, што патанненне жыллёвага квадрата па лініі долевага будаўніцтва будзе мець нават больш хуткія тэмпы. Справа ў тым, што на першасным рынку жыллёвай нерухомасці сёння назіраецца сур'ёзная канкурэнцыя паміж будтрэстамі, якія займаюцца долевым будаўніцтвам. Тут больш актыўнымі сталі ўдзельнічаць дзяржаўныя будаўнічыя арганізацыі. Пры будаўніцтве панэльных дамоў па далёўцы ўсё часцей арганізатары будаўніцтва прапануюць кліентам жыллё, дзе квадратны метр каштуе да тысячы долараў. Персанальна Марыі Сцяпанаўне і спадарыні Алене Мікалай Прасталупаў параіў не спяшацца пры набыцці любога па якасці жылля для сваіх дзетак. Лепш сёння падаць заяўку ў агенцтва і дачакацца свайго варыянта, або прыняць рашэнне на карысць долевага будаўніцтва новага сучаснага жылля. Справа застаецца за пошукам неабходных фінансаў.
 
-10%
-20%
-20%
-46%
-15%
-15%